Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Віцебск, г.

 

У 1865 годзе ў г. Віцебску дзейнічалі бальніца на 170 ложкаў і багадзельня. У сярэднім за год у бальніцы лячылася 830 чалавек. У 1897 годзе ў горадзе было 2 бальніцы на 145 месцаў (пры колькасці насельніцтва 66 тыс. чалавек).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сістэма аховы здароўя ў горадзе, як і ў цэлым па рэспубліцы, стала актыўна развівацца. Медыцынская дапамога насельніцтву стала бясплатнай. Значна павялічылася колькасць медыцынскіх устаноў. У 1917 годзе адкрыта інфекцыйная гарадская клінічная бальніца, у 1918 годзе – бальніца чыгуначнай станцыі Віцебск. У студзені 1921 года ў горадзе было 9 бальніц на 1050 месцаў; 15 амбулаторый (у тым ліку дзіцячая), 14 устаноў аховы мацярынства і дзяцінства (у тым ліку 2 дамы дзіцяці на 35 і 60 месцаў, Дом маці і дзіцяці на 50 месцаў), 11 зубаўрачэбных амбулаторый. У 1923 годзе была адкрыта першая гарадская бальніца на базе таварыства сясцёр міласэрнасці, у 1932 годзе – бальніца «Дзвіна», у 1934 годзе – бальніца-медыцынскі інстытут (з 1938 г. – Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут). У 1940 годзе ў горадзе было 11 бальніц на 1747 месцаў, 9 жаночых і дзіцячых кансультацый і паліклінік, працавала 336 урачоў і 590 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу.

У гады Вялікай Айчыннай вайны сетка медыцынскіх устаноў горада была поўнасцю разбурана.

У 1945 годзе ў прыстасаваных памяшканнях былі адкрыты 2 бальніцы на 300 месцаў, інфекцыйная бальніца, жаночая кансультацыя і паліклініка. У 1947 годзе адноўлена 1-я гарадская бальніца імя Калініна, у 1955 годзе – абласная бальніца. Будуюцца новыя лячэбна-прафілактычныя ўстановы і медыцынскія стацыянары.

У 1947 годзе быў адкрыты абласны клінічны анкалагічны дыспансер, у 1951 годзе – абласны дыспансер спартыўнай медыцыны, у 1958 годзе – абласны эндакрыналагічны дыспансер, у 1973 годзе – абласная псіхіятрычная клінічная бальніца, а ў 1979 годзе – абласны псіханеўралагічны дыспансер. У 1981 годзе – абласны клінічны кардыялагічны дыспансер, у 1982 годзе – 3-я гарадская клінічная бальніца (зараз Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі). У 1995 годзе быў адкрыты абласны дыягнастычны цэнтр.

У 1987 годзе ў горадзе было 16 бальніц, 32 паліклінікі (у тым ліку 7 дзіцячых, 3 стаматалагічныя, 1 зубапратэзная), 8 дыспансераў, жаночая кансультацыя, 2 радзільныя дамы, траўматалагічны пункт, станцыя хуткай дапамогі, станцыя пералівання крыві, дэзынфекцыйная станцыя, Дом дзіцяці, бюро судовай медыцынскай экспертызы. Ва ўстановах аховы здароўя працавалі 2091 урач і правізар, 3819 работнікаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Сёння медыцынскае абслугоўванне г. Віцебска ажыццяўляюць 6 бальніц, 17 паліклінік (у тым ліку абласная дзіцячая з 5 філіяламі, 3 стаматалагічныя), 4 дыспансеры, 8 абласных спецыялізаваных цэнтраў, 2 радзільныя дамы, 5 жаночых кансультацый, станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, спецыялізаваны Дом дзіцяці.

Бальніцы

arrow УАЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца»;

arrow УАЗ «Вiцебская абласная клiнiчная iнфекцыйная бальнiца»;

arrow УАЗ «Віцебская гарадская клінічная бальніца № 1»;

arrow УАЗ «Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі»;

arrow УАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная клінічная бальніца»

arrow УАЗ «Віцебская дзіцячая абласная клінічная бальніца» УАЗ «Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр»

Дыспансеры

arrow УАЗ «Віцебскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны»;

arrow УАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер»;

arrow УАЗ «Віцебскі абласны клінічны процітуберкулёзны дыспансер»;

arrow УАЗ «Віцебскі абласны эндакрыналагічны дыспансер»

Медыцынскія цэнтры

arrow ДУАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў»;

arrow УАЗ «Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр»;

arrow УАЗ «Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр»

arrow УАЗ «Віцебскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр»

arrow УАЗ «Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр»;

arrow УАЗ «Вiцебскi абласны клiнiчны стаматалагiчны цэнтр»

arrow УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр дэрматавенералогіі і касметалогіі»

arrow УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі»

Паліклінікі

arrow ДУАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка».

На базе гарадской цэнтральнай паліклінікі дзейнічаюць 4 філіялы:

– УАЗ «Гарадская паліклініка № 1»; 

– УАЗ «Гарадская паліклініка № 2»; 

– УАЗ «Гарадская паліклініка № 4 імя У. І. Леніна»; 

– УАЗ «Гарадская паліклініка № 5»

На базе УАЗ «Абласная клінічная дзіцячая паліклініка» дзейнічаюць 5 філіялаў:

– УАЗ «Дзіцячая паліклініка № 1»;

– УАЗ «Дзіцячая паліклініка № 2»;

– УАЗ «Дзіцячая паліклініка № 3»; 

– УАЗ «Дзіцячая паліклініка № 4»;

– УАЗ «Дзіцячая паліклініка № 5»;

arrow УАЗ «Віцебская гарадская клінічная паліклініка № 3»

arrow УАЗ «Віцебская гарадская паліклініка № 6»;

arrow УАЗ «Віцебская гарадская паліклініка № 7»;

arrow УАЗ «Дзіцячая стаматалагічная паліклініка» – філіял № 1 УАЗ «Вiцебскi абласны клiнiчны стаматалагiчны цэнтр»; 

arrow УАЗ «Стаматалагічная паліклініка» – філіял № 2 УАЗ «Вiцебскi абласны клiнiчны стаматалагiчны цэнтр»; 

arrow УАЗ «Стаматалагічная паліклініка» – філіял № 3 УАЗ «Вiцебскi абласны клiнiчны стаматалагiчны цэнтр».

Радзільныя дамы і жаночыя кансультацыі

arrow УАЗ «Віцебскі абласны клінічны радзільны дом»

На базе абласнога радзільнага дома дзейнічаюць 4 філіялы:

– Жаночая кансультацыя № 1; 

– Жаночая кансультацыя № 2; 

– Жаночая кансультацыя № 3;

– Жаночая кансультацыя № 5; 

arrow УАЗ «Віцебскі гарадскі клінічны радзільны дом № 2» 

На базе радзільнага дома № 2 дзейнічае жаночая кансультацыя. 

Медыцынскія ўстановы

arrow УАЗ «Віцебская абласная медыцынская рэабілітацыйная экспертная камісія»;

arrow УАЗ «Віцебская абласная станцыя пералівання крыві»

arrow УАЗ «Віцебскае абласное клінічнае патолагаанатамічнае бюро»

arrow УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці»

arrow УАЗ «Віцебская база захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці»;

arrow УАЗ «Віцебская гарадская станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі»;

arrow УАЗ «Віцебскае раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне»;

arrow УАЗ «Клініка Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта»

arrow УАЗ «Медыцынская служба Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў па Віцебскай вобласці»

На тэрыторыі г. Віцебска таксама дзейнічаюць:

arrow Віцебскі філіял РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр»;

arrow ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»

arrow ДУ «Віцебскі абласны цэнтр па забеспячэнні дзейнасці арганізацый сістэмы аховы здароўя»;

arrow ДУ «Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

arrow Установа «Цэнтралізаваны гараж Упраўлення аховы здароўя».

Прыватныя медыцынскія цэнтры

arrow СТАА «Цэнтр сямейнага здароўя "БІНА"»

arrow ТАА «Медыцынскі цэнтр "ДіПарМед"»;

arrow ТАА «Медыцынскі цэнтр "Залатое сячэнне"»; 

arrow ТАА «Медыцынскі цэнтр "Медылюкс сэрвіс"»

arrow ТАА «Медыцынскі цэнтр "ТиАмо"»;

arrow ТАА «Цэнтр добрага слыху»;

arrow ЧУП «Медыцынскі цэнтр "Новы зрок"»

Для аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву г. Віцебска і Віцебскага раёна лячэбна-прафілактычныя ўстановы аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем: ультрагукавой і эндаскапічнай апаратурай, рэнтгеналагічным абсталяваннем высокага класа, фізіятэрапеўтычным абсталяваннем і інш. Арганізавана работа перасовачнага медыцынскага дыягнастычнага комплексу Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра.

На базе Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра адкрыты мадальны цэнтр прафілактыкі дзіцячага траўматызму.

Рэалізуюцца скрынінгавыя праграмы (рак малочнай залозы, рак прастаты, рак шыйкі маткі, каларэктальны рак), што дазваляе выяўляць анкалагічную паталогію на ранніх стадыях. Створаны стацыянарныя мамалагiчныя цэнтры пры Віцебскім абласным дыягнастычным цэнтры і Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклініцы.

Максімальна асвоены спектр аперацый у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, мікрахірургіі вока, якія выконваюцца на ўзроўні рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў. Праводзяцца аперацыі па трансплантацыі ныркі, аорты і рагавіцы.

Большасць амбулаторна-паліклінічных арганізацый аховы здароўя падключаны да электроннай сістэмы Талон.бай, у Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклініцы функцыянуе інтэрнэт-рэгістратура. У арганізацыях аховы здароўя гарадскога падпарадкавання ўкаранёны электронны рэцэпт, вядуцца работы па ўкараненні электроннай амбулаторнай карты.

Намаганнямі калектываў арганiзацый аховы здароўя забяспечваецца даступная і якасная медыцынская дапамога насельніцтву горада і раёна. Актыўна праводзіцца дыспансерызацыя насельніцтва, накіраваная на прафілактыку і ранняе выяўленне хранічных захворванняў.

Паслугі насельніцтву па забеспячэнні лекавымі сродкамі аказваюцца аптэкамі сістэмы віцебскага РУП «Фармацыя». Гісторыя станаўлення і развіцця дзяржаўнай аптэчнай службы на Віцебшчыне пачынаецца з першых гадоў Савецкай улады. 20 снежня 1917 года была створана санітарна-медыцынская секцыя Віцебскага губернскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, у красавіку 1918 года ў яе структуры арганізаваны фармацэўтычны пададдзел.

З кастрычніка 1918 года ў структуру аптэчнага аддзялення перайшлі 10 прыватных аптэк г. Віцебска, у 1919 годзе – цэнтральны склад аптэчных тавараў (цэнтральны губернскі аптэкарскі склад) і цэнтральная лабараторыя.

У сувязі з ліквідацыяй Віцебскай губерні 20 сакавіка 1924 года было ўтворана павятова-гарадское Упраўленне аптэчнымі прадпрыемствамі, якое ў далейшым стала называцца Упраўленнем аптэчнымі прадпрыемствамі Віцебскай акругi «Фармапраўленнем». У 1928 годзе «Фармапраўленне» мела цэнтральны склад, 19 аптэк, 5 магазінаў санітарыі і гігіены. У 1945 годзе адноўлены 15 аптэк, магазін санітарыі і гігіены, аптэчная майстэрня і аналітычная лабараторыя. У 1962 годзе было 126 аптэк і аптэчных прадпрыемстваў, санітарны магазін, галіновая і аналітычная лабараторыі, абласны і міжраённы аптэчныя склады. Тэндэнцыя павелічэння колькасці аптэчных устаноў назіралася да 1994 года.

У 1944–1950 гг. было арганізавана Віцебскае абласное аптэчнае Упраўленне Наркамата аховы здароўя БССР. У наступным прадпрыемства было неаднаразова рэарганізавана. У жніўні 2000 года прадпрыемства прайшло перарэгістрацыю і перайменавана ў гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Фармацыя».

Уся аптэчная сетка г. Віцебска камп'ютарызавана, арганізавана работа па набыцці і рэалізацыі лекавых сродкаў.

Інфармацыю пра наяўнасць лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і іншых тавараў аптэчнага асартыменту ў аптэчнай сетцы віцебскага РУП «Фармацыя» можна атрымаць у правізараў даведачна-інфармацыйнага цэнтра па тэлефоне 169.

 

УАЗ «Віцебскі абласны клінічны радзільны дом». Фотаздымак з сайта http://vitvesti.byУАЗ «Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр». Фота з сайта https://news.tut.byУАЗ «Віцебскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны». Фота з сайта https://www.sportdispanser.byУАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер». Фота з сайта http://www.vitavtomatika.byУАЗ «Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі». Фота з сайта https://yandex.by/mapsУАЗ «Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі». Фота з сайта https://yandex.by/mapsУАЗ «Клініка Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта». Фота з сайта https://www.vsmu.byДУАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка». Фота з сайта http://ticket.vgcp.by/ЧУП «Медыцынскі цэнтр “Новы зрок”». Фотаздымак з сайта https://eyes.bу

 

ЛІТАРАТУРА

1. Беляев, С. А. Кредит доверия врачу / С. А. Беляев ; беседовала Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 21 окт. – С. 4–5.

2. Витебская «Фармация»: вчера, сегодня, завтра // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 21 марта. – С. IV–V.

3. Здравоохранение // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 58–60.

4. Каплиев, А. А. Истоки формирования службы скорой медицинской помощи в городе Витебске в первой четверти XX столетия / А. А. Каплиев // Віцебскі край : матэрыялы ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля, 24 лістапада 2016 г., Віцебск / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : НББ, 2017. – Т. 2. – С. 43–52.

5. Каплиев, А. А. Особенности формирования службы скорой помощи на Витебщине (1919–1939 годы) / А. А. Каплиев // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. – 2017. – № 9. – С. 140–151.

6. Клімянцёнак, Я. А. Медыцына і ахова здароўя ў Віцебску ў 1917–1941 гг. / Я. А. Клімянцёнак // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 267–269.

7. Краткая история Витебской фармации : [материалы к конференции «Партнерство в лекарственном обеспечении»] / редкол.: Ю. Б. Войтехович [и др.]. – Витебск, 2002. – 114 с.

8. Лукьянова, Н. Здравоохранение в ожидании перемен / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2001. – 4 студз. – С. 2.

9. Ляшук, С. В дневных стационарах лечить дешевле / С. Ляшук // Народнае слова. – 2001. – 20 кастр. – С. 3.

10. Мурашкина, В. Акцент на профилактике / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 10 февр. – С. 2, 6.

11. Небылицин, Ю. С. Развитие хирургии на Витебщине в XIX–XX веках / Ю. С. Небылицин, А. Г. Павлов // Новости хирургии (Витебск). – 2007. – С. 2–8.

12. Помалейко, О. Л. Витебская община сестер милосердия (1892–1917 гг.) / О. Л. Помалейко. – Минск : Издатель А. Н. Янушкевич, 2015. – 300 с.

13. Рыжкова, Н. Инвестиции в здоровье / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2020. – 25 янв. – С. 2.

14. Степаненко, Н. И. Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаненко. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – 212 с.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Главное управление по здравоохранению Витебского облисполкома

arrow Витебское торгово-производственное республиканское унитарное предприятие «Фармация»

arrow Здравоохранение. Витебский городской исполнительный комитет

arrow Здравоохранение. Витебский областной исполнительный комитет