Турызм. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:56
- Адноўлена 25.05.2018 11:53
Турызм іграе важную ролю ў вырашэнні сацыяльных праблем, аказвае станоўчы ўплыў на захаванне і развіццё культурных каштоўнасцяў, вядзе да гармоніі адносін паміж людзьмі.
Для развіцця гэтай галіны на Аршаншчыне ёсць усе неабходныя ўмовы: выгаднае геаграфічнае становішча, унікальная прырода, гасціннае насельніцтва, багатая гісторыя. Для аматараў гісторыі захаваліся старадаўнія царквы, храмы, помнікі, руіны замкаў. Зарэгістраваны і аказваюць паслугі аграэкасядзібы. Яны складаюць турыстычную базу для адпачынку ў беларускай вёсцы. Сядзібы прымаюць гасцей не толькі з нашай рэспублікі, але і з-за мяжы. Найбольш вядомыя з іх наступныя: «Сябры і К», «Міхаліна», «Млыны Войшы», «Таполі», «Пуцяціна», «Шагіра», «Кабылякі», «Верасы».
У г. Оршы і Аршанскім раёне распрацаваны экскурсійна-пазнавальныя турыстычныя маршруты, напрыклад: «Орша – горад манастыроў і цэркваў», «Орша – горад вайсковай славы», «Орша гістарычная», «Памятныя месцы Аршаншчыны», «Шляхамi знакамітых продкаў », «Подых беларускага лесу» і іншыя.
У горадзе і раёне функцыянуюць: гасцінічныя комплексы, аб'екты прыдарожнага сэрвісу, зоны адпачынку, база адпачынку «Дзевіна», турыстычная база «Орша», паляўнічы комплекс ДЛГУ «Аршанскі вопытны лясгас», дзіцячы лагер «Лянок».
СПАСЫЛКІ
Официальный сайт Оршанского районного исполнительного комитета. Спорт и туризм