Турызм. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 26.05.2020 15:57
Шумілінскі раён размешчаны ў цэнтры Віцебскай вобласці, уваходзіць у Віцебскі рэкрэацыйна-турыстычны раён.
На Шуміліншчыне шмат прыгожых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў не толькі з нашай краіны, але і з замежжа. Ёсць патэнцыял для развіцця рыбалоўнага і паляўнічага, экалагічнага і рэкрэацыйнага турызму.
У раёне актыўна развіваецца паляўнічы турызм. Галоўнымі прадпрыемствамі, якія займаюцца арганізацыяй паляўнічых тураў і рыбалкай, з'яўляюцца ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» і Шумілінская раённая арганізацыйная структура РДГА «БТПР». «Дом паляўнічага» ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» (в. Роўнае) прымае аматараў палявання і адпачынку на прыродзе.
У раёне маюцца зоны адпачынку рэспубліканскага (р. Ула) і мясцовага (воз. Заронава) значэння.
Аграсядзібы Шумілінскага раёна: «Васільевіч» і «У Пятровіча» (абедзве ў аг. Башні), «Міжазер'е» (в. Гародня), «Ерашоўскі хутарок» (в. Ерашова), «Чараўніцкае возера» (в. Лескавічы) і аграэкасядзіба ў в. Шашы.
Турыстычны водны маршрут «Обальскія катамараны» працуе з 2007 года. Працягласць маршруту 18 км у сярэднім цячэнні р. Обаль. Маршрут праходзіць па р. Обаль ад в. Шавекі да хутара Нараяна.
У раёне распрацаваны турыстычныя маршруты:
– «Да Вялікага каменя» – падарожжа па маляўнічых куточках раёна ад райцэнтра праз вёскі Лескавічы, Башні, Амбросавічы і воз. Будавесць да в. Горкі, дзе знаходзіцца помнік прыроды «Вялікі камень»;
– «Дарогамі вайны» – маршрут праходзіць па месцах баявых дзеянняў і спаленых вёсак, па партызанскіх мясцінах;
– «Куткі запаведнай прыроды» – прадугледжвае наведванне гідралагічнага заказніка «Сосна», ландшафтнага заказніка «Казьянскі», крыніцы «Пяценка» ва ўрочышчы Казаногава і Обальскія балоты.
Увагу турыстаў таксама прыцягваюць помнікі архітэктуры: царква ў імя прападобнага Сергія Раданежскага (в. Лескавічы), царква ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Пабеда), Обальскі палацава-паркавы комплекс, Обальскі музей камсамольскага падполля; помнік народнага дойлідства – царква ў імя святога прападобнага Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль); будынак сучаснай авангарднай архітэктуры – касцёл Маці Божай Фацімскай (г. п. Шуміліна); помнікі археалогіі: замак Казьян (в. Красамай) і археалагічны комплекс Кардон.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. Увидеть свой край другими глазами / Е. Алимова // Витебские вести. – 2016. – 22 нояб. – С. 4–5.
2. Ермалаеў, С. Аграсядзібы чакаюць гасцей / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 7 чэрв. – С. 3.
3. Ермалаеў, С. У заморскі край не едзь за цудам / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 10 студз. – С. 4 ; 20 студз. – С. 2.
4. Кислюк, М. Е. Туристический потенциал археологического комплекса Кордон Шумилинского района Витебской области / М. Е. Кислюк // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Шумілінскі раён : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Ляўко. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – С. 188–193.
5. Сямагін, М. Турыстам будзе цікава ў Лескавічах / М. Сямагін // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 13 чэрв. – С. 5.
6. Чарнічэнка, Н. Камароў баяцца – агратурызмам не займацца: падарожжа па аграсядзібах Шуміліншчыны / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 27 мая. – С. 5.
7. Чарнічэнка, Н. Турыстычная карта раёна / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 2 чэрв. – С. 5.
8. Шумилинский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 220–225.
9. Шумилинский район // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 203.
10. Шумилинский район: регион-тур / подгот. Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 22 нояб. – С. 4–5.
11. Шэдзько, А. Аграсядзібы ў чаканні гасцей / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 6 чэрв. – С. 5.
12. Шэдзько, А. Турыстычная карта Шуміліншчыны / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 28 мая. – С. 3.
13. Шэдзько, А. У чаканні гасцей / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 28 мая. – С. 5.
СПАСЫЛКІ
Туризм. Шумилинский районный исполнительный комитет
«Соловьиный город» со старой станцией. Пять причин побывать в Шумилино