ЛЕТАПІСЦЫ ГЕРАІЧНАГА МІНУЛАГА

Раздзел «Летапісцы гераічнага мінулага» прысвечаны даследчыкам падпольнага і партызанскага руху на Віцебшчыне Ніне Іванаўне і Мікалаю Уладзіміравічу Дарафеенкам.
Дзякуючы намаганням Ніны Іванаўны і Мікалая Уладзіміравіча, іх пошукам, збору матэрыялаў былі ўстаноўлены і ўпершыню названы імёны больш за тысячу герояў віцебскага партыйна-камсамольскага падполля. Іх кніга «Витебское подполье» (1969, 1974) – дакументальны аповед пра жывых і загінуўшых герояў віцебскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна да сённяшняга часу засталася актуальнай і найбольш поўнай крыніцай звестак пра змагароў-патрыётаў. Ніна Дарафеенка таксама з'яўляецца адным з аўтарам кнігі «Юные герои Витебщины» (1980). Артыкулы Ніны і Мікалая Дарафеенкаў па гісторыі Віцебска размешчаны ў многіх энцыклапедычных і даведачных выданнях.  

Make a site - More