Аўсянка, рака. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 28.02.2018 08:40
- Адноўлена 13.03.2018 09:29
Аўсянка – правы прыток Усвячы. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад Сіроціна, цячэ праз 7 азёр (у тым ліку праз Негра, Вышадскае, Мядзесна, Ціёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Даўжыня – 90 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 100–300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4–6 м., у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. У рацэ расце рэлікт даледавіковай флоры – вадзяны арэх. Вадазбор – 598 км2.
ЛІТАРАТУРА
1. Аўсянка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 52.
2. Овсянка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 323–324.
3. Макаревич, А. А. Овсянка / А. А. Макаревич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 217.