Комплекс мемарыяльны «Першая палатка». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 06.12.2018 10:04
У 1958 годзе на гэтым месцы паставілі палаткі першыя будаўнікі Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, будаўніцтва якога паклала пачатак узнікнення горада.
У 1965 годзе ў гонар першапраходцаў узведзены помнік «Першая палатка». У комплекс уваходзіць стэла з надпісамі: «На гэтым месцы стаяла першая палатка будаўнікоў горада і прамысловага вузла» і «Слава будаўнікам Наваполацка» і скульптурная група з трох рабочых, якія ўзяліся за рукі, адна з іх дзяўчына. Побач знаходзіцца палатка, якая дала назву помніку.
На падпорнай сценцы комплексу ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі заслужанаму будаўніку рэспублікі, ганароваму грамадзяніну Наваполацка Архіпцу Мікалаю Цімафеевічу, ганаровым гараджанам Генаву Мікалаю Леанідавічу, Пілатовічу Пятру Міхайлавічу.
ЛІТАРАТУРА
1. Вахрамеева, И. Дань уважения / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2003. – 16 сент. – С. 2.
2. Кірэйшын, М. В. Месца першай палаткі будаўнікоў горада / М. В. Кірэйшын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 372.
3. «Первая палатка» // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 24.