Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Арэхаўскае возера. Аршанскі раён

 

Арэхаўскае возера (Вялікае Арэхаўскае, Арэхі) знаходзіцца ў басейне р. Аршыца (выцякае з возера), за 20 км на поўнач ад г. Оршы, каля г. п. Арэхаўск. Плошча возера 2,11 км2, а найбольшая глыбіня – 3,5 м. Даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 10,8 км. Аб'ём вады 4,34 млн. м3. Плошча вадаpбору 33,4 км2. Катлавіна возера выцягнутая, схілы вышынёй 2–5 м, пад лесам, на паўночны захад вышынёй да 10–15 м. Берагі нізкія, параслі хмызняком, на ўсходзе і паўночным усходзе высокія, стромкія. Маецца востраў плошчай 2,4 га. Літараль пясчаная, ложа выслана ілам і сапрапелем. Зарастае слаба. У возеры багата рыбы, таму на ягоных берагах заўсёды шмат рыбакоў. У возера ўпадае 2 ручаі і рака Чорная.

 

Аршанскі раён. Арэхаўскае возера. Фотаздымак з сайта  http://orshagorodmoy.info Аршанскі раён. Арэхаўскае возера. Фотаздымак з сайта http://news.vitebsk.cc/Аршанскі раён. Арэхаўскае возера. Фотаздымак з сайта http://touristup.com/


ЛІТАРАТУРА

1. Арэхаўскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 45.

2. Калинин, М. Ю. Водные ресурсы. Гидрография / М. Ю. Калинин // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : Белсэнс, 2008. – С. 70–77.

3. Ореховское // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 338.