Асвета. Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 28.11.2019 08:40
- Адноўлена 19.12.2019 09:13
Сістэма адукацыі Чашніцкага раёна прадстаўлена навучальнымі ўстановамі рознага тыпу. У 2017 годзе ў раёне дзейнічала 17 устаноў дашкольнай адукацыі: яслі-сад – 8, дзіцячыя сады – 2, вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа» – 7. У 2017/2018 навучальным годзе дзейнічала 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучалася 2976 вучняў. Навучальны працэс у школах забяспечвалі 402 настаўнікі.
У кожнай школе працуюць класы (групы) павышанага і паглыбленага ўзроўню вывучэння прадметаў, профільныя класы. Вучні школ раёна пастаянна становяцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па розных прадметах, каля 50 % выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У 2018 годзе працавала 65 аб'яднанняў па інтарэсах для дзяцей ад 4 да 6 гадоў, 6 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 2 спецыяльныя групы, 10 інтэграваных.
На базе ДУА «Яслі-сад № 7 г. Чашнікі» і ДУА «Яслі-сад № 4 г. Новалукомля» рэалізуюцца абласныя творчыя праекты, а на базе ДУА «Яслі-сад № 3 г. Новалукомля» дзейнічае эксперыментальная рэспубліканская пляцоўка.
Ахоп навучэнцаў профільным навучаннем у 2018 годзе вырас на 6 %. Выпускныя экзамены на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі на дастаткова высокім узроўні здалі 46,9 % навучэнцаў. Пасведчанне аб агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакай атрымалі 29 выпускнікоў 9-х класаў (10,9 % ад агульнай колькасці), што вышэй за абласны паказчык на 3,9 %, 14 адзінаццацікласнікаў узнагароджаны залатымі медалямі (гэта 6-ы паказчык у вобласці).
Развіццю творчых здольнасцей у падрастаючага пакалення спрыяюць заняткі ў гуртках і секцыях Цэнтра дзяцей і моладзі Чашніцкага раёна.
У раёне створаны Сацыяльна-педагагічны цэнтр, які каардынуе працу па аказанні дапамогі сем'ям. Функцыяніруе сацыяльны прытулак.
У г. Новалукомлі размешчана ДУА «Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 83 будаўнікоў ім. Ф. Ф. Дуброўскага».
Адукацыйная прастора Чашніцкага раёна развіваецца і ўдасканальваецца. Адной з асноўных умоў устойлівага развіцця з'яўляецца бесперапыннае прафесійнае ўдасканаленне кадраў усіх узроўняў. Педагагічныя калектывы пастаянна знаходзяцца ў прафесійным пошуку, удзельнічаюць у конкурсах і канферэнцыях. Сумесныя намаганні настаўнікаў накіраваны на тое, каб вучні атрымлівалі якасныя веды, рэалізоўвалі свой творчы патэнцыял, раскрывалі свае таленты.
Дашкольная адукацыя
ДУА «Альшанскі дзіцячы сад Чашніцкага раёна»;
ДУА «Кашчынскі дзіцячы сад Чашніцкага раёна»;
ДУА «Яслі-сад № 1 г. Чашнікі»;
ДУА «Яслі-сад № 3 г. Чашнікі»;
ДУА «Яслі-сад № 4 г. Чашнікі»;
ДУА «Яслі-сад № 6 г. Чашнікі»;
ДУА «Яслі-сад № 7 г. Чашнікі»;
ДУА «Яслі-сад № 2 г. Новалукомль»;
ДУА «Яслі-сад № 3 г. Новалукомль»;
ДУА «Яслі-сад № 4 г. Новалукомль».
Агульная сэрэдняя адукацыя
ДУА «Базавая школа г. Чашнікі»;
ДУА «Вядрэньская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна»;
ДУА «Грынькоўская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна»;
ДУА «Іванская дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна»;
ДУА «Кашчынская сярэдняя школа Чашніцкага раёна»;
ДУА «Красналуцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна»;
ДУА «Лукомльская дзіцячы сад-пачатковая школа Чашніцкага раёна»;
ДУА «Пачаевіцкая дзіцячы сад-пачатковая школа Чашніцкага раёна»;
ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Новалукомля»;
ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Новалукомля»;
ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чашнікі»;
ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Чашнікі»;
ДУА «Цяпінская дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна».
Сацыяльна-педагагічныя ўстановы
ДУА «Чашніцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»;
Спецыяльная адукацыя
ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Чашніцкага раёна»
Сярэдняя спецыяльная адукацыя
ДУА «Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 83 будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага г. Новалукомля».
Пазашкольная адукацыя
ДУДА «Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»
ЛІТАРАТУРА
1. Александрович, Ю. Уютный дом для малышей / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 24 кастр. – С. 1–2.
2. Бегунова, Е. Спасибо, учитель, за то, что ты есть! / Е. Бегунова // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2004. – 9 кастр. – С. 3.
3. Бенеўская, М. Галіна Скрабло: «Школа – гэта мой лёс» / М. Бенеўская // Мы і час (Віцебск). – 2017. – 30 верас. – С. 2.
4. Гісторыя школы // Іванск : краязнаўчы нарыс / В. В. Грыбко. – Мінск : Пейто, 2000. – С. 44–49. – (Ведаць свой край Беларусь).
5. Жукова, Г. Здесь каждый найдет себе дело... / Г. Жукова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2008. – 23 верас. – С. 3.
6. Лукьянова, Н. Учение с увлечением / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 14 студз. – С. 1.
7. Мир света, искусства, науки // Чашникский район. Агрогородок «Иванск» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 6–7.
8. Мир света, искусства, науки // Чашникский район. Агрогородок «Лукомль» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 5–6.
9. Мир света, искусства, науки // Чашникский район. Агрогородок «Новая Заря» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 6.
10. Нестеров, М. Краснолукский вариант, или кого может обидеть слово «провинция»? / М. Нестеров // Віцебскі рабочы. – 2008. – 11 кастр. – С.10.
11. Образование // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 15.
12. Статистический ежегодник Витебской области, 2018 / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.] ; Национальный статистический комитет Республики Беларусь. – Минск : Главное статистическое управление Витебской области, 2018. – 476 с.
13. Телятко, Е. Долгая дорога в школу / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 6 снеж. – С. 4.
14. Телятко, Е. Оценка – «отлично» / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 5 студз. – С. 3
15. Телятко, Е. Россыпь звёзд и надежд / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 12 чэрв. – С. 8.
СПАСЫЛКІ