АНЛАЙН-ВІКТАРЫНЫ

Для зацікаўленых людзей прапануем серыю анлайн-віктарын і тэстаў, прысвечаных падзеям 1943–1944 гадоў, што звязаны з вызваленнем Віцебскай вобласці і яе населеных пунктаў, а таксама подзвігу народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць у барацьбе з фашызмам.
Структура кожнага з тэстаў пабудавана на аснове інфармацыі пра выдатных асоб і бітвы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Прыдзвінскага краю, а таксама звестак па гісторыі партызанскага і падпольнага руху на Віцебшчыне, на прынцыпах адлюстравання падзей і выяўлення значэння вайны ў культуры беларускага народа.
Удзел у віктарынах – стымул для развіцця інтарэсу да вывучэння гісторыі рэгіёна, асабліва яго баявой славы, захавання памяці пра тых, хто аддаў жыццё ў баях за Прыдзвінне.
Час памятаць. Час ведаць. Час узнаўляць гераічнае мінулае.
Разгадвайце віктарыны і далучайце да гэтага сяброў! 

free bootstrap template