Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскэнерга, РУП. г. Віцебск

 

Сучасная назва Віцебскае рэспубліканскае ўнiтарнае прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 1962
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна паліўна-энергетычная прамысловасць 
Сайт https://www.vitebsk.energo.by/

 

РУП «Віцебскэнерга» – буйнейшае прадпрыемства электраэнергетыкі ў складзе дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Белэнерга». Створана ў 1962 годзе ў г. Віцебску на базе электрасеткі Віцебскай вобласці як раённае ўпраўленне «Віцебскэнерга». У 1970 годзе перайменавана ў раённае энергетычнае ўпраўленне. З 1989 года – вытворчае энергетычнае ўпраўленне Беларускага тэрытарыяльнага энергетычнага аб'яднання «Баларусэнерга». З 2000 года – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.

Віцебская энергасістэма з'яўляецца пачынальнікам Беларускай энергасістэмы. Першая прамысловая электрастанцыя ў Віцебскай вобласці была пабудавана ў г. Віцебску ў 1898 годзе і прызначалася для забеспячэння электраэнергіяй трамваяў і асвятлення цэнтра горада. Развіццё вялікай энергетыкі ў рэспубліцы пачалося з Віцебскай вобласці, калі ў 1930 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Беларуская ДРЭС у Аршанскім раёне. У гэты ж перыяд былі пабудаваны і першыя лініі электраперадачы. За гады станаўлення і развіцця Віцебскай энергасістэмы пабудаваны электрычныя станцыі ў Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку. У 1967 годзе ў вобласці завершана электрафікацыя сельскіх населеных пунктаў. Прыкладна ў сярэдзіне 60-х гадоў у Беларусі пачаў адчувацца востры энергадэфіцыт. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве на беразе вялікага Лукомскага возера новай электрастанцыі – Лукомскай ДРЭС. У снежні 1969 года быў паспяхова ўведзены ў эксплуатацыю першы блок 300 МВт электрастанцыі, што вырашыла праблему электразабеспячэння Паўночна-Заходняга рэгіёна краіны.

Па выпрацоўцы электраэнергіі Віцебская энергасістэма на сённяшні дзень самая магутная ў краіне. Асноўным накірункам дзейнасці РУП «Віцебскэнерга» сёння з'яўляецца здзяйсненне вытворчасці, перадачы, распаўсюджання электрычнай і цеплавой энергіі, продаж гэтай энергіі карыстальнікам. Устаноўленая электрычная магутнасць 3399,755 МВт, што складае больш як 38 % магутнасці ўсіх электрастанцый, якія ўваходзяць у ДВА «Белэнерга». Эксплуатуецца 217 падстанцый напружаннем 35–330 кВ, больш 13 тысяч трансфарматарных падстанцый 10–0,4 кВ, звыш 50 тысяч км ліній электраперадач напружаннем 0,4–330 кВ. Вытворчасць электраэнергіі складае 10–13 млрд кВт/ч у год. Падача цеплавой энергіі складае 5–6 млн Гкал у год. Забяспечана ўстойлівае энергазабеспячэнне карыстальнікаў.

 

У склад прадпрыемства ўваходзіць 17 структурных падраздзяленняў (філіялаў):

– электрастанцыі:

   – Лукомльская ДРЭС;

   – Наваполацкая ЦЭЦ;

   – Аршанская ЦЭЦ;

   – Беларуская ДРЭС;

   – Віцебская ЦЭЦ;

   – Полацкая ЦЭЦ;


– філіялы электрычных сетак:

   – Віцебскія электрычныя сеткі;

   – Глыбоцкія электрычныя сеткі:

   – Полацкія электрычныя сеткі;

   – Аршанскія электрычныя сеткі;

 

– Віцебскія цеплавыя сеткі;

– Вучэбны цэнтр;

– Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы;

– Энергазбыт;

– Віцебскэнергаспецрамонт;

 

– Сельскагаспадарчыя філіялы:

   – «Вясна-энерга» (Полацкі раён);

   – «Цяплічны» (Аршанскі раён).

 

РУП «Віцебскэнерга» аснашчана сучаснай тэхналагічнай базай, у якую ўваходзяць больш за 37 % магутнасцей усіх электрастанцый ДВА «Белэнерга».

Асаблівая годнасць РУП «Віцебскэнерга» – свой «Вучэбны цэнтр», у якім праходзіць навучанне працоўных і спецыялістаў на электратэхнічныя і цеплатэхнічныя прафесіі з наступным працаўладкаваннем.

Зараз на прадпрыемстве працуе звыш 10 тысяч чалавек.

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Праўды, 30.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.


РУП «Віцебскэнерга», г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.by


ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Витебскэнерго: всегда на связи с потребителем / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 18 марта. – С. 11.

2. Витебские тепловые сети: Витебское республиканское унитарное предприятие электроэнергетики «Витебскэнерго» (РУП «Витебскэнерго»). – Витебск : Ювалан, 2004. – 20 с.

3. Витебское республиканское унитарное предприятие электроэнергетики «Витебскэнерго» (РУП «Витебскэнерго») является государственным предприятием, входящим в состав ГПО «Белэнерго» Министерства энергетики Республики Беларусь : [буклет] / [отв. за вып. В. А. Деревянко]. – Витебск : Витебcкая областная типография, 2012. – 20 с.

4. Витебской теплоэлектроцентрали 45 лет / сост. В. И. Почкаев, Т. В. Белякова. – Витебск : Витебская областная типография, 1999. – 38 с.

5. Витебскэнерго / ред. М. П. Кондратьев. – Витебск : Областная типография им. Коминтерна, 1975. – [27] с.

6. «Витебскэнерго». Хронологический указатель развития электроэнергетического хозяйства Витебской области / разраб.: А. Н. Козловский, Н. А. Козловский. – 3-е. изд., доп. – Витебск : РУП «Витебскэнерго», 2019. – 76 с.

7. ГПО «Белэнерго». РУП «Витебскэнерго», филиал «Витебская ТЭЦ» – 60 лет, 1954–2014 / [отв. за вып. А. Я. Каплевский]. – Витебск : Витебская областная типография, 2014. – 18 с.

8. Живые корни: история развития Витебской энергосистемы / А. Н. Козловский, А. П. Казарновская, Г. А. Андреева ; под ред. А. В. Озерца. – Витебск : Витебскэнерго, 2006. – 551 с.

9. Козловский, А. Н. «Витебскэнерго» / А. Н. Козловский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 257–258.

10. Оршанская тепловая электростанция. – Орша : Б. и., 2009. – 12 с.

11. Пастернак, Т. Для продвижения инициатив / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2023. – 23 июня. – С. 15.

12. Панченко, А. Такая работа – давать свет и тепло людям / А. Панченко ; [беседовала] Т. Пастернак // Витебские вести. – 2023. – 22 дек. – С. 12–13.

13. Учебный центр РУП «Витебскэнерго», 1964 – 2014 : [буклет] / [отв. за вып. В. А. Деревянко]. – Витебск : Витебcкая областная типография, 2014. – 22 с.

14. Филиал «Витебская ТЭЦ» – 65 лет, 1954–2019 / отв. за вып. А. Я. Каплевский. – Витебск : Витебская областная типография, 2019. – 25 с.

15. Филиал «Витебские тепловые сети»: Витебское республиканское унитарное предприятие электроэнергетики «Витебскэнерго» / [отв. за вып. Н. Н. Волчек]. – Витебск : Витебская областная типография, 2019. – 28 с.

16. Хасанова, И. Получить паспорт на... тепло / И. Хасанова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 26 авг. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

Наша марка. Витебское республиканское унитарное предприятие электроэнергетики «Витебскэнерго»

РУП «Витебскэнерго». История предприятия