Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Талачынскі раён

На тэрыторыі Талачынскага раёна размешчаны 2 помнікі прыроды мясцовага значэння:

arrow парк «Рацава»

arrow парк «Юзафполле»

На тэрыторыі Талачынскага раёна можна сустрэць некалькі ўнікальных валуноў і розных іншых каменных утварэнняў, якія займаюць значнае месца сярод прыродных помнікаў.

Адзін з іх знаходзіцца каля в. Навінка. Валун даўжынёй 3,5 м і 1,75 м у вышыню выявіў краязнаўца Канстанцін Іванавіч Рамановіч. На паверхні вялізнага камня бачны петрагліф. Малюнак нагадвае адначасова і чалавека, і старажытны знак свастыкі. Малюнак не толькі выбіты, але і прамаляваны чымсьці светлым. «Фарба» не змываецца.

Каля в. Загацце, на абочыне дарогі, знаходзіцца валун даўжынёй 3,3 м і 1,7 м у вышыню.

Таксама валуны ёсць у вёсках Вялікія Барсучыны, Загацце, Харлінцы.

На сельскіх могілках у в. Курчы ёсць незвычайны камень. Ён узвышаецца ў канцы могілак. На ім бачны паглыбленні, якія нагадваюць след чалавека.

На тэрыторыі раёна размешчаны крыніцы падземных вод

arrow Барысаглебская крыніца  (в. Янава);

arrow Друцкая крыніца  (аг. Друцк);

arrow крыніца (в. Малыя Барсучыны);

arrow крыніца (в. Равуча);

arrow крыніца (в. Райцы); 

arrow Скрыпуцёва крыніца (в. Валковічы).

На ўскрайку в. Каменнае Крывое захаваўся дуб-волат. Яго дыяметр – 1,3 м, узрост – прыкладна 700 гадоў.

 

Валун ля вёскі Навінка. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byДуб-волат ля в. Каменнае Крывое. Фотаздымак з сайта http://www.natal.by
Дуб-волат ля в. Каменнае Крывое. Фотаздымак з сайта http://www.natal.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Камень-валун каля вёскі Загацце / В. Бірукоў, Л. Спаткай // Наша Талачыншчына. – 2009. – 1 жн. – С. 3.

2. Королев, М. Наше наследство / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2012. – 30 чэрв. – С. 5.

3. Королев, М. Разбросанные камни / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2007. – 26 мая. – С. 4.

4. Партолина, Н. Он живой и светится... / Н. Партолина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 16 нояб. – С. 5.

5. Серада, А. Курчоўскія камяні / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2009. – 22 жн. – С. 4.

6. Толочинский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 25.