Дата нараджэння: 21.01.1923
Месца нараджэння: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Заверына
Дата смерці: 17.04.1991
Месца жыхарства: Віцебская вобласць, г. Віцебск
Дарафеенка Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся 21 студзеня 1923 года ў в. Заверына Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Журналіст, краязнаўца. Заслужаны работнік культуры БССР. Член Саюза журналістаў Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
У 1941 годзе скончыў Лёзненскую сярэднюю школу, адначасова Віцебскі аэраклуб. Па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Чарнігаўскую авіяцыйную школу пілотаў, якую скончыў у 1944 годзе. Ваяваў лётчыкам-знішчальнікам на Карэльскім фронце, у Запаляр'і, быў цяжка паранены.
Пасля дэмабілізацыі з арміі ў 1947–1950 гг. працаваў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы», потым загадчыкам сектара друку аддзела прапаганды і агітацыі Віцебскага абкама КПБ (1951), памочнікам сакратара абкама партыі (1951–1958). Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1956). Працаваў другім сакратаром Першамайскага райкама КПБ (1958–1962), старшынёй Чыгуначнага райвыканкама (1962–1964), намеснікам старшыні камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1964–1967), старшынёй камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні Віцебскага аблвыканкама (1967–1970). У 1970 годзе стаў рэдактарам газеты «Віцебскі рабочы» (1970–1983), пасля ўзначальваў абласную журналісцкую арганізацыю.
Пісаў вершы, рэцэнзіі на спектаклі, артыкулы на гістарычныя, літаратуразнаўчыя тэмы.
Разам з жонкай Нінай Дарафеенка М. І. Дарафеенка займаўся вывучэннем дзейнасці падпольных арганізацый на тэрыторыі г. Віцебска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вывучалі архіўныя дакументы, сустракаліся з відавочцамі падзей Вялікай Айчыннай вайны, наведвалі былыя явачныя кватэры. Мікалай Дарафеенка – адзін з аўтараў кнігі «Віцебскае падполле» (1969, 1974), нарысаў па гісторыі г. Віцебска.
ЛІТАРАТУРА
1. Дарафеенка Мікалай Уладзіміравіч // «Віцебскі рабочы» – 80 год / рэд.-склад. У. Р. Скапа ; адк. за вып. У. С. Раманоўскі. – Віцебск, 1997. – С. 140–145.
2. Дарафеенка Мікалай Уладзіміравіч // Краязнаўцы Віцебшчыны 2-й паловы XX – пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 93.
3. Дулаў, А. М. Вобраз сярэднявечча ў гістарычным нарысе «Віцебск» Мікалая Уладзіміравіча і Ніны Іванаўны Дарафеенка / А. М. Дулаў // Актуальные проблемы источниковедения : материалы VII Международной научно-практической конференции, Витебск, 27–29 апреля 2023 г. : в 2 т. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2023. – Т. 1. – С. 144–148.
4. Крупица, Н. Не ушли в небытие их имена... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 5 мая. – С. 9.
5. Кучеренко, В. Н. Фотография А. П. Сапунова из семейного архива Н. И. и Н. В. Дорофеенко / В. Н. Кучеренко // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А.Р. Брадоўскага, Віцебск, 22–23 кастр. 2009 г. / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 259–262.
6. Подлипский, А. М. Супруги Дорофеенко и другие // Последний подвиг Веры Хоружей : письма из оккупированного Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2020. – С. 4–16.
7. Скапа, У. Р. Акрыленыя марай / У. Р. Скапа. – Віцебскі рабочы. – 1985. – 19 верас. – С. 4.
У артыкуле змешчаны юнацкія вершы М. Дарафеенкі, напісаныя ім у час вучобы ў Чарнігаўскай авіяцыйнай школе пілотаў.
8. Скапа, У. Вернасць прызванню / У. Скапа // Віцебскі рабочы. – 1998. – 21 студз. – С. 3.
ПРАЦЫ
1. Дарафеенка, М. Віцебск (Кароткі гістарычны нарыс) / Мікалай Дарафеенка, Ніна Дарафеенка // Дзвіна : [літ.-маст. альманах] / рэдкал.: П. Барэйка [і інш.]. – Віцебск : Выданне літ. аб'яднання пры рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы», 1958. – С. 128–152.
2. Дарафеенка, М. У. «Віцебскі рабочы» / М. У. Дарафеенка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : Акапэла–Габелен. – С. 658.
3. Дарафеенка, Н. І. Віцебскае партыйна-камсамольскае падполле / Н. І. Дарафеенка, М. У. Дарафеенка // Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне, 1941 – 1945 гг. : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1990. – С. 127–132.
4. Дарафеенка, Н. [М.] Выдатны гісторык Віцебшчыны / Н. [М.] Дарафеенка // Віцебскі рабочы. – 1957. – 26 ліп. – С. 3.
5. Дорофеенко, Н. В. За сизой дымкой веков / Н. В. Дорофеенко // Витебск : историко-экономический очерк / редколл.: В. П. Воробьева [и др.]. – Минск : Наука и техника, 1974. – С. 6–41.
6. Дорофеенко, Н. В. Кадры изучают конкретную экономику / Н. В. Дорофеенко. – Минск : Государственное издательство БССР, 1962. – 48 с.
7. Дорофеенко, Н. В. Из глубины далеких лет / Н. В. Дорофеенко // Віцебскі рабочы. – 2000. – 11 лістап. – С. 2.
8. Пахомов, Н. И. Витебское подполье / Н. И. Пахомов, Н. И. Дорофеенко, Н. В. Дорофеенко. – Второе, перераб. и доп. изд. – Минск : Беларусь, 1974. – 221 с., ил.
Make a site - More