З першых дзён акупацыі ў Віцебскай вобласці разгарнуліся падпольны рух і партызанская барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў. Віцебшчына стала партызанскім краем. Першы ў рэгіёне партызанскі атрад, узначалены М. П. Шмыровым, быў створаны ў Суражскім раёне 9 ліпеня 1941 года. На канец жніўня ў ім налічвалася 90 байцоў. У гэтым жа раёне з пачаткам акупацыі ўключыўся ў барацьбу атрад пад камандаваннем Д. Ф. Райцава. Ліпень 1941 г. – кропка адліку дзейнасці фарміравання, створанага калгаснікамі сельгасарцелі «Чырвоная Зорка» Чашніцкага раёна, і атрада (80 чалавек), заснаванага Расонскім райкамам КП(б)Б.
Напрыканцы 1941 года партызанскія атрады, падпольныя партыйныя, камсамольскія і антыфашысцкія арганізацыі дзейнічалі па ўсёй Віцебскай вобласці. Да восені 1942 года ў некаторых месцах узніклі партызанскія зоны і краі, дзе была адноўлена савецкая ўлада. Там выдаваліся газеты, працавалі бальніцы і школы, радыёкропкі, прымаліся самалёты з Вялікай зямлі. У Віцебску, Оршы, Полацку, Асінторфе, Расонах, Лепелі і іншых гарадах і вёсках функцыянавалі партыйныя і камсамольскія арганізацыі.
У раздзеле «Барацьба супраць акупацыі» асвечана дзейнасць партызанскіх фарміраванняў і патрыятычнага падполля на Віцебшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прыведзены звесткі пра арганізатараў усенароднай барацьбы, партызан і падпольшчыкаў, якім прысвоена ганаровае званне «Герой Савецкага Саюза».
ЛІТАРАТУРА
1. Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года : документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.] ; Департамент по архивам и делопроизводству М-ва юстиции Респ. Беларусь, Нац. архив Респ. Беларусь, Рос. гос. архив соц.-полит. истории. – Минск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 2017. – 460 с.
2. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Мінск : Беларусь, 1967–1982. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро (пред.) [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – 1967. – 744 с.
3. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Мінск : Беларусь, 1967–1982. – Т. 2, кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин (пред.) [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – 1973. – 680 с.
4. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Мінск : Беларусь, 1967–1982. – Т. 2, кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин (пред.) [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – 1978. – 814 с.
5. Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]. – Минск : Беларусь, 2009. – 271 с.
6. Пахомов, Н. И. Витебское подполье / Н. И. Пахомов, Н. И. Дорофеенко, Н. В. Дорофеенко. – Минск : Беларусь, 1974. – 248 с.
7. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / А. Л. Манаенков [и др.]. – Мінск : Беларусь, 1983. – 765 с.
СПАСЫЛКІ
К 75-летию Великой Победы. Партизанская война. Видео и архивные фото БЕЛТА
Make a site - More