Агульны стан эканомікі. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 30.06.2020 14:00
Эканоміка Гарадоцкага раёна характарызуецца рознабаковай накіраванасцю. Аснова эканомікі: сельскагаспадарчыя арганізацыі, прамысловыя прадпрыемствы, аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, будаўніцтва, бытавога абслугоўвання, суб'екты малога бізнесу.
Вядучая роля ў эканоміцы Гарадоцкага раёна належыць сельскай гаспадарцы. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае звыш 55,2 тыс. га. У сельскагаспадарчай вытворчасці раёна занята больш за 1,7 тыс. чалавек, што складае 1/3 ад усіх працуючых у раёне. Асноўнай таварнай галіной сельскай гаспадаркі раёна з'яўляецца жывёлагадоўля. Раслінаводства ў раёне ў першую чаргу арыентавана на забеспячэнне кармавой базы жывёлагадоўлі. Гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, рапсу і льну. У аграрна-прамысловы комплекс Гарадоцкага раёна ўваходзяць 5 сельскагаспадарчых арганізацый, сярод якіх: ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» і філіял «Віраўлянскі» замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «Детскосельский-Городок», які спецыялізуецца на вытворчасці малака высокай якасці. Таксама ў раёне працуюць наступныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы: СГРДУП «Улішыцы-Агра» ТРУП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», СГУП «Паўночны», КУСГП Гарадоцкага раёна імя Свярдлова.
У склад прамысловага комплексу раёна ўваходзяць наступныя прадпрыемствы: рэспубліканскае казённае прадпрыемства «Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння», КУПП «Прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак», СТАА «Ланатэкс». У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці прамысловымі прадпрыемствамі раёна робяцца ўсе неабходныя меры па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі і праводзіцца работа па аднаўленні асартыменту выпускаемай прадукцыі. Таксама адным з паспяховых прадпрыемстваў на тэрыторыі раёна з'яўляецца дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Гарадоцкі лясгас»
Знешнегандлёвую дзейнасць у 2019 годзе ажыццяўлялі больш за 20 арганізацый раёна. Галоўныя гандлёвыя партнёры арганізацый Гарадоцкага раёна – Расійская Федэрацыя, Латвія, Польшча, Літва, Германія, Украіна, Кыргызстан, Татарстан, Кітай, Бельгія, Данія, Нідэрланды. Аснову экспарту складаюць: яйка, палатно ворсавае трыкатажнае, швейныя вырабы, тканіны з сінтэтычных валокнаў, лесаматэрыялы.
Будаўнічая галіна Гарадоцкага раёна прадстаўлена асноўнымі прадпрыемствамі: ДКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гарадоцкага раёна», КУП «Праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро пры Гарадоцкім райвыканкаме», КДУП мелiярацыйных сiстэм «Гарадоцкае ПМС». За 2018 год у Гарадоцкім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 3789 м2 жылля.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляецца гандлёвымі прадпрыемствамі ўсіх формаў уласнасці, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Сучасны гандаль раёна – гэта 203 крамы і гандлёвыя павільёны. Для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання жыхароў малых населеных пунктаў арганізавана работа 5 аўтамагазінаў Віцебскаблспажыўсаюза і 20 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць выязны гандаль. Паслугі грамадскага харчавання ў раёне прадастаўляюць 35 аб'ектаў.
Насельніцтву раёна аказваюцца розныя віды бытавых паслуг: індывідуальны пашыў вопраткі, рамонт абутку, рамонт складанай бытавой тэхнікі, мэблі, гадзіннікаў, паслугі пракату, цырульні, хімчыстка вопраткі, паслугі пральні, рытуальныя і іншыя.
Транспартныя паслугі насельніцтву аказвае філіял «Аўтобусны парк № 1 г. Віцебска» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» – участак Гарадок, які абслугоўвае прыгарадныя і два гарадскія маршруты. Для пасажыраў аўтобусных маршрутаў дзейнічае аўтастанцыя «Гарадок». Чыгуначную сетку раёна абслугоўвае УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» – станцыя «Гарадок». Кожны дзень праз станцыю праходзяць 3 пары цягнікоў рэгіянальных ліній, а таксама каля 10 цягнікоў міжнародных ліній.
У горадзе дзейнічае Гарадоцкі лінейна-тэхнічны цэх Шумілінскага занальнага вузла электрасувязі, які аказвае тэлекамунікацыйныя паслугі насельніцтву і прадпрыемствам Гарадоцкага раёна. Паслугі паштовай сувязі ў раёне аказвае Гарадоцкі раённы вузел паштовай сувязі.
За апошнія гады горад і раён значна змяніліся. З'явіліся новыя прадпрыемствы, дзякуючы мадэрнізацыі, больш эфектыўна сталі працаваць раней створаныя. На пачатак 2020 года на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць дзейнасць 347 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
ЛІТАРАТУРА
1. Бурунова, Н. А. Городокский район / Н. А. Бурунова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 335–339.
2. Городокский район : [буклет] / предисл. А. Н. Мороз. – Минск : Типография Макарова и К, [2006?]. – 25 с.
3. Каролевич, Э. Ставка на инвесторов / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 7 дек. – С. 3.
4. Кравцова, Е. Итоги 2019 года и планы на будущее / Е. Кравцова // Гарадоцкі веснік. – 2020. – 4 студз. – С. 3 ; 10 студз. – С. 3.
5. Пукшанскі, А. Як прыцягнуць бізнесмена, або Інвестар... як нявеста / А. Пукшанскі // Звязда. – 2018. – 23 сак. – С. 11.
6. Пучкова, Е. Городок – на внешних рынках / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 28 студз. – С. 4.
7. Пучкова, Е. Экономическое развитие района / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 29 жн. – С. 2.
8. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – 640 с. : ил.
9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 682–686.
10. Шлейко, Л. Обсудили итоги полугодия / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 21 жн. – С. 3.
11. Яковлева, С. Итоги уходящего года, планы на будущий / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 4 студз. – С. 3 ; 9 студз. – С. 2.
СПАСЫЛКІ