Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Дубровенскі раён

Для правядзення фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна масавай работы з насельніцтвам маецца 93 фізкультурна-спартыўныя збудаванні, у тым ліку: спартыўныя залы (15), 21 прыстасаванае памяшканне, 1 стралковы цір, спартыўныя пляцоўкі (54) і г.д.

Фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работай з насельніцтвам у раёне займаецца фізкультурна-спартыўны клуб аддзела адукацыі, спорту і турызму Дубровенскага райвыканкама. Пры клубе працуюць секцыі па валейболе, настольным тэнісе, футболе, атлетычнай гімнастыцы, аэробіцы. Запатрабаваны пункт пракату інвентару па зімовых відах спорту. За 1 паўгоддзе 2017 года праведзена 33 спартыўна-масавыя мерапрыемствы, якія набываюць вялікую папулярнасць сярод насельніцтва раёна.

У раёне маецца 36 клубаў фізічнай культуры. У першым паўгоддзі 2017 года да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам прыцягнута 2067 чалавек, што складае 16 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна.

У цяперашні час 7 выхаванцаў школы ўваходзяць ў склад нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы і дзюдо: Красоўскі Аляксандр, Гомель Анатоль, Іваноў Яўген, Махросенка Захар, Дудараў Глеб – лёгкая атлетыка, Палоўкіна Валерыя – дзюдо, Кокша Аляксандр – самба.

У раёне ў 2016 годзе працавала 50 спецыялістаў, якія праводзяць фізкультурна-аздараўленчую работу з дзецьмі і дарослымі. З іх 62 % маюць фізкультурную адукацыю (у тым ліку вышэйшую – 87 %) і 38 % іншую педагагічную адукацыю.

У 17 аграгарадках уведзены ў строй комплексныя спартыўныя пляцоўкі. Абсталяваны трэнажорныя залы: УА «Дубровенскі прафліцэй», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, ААТ «Дубровенскі льнозавод», СШ № 1, СШ № 2 г. Дуброўна, ФСК аддзела адукацыі, спорту і турызму. 

У гэтых арганізацыях, а таксама на спартыўнай базе гарадскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адкрыты аздараўленчыя групы. У зонах адпачынку абсталяваны пляжы, валейбольныя пляцоўкі.

Сярод спартсменаў Дубровеншчыны вядомы:

Абразова Валянціна Уладзіміраўна – майстар спорту міжнароднага класа па біятлоне;

Адэснікаў Вячаслаў Андрэевіч – першы майстар спорту па лёгкай атлетыцы і кіданні молата;

Жукоўскі Уладзімір Віктаравіч – «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь»;

Залецкая Ганна – кандыдат у майстры спорту, чэмпіёнка Беларусі сярод моладзі па барацьбе дзюдо ў 2003 г.;

Каралёва Вольга – майстар спорту, уладальнік кубка Беларусі па барацьбе дзюдо ў 2003 г.;

Кускоў Генадзь Уладзіміравіч – майстар спорту, трэнер СДЮШАР па барацьбе самба/дзюдо;

Лерман Валерый – майстар спорту міжнароднага класса па барацьбе самба сярод моладзі;

Максак Юрый Уладзіміравіч – «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь», выкладчык СДЮШАР па лёгкай атлетыцы;

Рэзкая Вольга – кандыдат у майстры спорту, чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь, пераможца Алімпійскіх дзён моладзі ў бегу.

Сямёнаў Канстанцін Валер’евіч – майстар спорту міжнароднага класа па барацьбе самба;

Турава Алеся – майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы;

Турава Маргарыта – майстар спорту міжнароднага класса па лёгкай атлетыцы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, В. Старт дает Дубровенщина / В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 18 мая. – С. 1, 3.

2. Горбачёва, А. Школьный спорт на старте / А. Горбачёва ; беседовала Ю. Сахарова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 24 верас. – С. 1.

3. Дубровенские спортсмены на международной арене / подгот. В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 13 крас. – С. 4.

4. Дудараў, Л. Алімпійскія рэзервы Дубровеншчыны / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 28 лют. – С. 1–3.

5. Дудараў, Л. Дома і сцены дапамагаюць! / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 2 крас. – С. 2–3.

6. Дудараў, Л. «Зорачкі» і «сузор'і» на спартыўным небасхіле / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 14 лют. – С. 1–2, 4.

7. Кундзікаў, А. Спартыўная слава і гонар Дубровеншчыны / А. Кундзікаў // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 516–517.

8. Моўчыкоў, Г. Л. Медалі розныя, характар – алімпійскі! / Г. Л. Моўчыкоў ; гутарыла К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 11 кастр. – С. 3.

9. Одесников, В. Восхождение к спортивным пьедесталам / В. Одесников // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 17 крас. – С. 2.

10. Праз фізкультуру і спорт – да здаровага ладу жыцця // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 21 крас. – С. 1, 3.

11. Снежаньскі, У. Развіццё фізкультуры і спорту / У. Снежаньскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 14 лют. – С. 1.