ПАВЕДАМЛЕННІ САЎІНФАРМБЮРО

 

 

amp template

Савецкае інфармацыйнае бюро (СІБ) (1941–1961) – інфармацыйна-прапагандысцкае ведамства ў СССР, утворанае пры СНК СССР 24 чэрвеня 1941 года. У палітыка-ідэалагічным аспекце яно было падпарадкавана непасрэдна ЦК ВКП(б). Асноўнай задачай Бюро было складанне зводак для радыё, газет і часопісаў аб становішчы на франтах, працы тылу, пра партызанскі рух падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У перыяд усенароднай барацьбы з фашызмам Саўінфармбюро кіравала дзейнасцю ваенных карэспандэнтаў, ажыццяўляла інфармацыйнае забеспячэнне пасольстваў і консульстваў СССР за мяжой, радыёвяшчальных карпарацый і радыёстанцый, тэлеграфных і газетных агенцтваў, таварыстваў сяброў СССР, газет і часопісаў розных напрамкаў іншых дзяржаў.

Праграмы Саўінфармбюро «У апошні час», «Зводкі Саўінфармбюро», «Лісты з фронту і на фронт» слухала ўся краіна. Аператыўныя зводкі СІБ выпускаліся штодня з 25 чэрвеня 1941 г. да 15 мая 1945 г. Усяго за гады вайны іх прагучала больш за дзве тысячы.

Па радыё навіны з фронту зачытваў Юрый Левітан, голас якога стаў сімвалам найважнейшых урадавых паведамленняў. З першых хвілін Вялікай Айчыннай вайны мільёны людзей кожны дзень заміралі каля радыёпрыёмнікаў пры словах Левітана: «От Советского информбюро…».

1943

1944