Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Клясціцкая імя У. А. Хамчаноўскага, ДУА. Расонскі раён, аг. Клясціцы

 

Сучасная назва ДУА «Клясціцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя У. А. Хамчаноўскага Расонскага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1840
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы
Сайт http://kly-sh.rossoni.edu.by/ 

 

У м. Клясціцы Віцебскай губерні з 1840 года існавала вучылішча на сродкі ўладальніка Паўла Пятровіча Убры.

У 1897 годзе школа называлася народным вучылішчам. Дзяўчынкі і хлопчыкі навучаліся асобна. У вучылішчы выкладалі рускую мову, арыфметыку, славянскую мову, закон Божы. Было толькі 3 групы, якія вяла адна настаўніца. Пасля заканчэння трох груп здавалі экзамены экзаменатару, які прыязджаў з Віцебска.

У 1904–1905 гг. у школе навучалася 35 вучняў. Навучальная ўстанова была адна на воласць.

У 1905–1906 гг. сталі адчыняцца школы ў вёсках Лямна, Лапешчына. У 1907 г. – у в. Роўнае Поле, у 1910 г. – у в. Кавалі. У в. Лямна 1 клас наведвалі дзеці ад 9 да 15 гадоў. Сілкаваліся за кошт грамадскага збору. За найменшую правіннасць строга караліся. Школай кіравала царква. Навучальную ўстанову наведвалі дзеці заможных сялян.

У 1905–1910 гг. настаўніца – Дзевяковіч Марыя Фацееўна. Да рэвалюцыі школа знаходзілася на месцы школьнага саду. Гэта была пачатковая школа па памерах не болей сялянскай хаты. Яна складалася з аднаго пакоя, дзе займаліся тры класы. Навучальны год пачынаўся 14 верасня. У школе выкладалі закон Божы, арыфметыку, граматыку, чыстапісанне. У трэцім класе – гісторыю і геаграфію. У 1904–1912 гг. Божы закон выкладаў Лузкін Іван Ягоравіч.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі была арганізавана сямігадовая школа.

З 1930 г. – дзясяцігодка. У той час школа стаяла бліжэй да дарогі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны навучальную ўстанову спалілі. Новую школу пабудавалі палонныя немцы. Будынак гэтай школы знаходзіцца ў аг. Сакалішча.

Дырэктары: Казлоўскі Аляксандр Іванавіч (1930–1937), Быхавец Аляксандр Міхайлавіч (1937–1939), Машэраў Павел Міронавіч (1939–1941), Астроўскі О. П. (1945–1954), Каваленка Ганна Цімафееўна (1954–1960), Брытнікаў Леанід Сцяпанавіч (1960–1961), Байдакоў А. Г. (1961–1962), Казінец Аркадзь Яфімавіч (1962–1963), Іваненка Анатоль Парфір'евіч (1963–1982).

У 1965–1970 гг. адбылося будаўніцтва новай школы. Быў створаны будаўнічы атрад з навучэнцаў.

У 1975 годзе школе было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза У. А. Хамчаноўскага.

У 1982–1985 гг. дырэктар школы – Кузякоў Дзмітрый Фёдаравіч, у 1985–1986 гг. – Дудараў Уладзімір Кандрацьевіч, у 1987–1989 гг. – Ганчароў Аляксей Іванавіч, у 1990–1999 гг. – Данілоўскі Валянцін Віктаравіч.

З 1999 г. дырэктар школы – Мельман Таццяна Віктараўна.

З 1 студзеня 2001 года школа набыла новы юрыдычны статус – «сад–школа». З 2007 г. – школа аграгарадка.

У школе дзейнічае інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна» («КРОК»), праводзяцца прадметныя тыдні.

Аб'яднанні па інтарэсах: «Папяровая фантазія», «Вытокі», «Падарожжа ў свет казкі», «Пралеска», «Юны выратавальнік», «Эколаг», «Юны экскурсавод», АФП, настольны тэніс, валейбол.

У навучальнай установе адбываюцца дні здароўя, спорту і турызму. Круглагадовая спартакіяда навучэнцаў праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, алімпійскага руху, фізічнай культуры і спорту сярод навучэнцаў. Дзейнічае школьны спартыўны клуб «Алімп».

У Клясціцкай дзіцячы сад–сярэдняй школе дзейнічае Музей Народнай славы.

Групы дзіцячага сада: рознаўзроставая група інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў, група інтэграванага навучання і выхавання для выхаванцаў ад 6 да 7 гадоў, рознаўзроставая група для выхаванцаў ад 2 да 4 гадоў.

Адукацыйны працэс у 2019/2020 навучальным годзе ажыццяўляюць 31 педагог (з іх 2 сумяшчальнікі): 23 маюць вышэйшую адукацыю (79 %), 6 – сярэднюю спецыяльную адукацыю (21 %),1 педагог навучаецца завочна ў вышэйшай навучальнай установе, 4 маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю (14 %), 17 – першую кваліфікацыйную катэгорыю (59 %), 1 – другую кваліфікацыйную катэгорыю (3 %), 7 – без катэгорыі (24 %).

У 2019/2020 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучаецца і выхоўваецца 98 вучняў і 33 выхаванцы. Напаўняльнасць па класах (вучні): 1 клас – 11; 2 клас – 12; 3 клас – 11; 4 клас – 9; 5 клас – 9; 6 клас – 10; 7 клас – 11; 8 клас – 10; 9 клас – 6; 10 клас – 5; 11 клас – 4.

У школе ёсць медыятэка (дыскі па агульнаадукацыйных прадметах), бібліятэка.

Дырэктар – Мельман Таццяна Віктараўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы, вуліца Цэнтральная, д. 60.

 

Клясціцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.byКлясціцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.byКлясціцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.byКлясціцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.byВыхаванцы дзіцячага сада ў школьнай бібліятэцы Клясціцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.byВыхаванцы Клясціцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Барадулькіна, А. На адной хвалі з вучнямі / А. Барадулькіна // Голас Расоншчыны. – 2018. – 6 кастр. – С. 6.

2. Бородулькина, А. Образование: от истоков до современности / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 27 лют. – С. 5.

3. Грэчка, І. Вольна, алавяны салдацік! / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2009. – 17 кастр. – С. 12.

4. Дзялец, В. Святло яе душы / В. Дзялец // Голас Расоншчыны. – 2003. – 12 лют. – С. 3.

5. Диалог культур: Франция – Беларусь / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 10 верас. – С. 8.

6. Кто готовит клястицких школьников к «малым» олимпиадам? / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 8 чэрв. – С. 11.

7. Мельман, Т. В. «Я хотела видеть школу такой, какая она сегодня...» / Т. В. Мельман ; беседовали: М. Алексеева, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 13 лют. – С. 6.

8. Пастернак, Т. Урок в музейной комнате / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 11 дек. – С. 5.

9. Прудоўскі, Р. На занятках па гісторыі ў Клясціцкай школе / Р. Прудоўскі // Голас Расоншчыны. – 2006. – 18 крас. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Аддзел па адукацыі Расонскага райвыканкама