Помнікі прыроды. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 20.01.2020 09:34
- Адноўлена 20.01.2020 09:54
На тэрыторыі Талачынскага раёна размешчаны 2 помнікі прыроды мясцовага значэння:
На тэрыторыі Талачынскага раёна можна сустрэць некалькі ўнікальных валуноў і розных іншых каменных утварэнняў, якія займаюць значнае месца сярод прыродных помнікаў.
Адзін з іх знаходзіцца каля в. Навінка. Валун даўжынёй 3,5 м і 1,75 м у вышыню выявіў краязнаўца Канстанцін Іванавіч Рамановіч. На паверхні вялізнага камня бачны петрагліф. Малюнак нагадвае адначасова і чалавека, і старажытны знак свастыкі. Малюнак не толькі выбіты, але і прамаляваны чымсьці светлым. «Фарба» не змываецца.
Каля в. Загацце, на абочыне дарогі, знаходзіцца валун даўжынёй 3,3 м і 1,7 м у вышыню.
Таксама валуны ёсць у вёсках Вялікія Барсучыны, Загацце, Харлінцы.
На сельскіх могілках у в. Курчы ёсць незвычайны камень. Ён узвышаецца ў канцы могілак. На ім бачны паглыбленні, якія нагадваюць след чалавека.
На тэрыторыі раёна размешчаны крыніцы падземных вод
Барысаглебская крыніца (в. Янава);
Друцкая крыніца (аг. Друцк);
крыніца (в. Малыя Барсучыны);
крыніца (в. Равуча);
крыніца (в. Райцы);
Скрыпуцёва крыніца (в. Валковічы).
На ўскрайку в. Каменнае Крывое захаваўся дуб-волат. Яго дыяметр – 1,3 м, узрост – прыкладна 700 гадоў.
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. Камень-валун каля вёскі Загацце / В. Бірукоў, Л. Спаткай // Наша Талачыншчына. – 2009. – 1 жн. – С. 3.
2. Королев, М. Наше наследство / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2012. – 30 чэрв. – С. 5.
3. Королев, М. Разбросанные камни / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2007. – 26 мая. – С. 4.
4. Партолина, Н. Он живой и светится... / Н. Партолина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 16 нояб. – С. 5.
5. Серада, А. Курчоўскія камяні / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2009. – 22 жн. – С. 4.
6. Толочинский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 25.