Музеі. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 12.05.2020 13:42
- Адноўлена 12.05.2020 14:13
Ушаччына – край лясоў і азёр, партызанскай славы і працоўнага гераізму. Зберажэнне гісторыі раёна, памяці аб значных падзеях і знакамітых асобах з'яўляецца галоўным напрамкам работы музеяў Ушаччыны. Сабраныя ў фондах музеяў матэрыялы пастаянна папаўняюцца новымі экспанатамі.
На тэрыторыі раёна дзейнічаюць Ушацкі музей Народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка (г. п. Ушачы) і яго філіялы сядзіба-музей В. У. Быкава (в. Бычкі) і мемарыяльны комплекс «Прарыў» (в. Пліна), а таксама мемарыяльны музей П. У. Броўкі. Хата-музей П. У. Броўкі з'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Ужо традыцыйна на тэрыторыі Ушацкага раёна ажыццяўляецца праект-падарожжа пад назвай «1.1.1», прысвечаны народным беларускім творцам – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.
ЛІТАРАТУРА
1. Азевіч, І. Кава з пахам чабора / І. Азевіч // Віцьбічы=Витьбичи. – 2011. – 3 сент. – С. 4.
2. Багдановіч, Н. Захоўваем памяць, зберагаем рэліквіі / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2014. – 17 мая. – С. 1, 4.
3. Літаратурнымі дарогамі Ушаччыны // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 24 (чэрв.). – С. 3.
4. Кірпіч, М. М. Музеі Ушаччыны / М. М. Кірпіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 567–569.
5. Чарнякевіч, Ю. Аўтобус да гаючай крыніцы / Ю. Чарнякевіч // Культура. – 2019. – 6 ліп. – С. 10–11.
6. Шагойка, Л. «Прыязджай, паглядзі, што за тая Вушаччына...» / Л. Шагойка // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 26 (ліп.). – С. 4.
7. Шчарбіцкі, А. Пяць прычын наведаць малую радзіму вядомых літаратараў / А. Шчарбіцкі // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 19 мая. – С. 5–6.