Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», холдынг. г. Віцебск

 

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 467 ад 14.10.2013 г. створаны холдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», у склад якога ўваходзяць 6 прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на: вытворчасці абутку – ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка"», УВП «Вердзiмар», ААТ «Чырвоны Кастрычнік»; вытворчасці сумак і скургалантарэі – УВП «ВітМа»; вытворчасці футра і швейных вырабаў з футра – УВП «Віцебскі футравы камбінат»; рознічным гандлі – ТАА «Марка-Сэрвіс».

Вытворчыя прадпрыемствы гарбарна-абутковага холдынгу «Марка» экспартна-арыентаваны. Асноўным знешнім рынкам збыту з'яўляецца Расійская Федэрацыя. Ёсць доўгатэрміновыя адносіны з гандлёвымі партнёрамі з Казахстана і Узбекістана.

Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка» займае лідзіруючыя пазіцыі ў сваёй галіне. Агульная колькасць работнікаў прадпрыемстваў холдынгу на сённяшні дзень складае каля 3,5 тысяч чалавек. Ён мае 5 вытворчых пляцовак, больш за 150 фірменных крам, 7 брэндаў і суббрэнды. Вытворчая магутнасць 5 млн. пар абутку за год.

Высокую якасць абутку «Марка» шмат гадоў запар па заслугах ацэньвае журы нацыянальных і міжнародных конкурсаў. У актыве ўдзельнікаў холдынгу неаднаразовыя перамогі ў Нацыянальным конкурсе «Брэнд года», Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года», конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі», конкурсе «Народная марка Беларусі», «Belarus Beauty AWARDS 2019». Лідар у намінацыі «Дзіцячы абутак № 1 у Беларусі». Па выніках рэспубліканскага даследавання брэнд «Марка» прызнаны «Маладзёжным брэндам Рэспублікі Беларусь 2020». У 2021 годзе кампанія стала пераможцай у прэміі «Нумар адзін» у дзвюх намінацыях: «Вытворца абутку № 1», «Сетка магазінаў абутку № 1», а ў 2022 годзе – у намінацыі «Вытворца абутку № 1».

З прадпрыемствамі холдынгу цесна звязаны і розныя сацыяльна-культурныя аб'екты, такія як бізнес-цэнтр «Марка-Сіці», Дом паляўнічага (рыбака) «Ходцы», паляўнічая гаспадарка і іншыя.

На працягу многіх гадоў холдынг з'яўляецца Генеральным партнёрам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», штогадовым спонсарам і партнёрам Віцебскай гарадской Федэрацыі скачкоў на батуце, Віцебскага абласнога клуба па гульнявых відах спорту, футбольнага клуба «Віцебск». Ён аказвае партнёрскую падтрымку зоркам шоу-бізнесу, айчынным мадэльерам, творчым калектывам і дзіцячым конкурсам. Садзейнічае развіццю дзіцячай моды ў Рэспубліцы Беларусь, ужо некалькі гадоў з'яўляючыся афіцыйным партнёрам праекта «IMG Fashion KILLA PARTY». Аказвае дапамогу дзіцячым дамам, сацыяльна-педагагічным цэнтрам, дапаможным школам, цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання, дамам дзіцяці, дзіцячым дамам сямейнага тыпу.

 

 

Холдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comХолдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comХолдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comУзнагароды холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comУзнагароды холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comТАА «Марка-Сэрвіс». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comТАА «Марка-Сэрвіс». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comПрадукцыя УВП «ВітМа». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.markoholding.comПрадукцыя УВП «Вердзiмар». Фота з сайта https://www.markoholding.comКарта-схема паляўнічай гаспадаркі ТАА «Марка-Сэрвіс». Віцебская вобласць. Фота з сайта https://www.markoholding.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Холдинг поможет стать сильнее / С. Антонов // Витебские вести. – 2013. – 26 окт. – С. 2.

2. Бегунова, Е. Не только обувь, но и мех : холдинг «Белорусская кожевенно-обувная компания "Марко"» уже зарегистрирован / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 5 лістап. – С. 3.

3. Кочетов, С. Наследник принимает «Марко» / С. Кочетов // Витебские вести. – 2022. – 28 окт. – С. 18.

4. «Марко» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 105–106.

5. Мартынов, Н. В. «Все развивается в движении» / Н. В. Мартынов ; беседовал А. Кутынко // Витебские вести. – 2013. – 19 нояб. – С. 2.

6. Мартынов, Н. В. Охотник чует зверя, а бизнесмен – спрос / Н. В. Мартынов ; [беседовала] Е. Козловская // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 29 июля. – С. 10–11.

7. От иголок до станков / отв. за вып. Е. Чаплева // Витебские вести. – 2023. – 10 янв. – С. 9.

8. Пучкова, Е. Уверены в завтрашнем дне / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 17 нояб. – С. 1, 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Марко – обувной бренд Республики Беларусь

arrow О холдинге