amp template

Азяраўскае камсамольска-маладзёжнае падполле
 Браслаўскі раён

Перыяд дзеяння:  ліпень 1942 г. – ліпень 1944 г.

Месца: в. Азяраўцы, Браслаўскі раён

Колькасць: 26 чалавек

Кіраўнікі: І. К. Пяткун (сакратар), К. І. Максімовіч, Э. У. Пяткун, М. А. Пяткун, А. У. Пяткун 


Азяраўскае камсамольска-маладзёжнае падполле дзейнічала з ліпеня 1942 г. да ліпеня 1944 г. у в. Азяраўцы і на тэрыторыі Браслаўскага раёна. Аб'ядноўвала 26 чалавек. Кіруючае ядро: І. К. Пяткун (сакратар), К. І. Максімовіч, Э. У. Пяткун, М. А. Пяткун, А. У. Пяткун.

Летам 1942 г. у Браславе створана падпольная камсамольская арганізацыя на чале з Максімовічам. Падпольшчыкі збіралі і перадавалі партызанскай брыгадзе імя Жукава шмат зброі, перапраўлялі ваеннапалонных да партызан. Перадавалі партызанам медыкаменты, друкарскую фарбу, паперу, радыёдэталі. Распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі. Пранікалі ў нямецкія гарнізоны Даўгаўпілса, Вільнюса і паведамлялі пра колькасць і размяшчэнне баявой тэхнікі ворага, папярэджвалі аб карных аперацыях. Па заданню партызан знішчалі масты, рабілі завалы на дарогах. У сакавіку 1944 г. партызаны, папярэджанныя падпольшчыкамі, захапілі нямецкі абоз – 45 фурманак з прадуктамі, узялі ў палон 41 гітлераўца.

У в. Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

ЛІТАРАТУРА

1. Лубянкова, Л. Л. Азяраўскае камсамольска-маладзёжнае падполле / Л. Л. Лабянкова // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 27.