Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палацы, сядзібы, паркі. Віцебскі раён

Памешчыцкія маёнткі з'яўляліся асяродкамі культуры ў наваколлі. Дваране былі адукаванымі людзьмі. Шмат хто з іх меў грошы і жаданне весці гаспадарку па-новаму, з ужываннем новых, сучасных спосабаў апрацоўкі зямлі і гаспадарання. Пры сядзібах, як правіла, былі бібліятэкі, калекцыі, зборы. Найбольш заможныя гаспадары мелі навуковыя кабінеты. Маёнткі з'яўляліся архітэктурнымі комплексамі. Пры іх разбіваліся паркі, сады, утвараліся пруды, у якіх заводзілася рыба. Для палявання рабіліся невялікія пітомнікі, дзе гадаваліся звяры для палявання (казулі, фазаны).

Аднак пасля 1917 г. практычна ўсе маёнткі былі разрабаваны, шэраг з іх спалены і разабраны на будаўнічыя матэрыялы. Пра маёнткі, іх гаспадароў і ролю, якую яны адыгрывалі ў айчыннай гісторыі і культуры, захавалася вельмі мала інфармацыі.

Цяпер складана адшукаць звесткі пра тыя маёнткі. Нават пры жаданні гэта можна зрабіць толькі пра некаторыя з іх. Напрыклад, у дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захоўваюцца анкеты, якія рабіла губернская камісія па ахове помнікаў даўніны на маёнткі Адаменкі, Андронавічы, Гасмера, Дзягілева, Екацярынгоф, Завольша, Лескавічы, Обаль, Тулава, Чарніца. Анкеты ўтрымліваюць звесткі пра стан сядзібы, наяўнасць архіва, час забудовы, апошняга гаспадара, наяўнасць калекцый і іншыя звесткі.

Да гэтага часу дайшлі толькі некалькі сядзібных дамоў з былых маёнткаў нашага краю. Сярод іх сядзіба «Мілае», сядзіба У. У. Адамава ў в. Вялікія Лётцы, сядзіба ў в. Лукі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Былыя маёнткі нашага краю // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 238–240.

2. Выхадцава, І. Завочнае падарожжа ў Мілае / І. Выхадцава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2005. – 5 крас. – С. 3.

3. Дружкова, К. «Милое» в немилости у времени / К. Дружкова // Віцебскі рабочы. – 2004. – 2 кастр. – С. 6.

4. Пришлая, К. Немилая усадьба «Милое» / К. Пришлая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2004. – 1 чэрв. – С. 3.

5. Сидорович, О. Родина учёного Адамова / О. Сидорович // Витьбичи. – 2000. – 22 авг. – С. 3.

6. Юрчак, Д. В. Усадьба И. А. Маньковского «Милое»: история создания, первозданный облик и перспективы восстановления / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Искусство и культура. – 2013. – № 3 (11). – С. 69–73.