Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Культавая архітэктура. Чашніцкі раён

На тэрыторыі Чашніччыны захавалася няшмат помнікаў архітэктуры мінулага. Найбольшую цікавасць уяўляе сабой старажытная Свята-Троіцкая (Белая) царква ў 5 км ад Чашнікаў, муры якой захаваліся да нашага часу. Сярод славутасцей г. Чашнікі асаблівай увагі заслугоўвае таксама цікавы архітэктурны помнік XIX ст. – царква ў гонар Праабражэння Гасподняга (Свята-Праабражэнская царква), пабудаваная ў 1845 годзе, і царква ў імя святога Архангела Міхаіла (Свята-Міхайлаўская царква) у в. Чарэя, пабудаваная ў пачатку XVII ст. Львом Сапегай як уніяцкі храм.

Некаторыя цэрквы і касцёлы не захаваліся да нашага часу і з'яўляюцца страчанай спадчынай Чашніцкага раёна. Напрыклад, касцёл святога апостала Лукі і кляштар дамініканаў, касцёл Іісуса Хрыста ў Чашніках. Не захаваліся таксама такія праваслаўныя цэрквы: царква Покрыва святой Багародзіцы ў в. Пачаевічы, царква святога Мікалая ў в. Цяпіна, царква і манастыр святога Мікалая ў Лукомлі, а таксама некаторыя ўніяцкія цэрквы. Усе гэтыя культавыя пабудовы былі страчаны ў розныя часы і па розных прычынах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk : [краткий путеводитель] / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – 36 с.

2. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – 488 с. : іл.

3. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – 216 с. : іл.

4. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – 656 с. : іл.

5. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – 328 с. : іл.

6. Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – 368 с.

7. Чашникский район // Духовное наследие Витебщины. Туристические дороги к местам земным и сакральным : справочник-путеводитель / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2015. – С. 158–160.

8. Чашникское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск : Белорусская Православная Церковь, 2002. – С. 157–164.