easy website builder

ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ

Раздзел «Хроніка вызвалення» дае магчымасць мець пэўнае ўяўленне пра агульную карціну вызвалення Віцебскай вобласці.

У гэтым раздзеле раёны вобласці ўказаны ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам у 1942–1944 гг. Дата вызвалення кожнага раёна вызначана па даце вызвалення адміністрацыйнага цэнтра. Дадзеныя пра вызваленне Віцебшчыны прадстаўлены ў алфавіце назваў тэрыторый. Змешчана кароткая інфармацыя пра вайсковыя злучэнні, якія вызвалялі населеныя пункты Прыдзвіння.

У «Хроніцы вызвалення населеных пунктаў» прыведзены сціснутыя звесткі пра асобныя адміністрацыйныя адзінкі вобласці. Першай беларускай вёскай, якую Чырвоная армія выратавала ад карычневай чумы, сталі Цімахі былога Суражскага раёна. Пасля Бітвы пад Масквой войскі 4-й ударнай арміі пад камандаваннем генерала Яроменкі з 9 студзеня да пачатку лютага 1942 года вызвалілі значную частку Калінінскай і Смаленскай абласцей. 51-я стралковая брыгада пасля вызвалення Усвят рухалася на Сураж, а 249-я стралковая дывізія з боку Веліжа наступала ў напрамку Віцебска. У студзені 1942 года і была вызвалена вёска Цімахі, якая засталася свабоднай ад захопнікаў нават пасля закрыцця Віцебскіх (Суражскіх) варот.

Вызваленне тэрыторыі Віцебскага краю пачалося з восені 1943 года, калі ў ходзе асенне-зімовай кампаніі 1943–1944 гг. пазбавіліся ад нацысцкіх прыгнятальнікаў першыя населеныя пункты Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенскага, Лёзненскага раёнаў. Канчатковае вызваленне мясцовасцей Віцебшчыны ад ворага адбылося падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».

ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ
ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Лёзненскі раён вызвалены ў выніку наступлення на Віцебскім напрамку ў ходзе асенне-зімовай кампаніі 1943–1944 гг. і Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (23–28 чэрвеня 1944 г.).
У вызваленні раёна прымалі ўдзел 134-я (палкоўнік С. С. Чарнічэнка), 158-я (генерал-маёр І. С. Бязуглы) стралковыя дывізіі; 4-я знішчальная супрацьтанкавая артылерыйская брыгада (палкоўнік М. П. Саўлевіч), 47-я механізаваная брыгада (палкоўнік Р. Е. Міхайлаў); 28-я гвардзейская танкавая брыгада (палкоўнік Я. М. Кавалёў); 1820-ы самаходны артылерыйскі полк (маёр І. С. Гара) рухомай механізаванай групы Калінінскага фронту. Баявыя дзеянні па вызваленні паўднёвай часткі раёна вялі войскі 5-й арміі і 152-і ўмацаваны раён 11-й гвардзейскай арміі.
Гарадскі пасёлак Лёзна і частка раёна вызвалены 8 кастрычніка 1943 г.

Суражскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Сураж, з 1957 г. – г. п. Янавічы.
З 1960 г. тэрыторыя краю ўвайшла ў склад Гарадоцкага і Віцебскага раёнаў.


Гарадскі пасёлак Сураж і частка былога Суражскага раёна былі вызвалены ў кастрычніку 1943 г. у ходзе асенне-зімовай кампаніі 1943–1944 гг.
Вызваленне мясцовасці, у якім прымалі ўдзел 1189-ы стралковы полк (палкоўнік П. А. Курэня) 385-й стралковай дывізіі (палкоўнік С. А. Врублеўскі) 4-й ударнай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту; брыгада 1-я Віцебская (камандзір М. Ф. Бірулін), было завершана падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (23–28 чэрвеня 1944 г.).
Гарадскі пасёлак Сураж быў вызвалены 28 кастрычніка 1943 г. у ходзе наступлення савецкіх войск на Віцебскім напрамку. 

Мехаўскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1935–1958 гг. Адміністрацыйны цэнтр – ст. Езярышча. 18 сакавіка 1958 года перайменаваны ў Езярышчанскі раён. З 25 снежня 1962 г. – у складзе Гарадоцкага раёна.

У вызваленні Мехаўскага раёна прымалі ўдзел 360-я стралковая дывізія (генерал-маёр І. І. Чынноў) 4-й ударнай арміі, 159-я танкавая брыгада (палкоўнік С. П. Хайдукоў) 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Гарадскі пасёлак Езярышча быў вызвалены 15 снежня 1943 г.

Гарадоцкі раён вызвалены ў ходзе Невельскай (6–10 кастр. 1943 г.) і Гарадоцкай (13–31 снеж. 1943 г.) наступальных аперацый. У вызваленні раёна ўдзельнічалі 5-я (ген.-маёр М. Л. Салдатаў), 26-я (ген.-маёр М. М. Каржанеўскі), 83-я (ген.-маёр Я. С. Вараб’ёў) гвардзейскія стралковыя дывізіі 8-га гвардзейскага стралковага корпуса; 1-я (ген.-маёр М. А. Крапоцін), 11-я (ген.-маёр А. І. Максімаў) гвардзейскія стралковыя дывізіі 16-га гвардзейскага стралковага корпуса; 10-я гвардзейская (палк. А. Р. Булыга), 159-я (падпалк. Ф. Ф. Семібратаў) танкавыя брыгады; 15-я (палк. А. А. Корачкін), 21-я (ген.-лейт. К. М. Самборскі) артылерыйскія дывізіі прарыву; 10-я штурмавая інжынерна-сапёрная брыгада (палк. Е. Г. Палякоўскі) 11-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Горад Гарадок быў вызвалены ад гітлераўцаў пасля вулічных баёў у 9 гадзін 30 хвілін 24 снежня 1943 года. 

Сіроцінскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1924–1961 гг. Адміністрацыйны цэнтр – ст. Сіроціна, з 1927 г. – г. п. Шуміліна.
У лістападзе 1961 г. перайменаваны ў Шумілінскі раён.


Сіроцінскі раён вызвалены ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (23–28 чэрв. 1944 г.).
УУ вызваленні прымалі ўдзел 51-я (генерал-маёр С. В. Чэрнікаў), 71-я (генерал-маёр І. П. Сівакоў) стралковыя дывізіі 23-га гвардзейскага стралковага корпуса 6-й гвардзейскай арміі; 179-я (палкоўнік М. М. Шкурын), 306-я (генерал-маёр М. І. Кучаравенка) стралковыя дывізіі; 10-я асобная танкавая брыгада (палкоўнік М. У. Волкаў), 39-ы гвардзейскі мінамётны полк (падпалкоўнік П. В. Шутаў) 1-га стралковага корпуса 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Вёска Сіроціна і гарадскі пасёлак Шуміліна вызвалены 23 чэрвеня 1944 г.

Багушэўскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1924–1931, 1935–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Багушэўск.
Раён скасаваны 20 студзеня 1960 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад Аршанскага, Віцебскага і Сенненскага раёнаў.


У вызваленні Багушэўскага раёна прымалі ўдзел 144-я (палкоўнік А. А. Данец), 215-я (генерал-маёр А. А. Казаран) стралковыя дывізіі; 2-я гвардзейская танкавая брыгада (палкоўнік Я. Я. Духоўны) 5-й арміі 3-га Беларускага фронту; партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава Багушэўскай партызанскай брыгады (камбрыг Я. М. Прахарэнка).
Гарадскі пасёлак Багушэўск быў вызвалены 25 чэрвеня 1944 г.

Сенненскі раён вызвалены войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (23–28 чэрвеня 1944 г.).
Горад Сянно вызвалены 25 чэрвеня 1944 г. намаганнямі 9-й гвардзейскай механізаванай брыгады (палкоўнік П. І. Гарачаў) 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса 3-га Беларускага фронту.

Бешанковіцкі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (23–28 чэрвеня 1944 г.).
Баявыя дзеянні вялі злучэнні 6-й гвардзейскай (генерал-лейтэнант І. М. Чысцякоў), 43-й (генерал-лейтэнант А. П. Белабародаў) армій 1-га Прыбалтыйскага, 39-й арміі 3-га Беларускага франтоў; партызанская брыгада 2-я Беларуская імя П. К. Панамарэнкі 2-га складу (камандзір М. І. Дзьячкоў), якая 27.06.1944 г. з’ядналася з вайсковымі часцямі Чырвонай арміі.
Гарадскі пасёлак Бешанковічы вызвалены 25 чэрвеня 1944 г.

Вызваленне Віцебскага раёна пачалося восенню 1943 г. і да чэрвеня 1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаны з 11 сельсаветаў раёна. Поўнасцю Віцебскі раён быў вызвалены 27 чэрвеня 1944 г. у ходзе Віцебска-Аршанскай (23–28 чэрв. 1944 г.) наступальнай аперацыі.
У ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў 26 чэрвеня вызвалілі г. Віцебск. У дзень вызвалення ў Віцебску было 118 жыхароў.

Дубровенскі раён вызвалены войскамі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (23–28 чэрв. 1944 г.).
У вызваленні раёна ўдзельнічалі 331-я стралковая дывізія (ген.-маёр П. П. Берастаў) 71-га стралковага корпуса (ген.-лейт. П. К. Кашавы) 31-й арміі; 307-я (палк. А. У. Кажамякін), 308-я (палк. Л. К. Чумачэнка) штурмавыя авіядывізіі 3-га штурмавога авіякорпуса (ген.-маёр авіяцыі І. І. Гарлачэнка); 7-я гвардзейская знішчальная авіядывізія (ген.-маёр В. М. Забалуеў) 2-га знішчальнага авіякорпуса (ген.-лейт. авіяцыі А. С. Благавешчанскі) 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту.
Пасля трохдзённых жорсткіх баёў савецкія войскі прарвалі абарону праціўніка і 26 чэрвеня 1944 г. вызвалілі Дуброўна

Талачынскі раён вызвалены войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (23–28 чэрв. 1944 г). Баявыя дзеянні вялі злучэнні 8-га і 16-га гвардзейскіх карпусоў 11-й гвардзейскай арміі, войскі 5-й гвардзейскай танкавай і 31-й армій, 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. У вызваленні ўдзельнічалі 19-я танкавая брыгада (палк. Г. А. Пахадзееў) 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі;
1-я гвардзейская штурмавая авіядывізія 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту.
Горад Талачын вызвалены 26 чэрвеня 1944 г.

У ходзе Віцебска-Аршанскай (23–28 чэрв. 1944 г.) наступальнай аперацыі войскі 3-га Беларускага фронту вызвалілі Оршу. У вызваленні Аршанскага раёна ўдзельнічалі 84-я (ген.-маёр Г. Б. Петэрс), 16-я (ген.-маёр Я. В. Рыжыкаў) гвардзейскія стралковыя дывізіі 36-га гвардзейскага стралковага корпуса (ген.-маёр П. Р. Шафранаў); 4-я (палк. А. А. Лосік), 25-я (палк. С. М. Булыгін), 26-я (палк. С. К. Несцераў) гвардзейскія танкавыя брыгады; 4-я гвардзейская мотастралковая брыгада (падпалк. М. С. Анціпін) 2-га гвардзейскага танкавага корпуса (ген.-маёр А. С. Бурдзейны); 35-ы асобны гвардзейскі цяжкі танкавы полк (палк. І. І. Лушпа), 63-і асобны гвардзейскі танкавы полк прарыву (палк. І. М. Дагіліс), 345-ы (палк. В. І. Конанцаў) і 348-ы (падпалк. А. І. Міронаў) гвардзейскія цяжкія самаходныя артылерыйскія палкі; 34-я легкая (палк. Д. М. Гнатышын), 53-я арудзійна-гарматная (палк. І. Д. Навадранаў), 60-я гаўбічная (палк. С. М. Пятроў), 93-я цяжкая гаўбічная (падпалк. В. М. Несцяровіч) і 102-я гаўбічная вялікай магутнасці (падпалк. В. Р. Паўлікаў) артылерыйскія брыгады 20-й артылерыйскай дывізіі прарыву (ген.-маёр М. П. Белякоў); 1-я гвардзейская знішчальная супрацьтанкавая артылерыйская брыгада (палк. П. І. Піліпенка)
11-й гвардзейскай арміі; 88-я (Ф. Т. Каўтуноў), 192-я (палк. А. М. Кавалеўскі), 173-я (палк. С. Я. Клімахін), 331-я (ген.-маёр П. П. Берастаў) стралковыя дывізіі 71-га стралковага корпуса (ген.-лейт. П. К. Кашавой); 220-я (палк. В. А. Палявік), 352-я (ген.-маёр М. М. Стрыжэнка) стралковыя дывізіі 36-га стралковага корпуса; 213-я танкавая брыгада (палк. А. В. Цынчэнка), 926-ы (падпалк. А. М. Хухрын), 1445-ы (падпалк. І. Д. Фядотаў) самаходныя артылерыйскія палкі;
14-я гвардзейская арудзійная артылерыйская брыгада (палк. М. Н. Хасін) 4-й цяжкай артылерыйскай дывізіі, 40-я армейская артылерыйская брыгада (палк. С. Ф. Фядотаў); 43-я знішчальна-супрацьтанкавая брыгада (палк. І. І. Кій), 31-я інжынерна-саперная брыгада (палк. М. Э. Праневіч) 31-й арміі; 1-я паветраная армія (ген.-лейт. М. М. Громаў) і авіяцыя дальняга дзеяння
(ген.-маёр авіяцыі А. Я. Галаванаў) 3-га Беларускага фронту і інш.
41 часці і злучэнню, якія адзначыліся пры вызваленні, прысвоены ганаровыя найменні «Аршанскіх».

Чашніцкі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай (23–28 чэрв. 1944 г.) наступальнай аперацыі.
У вызваленні ўдзельнічалі 357-я стралковая дывізія (ген.-маёр А. Г. Кудраўцаў) 1-га стралковага корпуса 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту пры ўзаемадзеянні з 9-й гвардзейскай механізаванай брыгадай 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса; Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» (камандзір Ф. Ф. Дуброўскі) і 2-я партызанская брыгада імя Заслонава
(камандзір В. П. Комлеў).
Горад Чашнікі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27 чэрвеня 1944 г. у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.

Лепельски раён вызвалены 28 чэрвеня 1944 года войскамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай (23–28 чэрвеня 1944), Полацкай (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944) і Мінскай (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944) наступальных аперацый.
У ходзе Віцебска-Аршанскай (23–28 чэрв. 1944 г.) наступальнай аперацыі 28 чэрвеня 1944 года войскамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў вызвалены г. Лепель

Ушацкі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай (23–28 чэрв. 1944 г.) і Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) наступальных аперацый. У вызваленні ўдзельнічалі 1-ы танкавы корпус (ген.-лейт. В. В. Буткоў), 270-я стралковая дывізія (ген.-маёр І. П. Бяляеў) 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Гарадскі пасёлак Ушачы вызвалены 29 чэрвеня 1944 воінамі 1-га танкавага корпуса (генерал-лейтэнант В. В. Буткоў) і 270-й стралковай дывізіі (генерал-маёр І. П. Бяляеў) 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай наступальнай аперацыі (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944).

Ветрынскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР, якая існавала ў 1924–1931 і 1935–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – мястэчка (з 1958 – гарадскі пасёлак) Ветрына. З 1960 г. увайшоў ў склад Полацкага раёна.

У вызваленні Ветрынскага раёна ўдзельнічалі 159-я танкавая брыгада (палк. І. А. Федараў), 44-я мотастралковая брыгада (падпалк. А. І. Халаеў) 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту. 
Гарадскі пасёлак Ветрына вызвалены 29 чэрвеня 1944 г. воінамі 159-й танкавай брыгады, 89-й танкавай брыгады і 44-й мотастралковай брыгады 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай аперацыі 1944 г.

Бягомльскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Бягомль. З 1960 г. тэрыторыя размеркавана паміж Докшыцкім і Лепельскім раёнамі Віцебскай вобл.,  Барысаўскім раёнам Мінскай вобл.

У вызваленні Бягомльскага раёна ўдзельнічалі 277-я стралковая дывізія (ген.-маёр С. Т. Гладышаў), 7-я механізаваная брыгада (палк. Л. І. Радзівонаў) 3-га Беларускага фронту; партызанская брыгада «Жалязняк» (камандзір І. П. Ціткоў). 
Гарадскі пасёлак Бягомль быў вызвалены 1 ліпеня 1944 г. у ходзе Мінскай наступальнай аперацыі.

Шаркаўшчынскі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай
(29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі. У вызваленні ўдзельнічалі часці 46-й мотастралковай брыгады (палк. А. І. Халаеў) 1-га танкавага корпуса (ген.-лейт. В. В. Буткоў), часці 44-й гвардзейскай стралковай дывізіі (палк. К. А. Васільеў) 1-га Прыбалтыйскага фронту.
1 ліпеня ў 15 гадзін часцямі 44-ай мотастралковай брыгады фашысты былі выбіты з гарадсога пасёлка Шаркаўшчына.

Пліскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1962 гг. Адміністрацыйны цэнтр – в. Пліса, з 1950 г. – в. Падсвілле. У 1962 г. тэрыторыя раёна перададзена ў Глыбоцкі і Міёрскі раёны).

У вызваленні Пліскага раёна ўдзельнічалі 43-я армія (ген.-лейт. А. П. Белабародаў), 1-ы танкавы корпус (ген.-лейт. В. В. Буткоў) 1-га Прыбалтыйскага фронту. 
Вёска Пліса была вызвалена 2 ліпеня 1944 г. войскамі 43-й арміі, 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай аперацыі 1944 г.

Докшыцкі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) і Мінскай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) наступальных аперацый. У вызваленні раёна ўдзельнічалі 306-я стралковая дывізія (ген.-маёр М. І. Кучаравенка) 1-га стралковага корпуса (ген.-лейт. М. А. Васільеў), часці 10-й гвардзейскай танкавай брыгады (палк. М. У. Волкаў), 1203-і самаходны артылерыйскі полк (падпалк. А. І. Сяроў) 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту; партызанскі атрад 1-й партызанскай брыгады «Жалязняк» (камандзір Р. Е. Ахоненка).
Горад Докшыцы вызвалены 2 ліпеня 1944 г. часцямі 306-й стралковай дывізіі, 10-й танкавай брыгады і 1203-м самаходным артылерыйскім палком 43-й арміі ва ўзаемадзеянні з 1-м атрадам партызанскай брыгады «Жалязняк».

Глыбоцкі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі.
Горад Глыбокае быў вызвалены 3 ліпеня 1944 г.

Полацкі раён вызвалялі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе асенне-зімовай кампаніі 1943–44 гг. і Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі. Баявыя дзеянні вялі войскі 4-ай ударнай і 6-ай гвардзейскай армій, а таксама 1-ы танкавы корпус. У баях за вызваленне раёна ўдзельнічалі таксама 16-я Літоўская, 21-я гвардзейская, 28-я Невельская, 166-я, 200-я , 357-я, 378-я і іншыя стралковыя дывізіі. 
Горад Полацк быў вызвалены 4 ліпеня 1944 г.

Дунілавіцкі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі БССР у 1940–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – в. Дунілавічы (цяпер г. п. Дунілавічы ў Пастаўскім раёне), з 1950 г. – г. п. Варапаева. У 1960 г. тэрыторыя далучана да Глыбоцкага раёна.

У вызваленні Дунілавіцкага раёна ўдзельнічалі 92-і стралковы корпус (ген.-маёр М. Б. Ібянскі) 43-ай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту; партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (камандзір А. В. Раманаў). 
Вёска Дунілавічы вызвалена 4 ліпеня 1944 г.

Дзісенскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1940–1959 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. Дзісна. У 1959 г. тэрыторыя далучана да Міёрскага раёна .

Дзісенскі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі. У вызваленні ўдзельнічалі 159-я танкавая брыгада (палк. І. А. Федараў) 1-га танкавага корпуса (ген.-лейт. В. В. Буткоў), 154-я стралковая дывізія (палк. Л. Ц. Сачылаў) 103-га стралковага корпуса (ген.-маёр І. Ф. Фядзюнькін) 6-й гвардзейскай арміі
1-га Прыбалтыйскага фронту. 
Горад Дзісна вызвалены 4 ліпеня 1944 года.

Мёрскі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі.
У вызваленні ўдзельнічалі 9-я гвардзейская стралковая дывізія (гв. палк. Я. Я. Вербаў) 2-га гвардзейскага стралковага корпуса, 270-й стралковай дывізіі (ген.-маёр І. П. Бяляеў) 103-га стралковага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту; партызанская брыгада «Кастрычнік» (камандзір І. І. Юкша), імя М. І. Калініна (камандзір Ф. Н. Гаўрыленка).
Горад Мёры вызвалены 4 ліпеня 1944 года.

Пастаўскі раён вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) і Шаўляйскай (5–31 ліп. 1944 г.) наступальных аперацый. У вызваленні раёна ўдзельнічалі 145-я (ген.-маёр П. А. Дзіброў), частка сіл 156-й (ген.-маёр Ф. І. Грызлоў) стралковыя дывізіі 92-га стралковага корпуса (ген.-маёр М. Б. Ібянскі); 377-ы гвардзейскі цяжкі самаходны артылерыйскі полк (палк. М. Я. Мамчур), 17-я артылерыйска-зенітная дывізія (палк. А. А. Еўдакімаў) 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. 
Горад Паставы вызвалены 5 ліпеня 1944 года ў ходзе Шаўляйскай аперацыі.

У вызваленні Браслаўскага раёна ўдзельнічалі 166-я стралковая дывізія (ген.-маёр А. І. Светлякоў) 2-га гвардзейскага стралковага корпуса (ген.-лейт. А. С. Ксенафонтаў) 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Горад Браслаў вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту 6 ліпеня 1944 г. у ходзе Шаўляйскай (5–31 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі.

Відзскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940–1960 гг. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Відзы. 20 студзеня 1960 г. раён быў скасаваны, уся яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Браслаўскага раёна.

Відзскі раён вызвалены ў час Шаўляйскай (5–31 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі. У вызваленні ўдзельнічалі 6-я гвардзейская армія 1-га Прыбалтыйскага фронту; партызанская брыгада «Спартак» (камандзір А. М. Панамароў). 
Гарадскі пасёлак Відзы вызвалены ў ноч з 8 на 9 ліпеня 1944 г.

Дрысенскі раён (з 1962 г. – Верхнядзвінскі раён) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар – г. Дрыса (цяпер г. Верхнядзвінск).

Дрысенскі раён вызвалены войскамі 2-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Рэжыцка-Дзвінскай (10–27 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі. У вызваленні раёна ўдзельнічала 332-я стралковая дывізія (палк. Ц. Ф. Ягошын) 83-га стралковага корпуса (ген.-маёр М. Л. Салдатаў) 4-й ударнай арміі і 270-я стралковая дывізія 6-й гвардзейскай арміі 2-га Прыбалтыйскага фронту. 
Горад Дрыса вызвалены 12 ліпеня 1944 г. у ходзе Рэжыцка-Дзвінскай наступальнай аперацыі 1944 г.

Расонскі раён вызвалены войскамі 2-га і 1-га Прыбалтыйскіх франтоў у ходзе асенне-зімовай кампаніі 1943–44 гг., Полацкай (29 чэрв. – 4 ліп. 1944 г.) і Рэжыцка-Дзвінскай (10–27 ліп. 1944 г.) наступальных аперацый. 
Гарадскі пасёлак Расоны вызвалены 12 ліпеня 1944 г. воінамі 219-й Ідрыцкай Чырвонасцяжнай стралковай дывізіі (палк. В. Р. Каваленка), 319-й Дзвінскай стралковай дывізіі (палк. Д. А. Дулаў), 101-й асобнай Казахскай стралковай брыгады (Н. Л. Аліеў), 119-й стралковай дывізіі (ген.-маёр І. І. Хартун) 2-га Прыбалтыйскага фронту ў час Рэжыцка-Дзвінскай аперацыі 1944 г.

Асвейскі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР. Адміністрацыйны цэнтр – г. п. Асвея. З 1958 г. – у Дрысенскім, з 1962 – у Верхнядзвінскім раёне.

Асвейскі раён вызвалены ў ходзе Рэжыцка-Дзвінскай (10–27 ліп. 1944 г.) наступальнай аперацыі. У вызваленні раёна ўдзельнічалі 22-я армія (ген.-лейт. Г. П. Караткоў) 2-га Прыбалтыйскага фронту; партызанская брыгада імя Фрунзе (камандзір М. М. Кузьмін). 
Гарадскі пасёлак Асвея вызвалены 17 ліпеня 1944 г. часцямі 22-ой арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Асвейскай брыгады імя Фрунзе.

ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ

Вызваленне населеных пунктаў Віцебскай вобласці пачалося з восені 1943 года, калі ў ходзе асенне-зімовай кампаніі 1943–1944 гг. былі вызвалены першыя населеныя пункты Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенскага, Лёзненскага раёнаў. Канчатковае вызваленне раёнаў вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылося ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».

1943

Верасень

27.09.1943
Брыгітполле, вёска, Віцебскі раён

Кастрычнік

01.10.1943
Баева, вёска, Дубровенскі раён

02.10.1943
Матушова, вёска, Лёзненскі раён

03.10.1943
Александрыя, вёска, Дубровенскі раён
Кісялі, вёска, Дубровенскі раён
Рэдзькаўшчына, вёска, Дубровенскі раён

04.10.1943
Залатавічы, вёска, Дубровенскі раён
Клімянкі, вёска, Дубровенскі раён
Масліно, вёска, Дубровенскі раён

05.10.1943
Абрубы, вёска, Лёзненскі раён
Елісееўка, вёска, Лёзненскі раён
Бржэзова, вёска, Лёзненскі раён
Жукава, вёска, Лёзненскі раён
Ігнатаўка, вёска, Лёзненскі раён
Калышкі, вёска, Лёзненскі раён
Карбаны, вёска, Лёзненскі раён
Касянкі, вёска, Лёзненскі раён
Кудрыцы, вёска, Лёзненскі раён
Навасёлкі, вёска, Лёзненскі раён
Сапцы, вёска, Лёзненскі раён
Узгоркі, вёска, Лёзненскі раён

06.10.1943
Альхімкава, вёска, Лёзненскі раён
Баброва, вёска, Гарадоцкі раён
Баравая, вёска, Лёзненскі раён
Батрачкі, вёска, Гарадоцкі раён
Воблыя, вёска, Гарадоцкі раён
Гарадок, вёска, Лёзненскі раён
Крупеня, вёска, Лёзненскі раён
Лабанёўка, вёска, Гарадоцкі раён
Ласкатухіна, вёска, Гарадоцкі раён
Лехава, вёска, Гарадоцкі раён
Малая Будніца, вёска, Гарадоцкі раён
Новааляксееўка, вёска, Віцебскі раён
Плеханы, вёска, Гарадоцкі раён
Ракі, вёска, Гарадоцкі раён
Сінякі, вёска, Гарадоцкі раён
Скрыпкі, вёска, Гарадоцкі раён

07.10.1943
Азярок, вёска, Лёзненскі раён
Арцюхі, вёска, Гарадоцкі раён
Дразды, вёска, Лёзненскі раён
Кудзіны, вёска, Гарадоцкі раён
Лашакі, вёска, Лёзненскі раён
Марцюкова, вёска, Лёзненскі раён
Марчанкі, вёска, Гарадоцкі раён
Пронскае, вёска, Лёзненскі раён
Прудзішча, вёска, Лёзненскі раён
Саладухі, вёска, Гарадоцкі раён
Чарнаручча, вёска, Лёзненскі раён
Чарніца, вёска, Лёзненскі раён

08.10.1943
Аляксейкі, вёска, Дубровенскі раён
Дуброўка, вёска, Лёзненскі раён
Загарадна, вёска, Лёзненскі раён
Завольша, вёска, Лёзненскі раён
Кроцікі, вёска, Дубровенскі раён
Лёзна, гарадскі пасёлак
Ляды, вёска, Дубровенскі раён
Новая Бель, вёска, Лёзненскі раён
Паценькі, вёска, Дубровенскі раён
Пранікі, вёска, Віцебскі раён
Рубяжніца, вёска, Лёзненскі раён
Сазонаўка, вёска, Дубровенскі раён
Сібякі, вёска, Віцебскі раён
Якубоўшчына, вёска, Лёзненскі раён

09.10.1943
Емельянова, вёска, Лёзненскі раён
Забалоцце, вёска, Лёзненскі раён
Залессе, вёска, Лёзненскі раён
Кавалёва, вёска, Лёзненскі раён
Красыні, вёска, Лёзненскі раён
Лучынаўка, вёска, Лёзненскі раён
Яроміна, вёска, Лёзненскі раён  

10.10.1943
Вялікая Бярэзіна, вёска, Лёзненскі раён
Гагокі, вёска, Дубровенскі раён
Гараны, вёска, Дубровенскі раён
Гарбова, вёска, Лёзненскі раён
Гарошкава, вёска, Лёзненскі раён
Гарэлькі, вёска, Дубровенскі раён
Загарадна, вёска, Лёзненскі раён
Засценкі, вёска, Дубровенскі раён
Іскозы, вёска, Дубровенскі раён
Калатоўкі, вёска, Дубровенскі раён
Калінаўка, вёска, Дубровенскі раён
Карумны, вёска, Дубровенскі раён
Краснае, вёска, Лёзненскі раён
Літвінава, вёска, Дубровенскі раён
Малая Бярэзіна, вёска, Лёзненскі раён
Мамонькі, вёска, Дубровенскі раён
Сарвіры, вёска, Дубровенскі раён
Снігіры, вёска, Лёзненскі раён
Трыбаны, вёска, Дубровенскі раён
Уна, вёска, Лёзненскі раён
Усвяты, вёска, Дубровенскі раён
Шухаўцы, вёска, Дубровенскі раён
Шэркіна, вёска, Лёзненскі раён
Янкоўцы, вёска, Лёзненскі раён

11.10.1943
Дабрамысль, вёска, Лёзненскі раён
Літвінава, вёска, Дубровенскі раён
Новая Зямля, вёска, Дубровенскі раён
Самасадкі, вёска, Гарадоцкі раён
Свірбы, вёска, Лёзненскі раён
Фесеўка, вёска, Дубровенскі раён
Янкаўшчына, вёска, Дубровенскі раён

12.10.1943
Расасна, вёска, Дубровенскі раён

13.10.1943
Казьяны, вёска, Дубровенскі раён
Лаўкі, вёска, Дубровенскі раён
Расткова, вёска, Дубровенскі раён
Русаны, вёска, Дубровенскі раён
Янавічы, пасёлак, Віцебскі раён

15.10.1943
Янавічы, пасёлак, Віцебскі раён

18.10.1943
Фокіна, вёска, Лёзненскі раён

21.10.1943
Судзілавічы, вёска, Дубровенскі раён

22.10.1943
Рыленкі, вёска, Дубровенскі раён
Шэкі, вёска, Дубровенскі раён

27.10.1943
Аўтушкава, вёска, Віцебскі раён
Задуброўе, вёска, Віцебскі раён
Зайкава, вёска, Гарадоцкі раён
Казакова, вёска, Віцебскі раён
Любкі, вёска, Гарадоцкі раён
Ляшкова, вёска, Гарадоцкі раён
Папаратна, вёска, Віцебскі раён
Халюпы, вёска, Гарадоцкі раён

28.10.1943
Андрэева, вёска, Гарадоцкі раён
Астраўскія, вёска, Віцебскі раён
Даўганы, вёска, Гарадоцкі раён
Баброва, вёска, Гарадоцкі раён
Кавалёва-Родзькі, вёска, Віцебскі раён
Сазаны, вёска, Віцебскі раён
Сураж, гарадскі пасёлак, Віцебскі раён
Сяло, вёска, Гарадоцкі раён

29.10.1943
Мяжа, вёска, Гарадоцкі раён
Пруднікі, вёска, Гарадоцкі раён 

Лістапад

04.11.1943
Перавоз, вёска, Расонскі раён
Уклеенка, вёска, Расонскі раён

05.11.1943
Булыніна, вёска, Расонскі раён
Рэчкі, вёска, Лёзненскі раён
Слабада, вёска, Расонскі раён

06.11.1943
Алёшча, вёска, Полацкі раён
Булыгі, вёска, Полацкі раён
Вялікае Сітна, вёска, Полацкі раён
Краснаполле, вёска, Расонскі раён
Рудня, вёска, Расонскі раён

07.11.1943
Дворышча, вёска, Расонскі раён
Прудок, вёска, Расонскі раён
Рум, вёска, Расонскі раён

08.11.1943
Шарыкі, вёска, Лёзненскі раён

12.11.1943
Межна, вёска, Расонскі раён

16.11.1943
Хандогі, вёска, Дубровенскі раён

20.11.1943
Новае Сяло, вёска, Лёзненскі раён

21.11.1943
Забалоцце, вёска, Лёзненскі раён
Прудок, вёска, Гарадоцкі раён
Палкіна, вёска, Гарадоцкі раён
Цярпілава, вёска, Гарадоцкі раён

30.11.1943
Баброва, вёска, Дубровенскі раён 

Снежань

02.12.1943
Баброва, вёска, Дубровенскі раён

13.12.1943
Вялікія Дворні, вёска, Гарадоцкі раён
Жмуры, вёска, Гарадоцкі раён
Кірэйкі, вёска, Гарадоцкі раён
Малыя Дворні, вёска, Гарадоцкі раён
Якушонкі, вёска, Гарадоцкі раён

14.12.1943
Гуркі, вёска, Гарадоцкі раён
Кузьміно, вёска, Гарадоцкі раён
Лапцёўка, вёска, Гарадоцкі раён
Новы Болецк, вёска, Гарадоцкі раён
Пылькі, вёска, Гарадоцкі раён
Старыкі, вёска, Гарадоцкі раён
Сучкі, вёска, Гарадоцкі раён
Траццякі, вёска, Гарадоцкі раён
Хабня, вёска, Гарадоцкі раён

15.12.1943
Аронава, вёска, Гарадоцкі раён
Езярышча, гарадскі пасёлак, Гарадоцкі раён
Кайкі, вёска, Гарадоцкі раён
Куландзіна, вёска, Гарадоцкі раён
Курыліны, вёска, Гарадоцкі раён
Макуры, вёска, Гарадоцкі раён
Новае Сяло, вёска, Дубровенскі раён
Рабохі, вёска, Гарадоцкі раён
Раіны, вёска, Гарадоцкі раён
Раслякі, вёска, Гарадоцкі раён
Рудня, вёска, Гарадоцкі раён
Рэпішча, вёска, Гарадоцкі раён
Слабада, вёска, Гарадоцкі раён
Сурміно, вёска, Гарадоцкі раён

16.12.1943
Блохі, вёска, Гарадоцкі раён
Быкі, вёска, Гарадоцкі раён
Бычыха, станцыя, Гарадоцкі раён
Віраўля, вёска, Гарадоцкі раён
Дражакі, вёска, Гарадоцкі раён
Мехавое, вёска, Гарадоцкі раён
Халяўкі, вёска, Гарадоцкі раён

19.12.1943
Бярозна, вёска, Гарадоцкі раён
Вышадкі, вёска, Гарадоцкі раён
Грыбачы, вёска, Гарадоцкі раён
Дзюбіна, вёска, Гарадоцкі раён
Дуброва, вёска, Гарадоцкі раён
Медзвядзі, вёска, Гарадоцкі раён
Махалава, вёска, Гарадоцкі раён
Обаль, вёска, Гарадоцкі раён
Селішча, вёска, Гарадоцкі раён
Сутокі, вёска, Гарадоцкі раён
Халамер’е, вёска, Гарадоцкі раён
Хвошна, вёска, Гарадоцкі раён
Целяшова, вёска, Гарадоцкі раён
Чысцік, вёска, Гарадоцкі раён
Шакурава, вёска, Гарадоцкі раён

20.12.1943
Вярэчча, вёска, Гарадоцкі раён
Загараны, вёска, Гарадоцкі раён
Кажамякі, вёска, Гарадоцкі раён
Малашанкі, вёска, Гарадоцкі раён
Палуянава, вёска, Гарадоцкі раён
Прывальні, вёска, Гарадоцкі раён
Родныя, вёска, Гарадоцкі раён
Сяўцы, вёска, Гарадоцкі раён
Шабанава, вёска, Гарадоцкі раён

21.12.1943
Бяскатава, вёска, Гарадоцкі раён
Вархі, вёска, Гарадоцкі раён
Вокшава, вёска, Гарадоцкі раён
Грыбалі, вёска, Гарадоцкі раён
Загуззе, вёска, Гарадоцкі раён
Казловічы, вёска, Гарадоцкі раён
Смалоўка, вёска, Гарадоцкі раён
Хамёнкі, вёска, Гарадоцкі раён

22.12.1943
Казырова, вёска, Гарадоцкі раён
Сюбараўка, вёска, Гарадоцкі раён

23.12.1943
Ганькава, вёска, Віцебскі раён
Лугаўцова, вёска, Гарадоцкі раён
Малое Кашо, вёска, Гарадоцкі раён
Новыя Вайханы, вёска, Гарадоцкі раён
Сураўні, вёска, Гарадоцкі раён

24.12.1943
Браткава, вёска, Лёзненскі раён
Бываліна, вёска, Шумілінскі раён
Воўкава, вёска, Гарадоцкі раён
Гарадок, горад
Іванькава, вёска, Лёзненскі раён
Малыя Стайкі, вёска, Гарадоцкі раён
Міхалі, вёска, Гарадоцкі раён
Мішневічы, вёска, Шумілінскі раён
Сіманяты, вёска, Шумілінскі раён
Цыганяты, вёска, Гарадоцкі раён

25.12.1943
Будзіслава, вёска, Віцебскі раён
Града, вёска, Шумілінскі раён
Жабенцяі, вёска, Віцебскі раён
Залучча, вёска, Гарадоцкі раён
Косава, вёска, Віцебскі раён
Курына, вёска, Віцебскі раён
Мішуткі, вёска, Віцебскі раён
Ноўка, вёска, Гарадоцкі раён
Пенклавічы, вёска, Віцебскі раён
Рыбакі, вёска, Віцебскі раён
Слабада, вёска, Гарадоцкі раён
Слабодка, вёска, Шумілінскі раён
Стырыкі, вёска, Гарадоцкі раён
Філіпенкі, вёска, Шумілінскі раён

26.12.1943
Бялынавічы, вёска, Віцебскі раён
Бялянкі, вёска, Віцебскі раён
Жаробычы, вёска, Шумілінскі раён
Задзвінне (Пялёнкі), вёска, Віцебскі раён
Заобаль (Кабак), вёска, Шумілінскі раён
Кабішча, вёска, Гарадоцкі раён
Копці, вёска, Віцебскі раён
Крынкі, вёска, Лёзненскі раён
Мятлі, вёска, Лёзненскі раён
Хамякова, вёска, Віцебскі раён

26–27.12.1943
Копці, вёска, Віцебскі раён

27.12.1943
Лушчыха, вёска, Віцебскі раён
Сілкі, вёска, Гарадоцкі раён
Трыніўкі, вёска, Віцебскі раён
Цякава, вёска, Віцебскі раён
Чырвоны Двор, вёска, Віцебскі раён
Шухвасты, вёска, Віцебскі раён

29.12.1943
Казлы, вёска, Віцебскі раён
Лосвіда, вёска, Віцебскі раён

30.12.1943
Палойнікі, вёска, Гарадоцкі раён 

1944

Студзень

08.01.1944
Заронава, вёска, Віцебскі раён

10.01.1944
Дыманова, вёска, Віцебскі раён 

Люты

03.02.1944
Бухштаны, вёска, Віцебскі раён
Малое Макарава, вёска, Віцебскі раён
Мяклава, вёска, Віцебскі раён
Старыцы, вёска, Віцебскі раён 

Сакавік

01.03.1944
Абухава, вёска, Віцебскі раён
Баталі, вёска, Гарадоцкі раён
Вароны, вёска, Віцебскі раён
Камунарка (Скулавічы), вёска, Віцебскі раён
Маркавічы, вёска, Віцебскі раён
Нікалаёва, вёска, Віцебскі раён
Сялюты, вёска, Віцебскі раён
Цішкава, вёска, Віцебскі раён

08.03.1944
Бабовікі, вёска, Полацкі раён 

Чэрвень

22.06.1944
Буракі, вёска, Лёзненскі раён
Каравайніца, вёска, Шумілінскі раён
Сімашкава, вёска, Лёзненскі раён
Слабада, вёска, Лёзненскі раён

23.06.1944
Асінаўка, вёска, Віцебскі раён
Асінторф, пасёлак, Дубровенскі раён
Багданава, вёска, Шумілінскі раён
Валатоўкі, вёска, Шумілінскі раён
Вербелі, вёска, Шумілінскі раён
Высачаны, вёска, Лёзненскі раён
Грабянцы, вёска, Шумілінскі раён
Губіца, вёска, Шумілінскі раён
Дворышча, вёска, Шумілінскі раён
Добрына, вёска, Шумілінскі раён
Забеліна, вёска, Віцебскі раён
Завяззе, вёска, Шумілінскі раён
Залужжа, вёска, Шумілінскі раён
Замасточча, вёска, Віцебскі раён
Зарэчча, вёска, Віцебскі раён
Ільічоўка (Старабабылле), вёска, Віцебскі раён
Крыцкія, вёска, Шумілінскі раён
Кузьмянцы, вёска, Віцебскі раён
Курцёнкі, вёска, Лёзненскі раён
Лядзенкі, вёска, Віцебскі раён
Навасёлкі, вёска, Шумілінскі раён
Плігаўкі, вёска, Шумілінскі раён
Сімакі, вёска, Віцебскі раён
Сіроціна, вёска, Шумілінскі раён
Хацілава, вёска, Шумілінскі раён
Шапечына, вёска, Віцебскі раён
Шніткі, вёска, Лёзненскі раён
Шпакі, вёска, Шумілінскі раён
Шуміліна, гарадскі пасёлак
Шылкі, вёска, Віцебскі раён
Язвіна, вёска, Шумілінскі раён
Языхова (Языкова), вёска, Віцебскі раён

24.06.1944
Александрова, вёска, Сенненскі раён
Арэхаўск, гарадскі пасёлак, Аршанскі раён
Бабінавічы, вёска, Лёзненскі раён
Бабічы, вёска, Дубровенскі раён
Бараноўскія, вёска, Шумілінскі раён
Верацея, вёска, Аршанскі раён
Выдрыца, пасёлак, Аршанскі раён
Града, вёска, Сенненскі раён
Доўгая Ніва, вёска, Шумілінскі раён
Дубраўскае, вёска, Шумілінскі раён
Заазер’е, вёска, Віцебскі раён
Задарожжа, вёска, Сенненскі раён
Залессе, вёска, Шумілінскі раён
Замашэнне, вёска, Бешанковіцкі раён
Куціна, вёска, Шумілінскі раён
Лоўжа, вёска, Шумілінскі раён
Лугавыя, вёска, Віцебскі раён
Лучоса, вёска, Віцебскі раён
Мішкавічы, вёска, Шумілінскі раён
Мясаедава, вёска, Шумілінскі раён
Навасёлкі, вёска, Бешанковіцкі раён
Плісы, вёска, Бешанковіцкі раён
Прыгунова, вёска, Шумілінскі раён
Рагі, вёска, Віцебскі раён
Рыжыкі, вёска, Лёзненскі раён
Сасноўка, вёска, Віцебскі раён
Ског, вёска, Сенненскі раён
Старына, вёска, Аршанскі раён
Ужляціна, вёска, Шумілінскі раён
Філёва, вёска, Сенненскі раён
Халмы, вёска, Аршанскі раён
Хамішчава, вёска, Віцебскі раён
Ходараўка, вёска, Шумілінскі раён
Шчытоўка, вёска, Сенненскі раён

25.06.1944
Астроўна, вёска, Бешанковіцкі раён
Багушэўск, гарадскі пасёлак, Сенненскі раён
Берашова, вёска, Сенненскі раён
Бешанковічы, гарадскі пасёлак
Варахобкі, вёска, Бешанковіцкі раён
Васькавічы, вёска, Віцебскі раён
Высокае, вёска, Аршанскі раён
Вялікае Бабіна, вёска, Аршанскі раён
Вярхоўе, вёска, Віцебскі раён
Галяшы, вёска, Дубровенскі раён
Гняздзілава (Гняздзілавічы), вёска, Бешанковіцкі раён
Задарожжа, вёска, Бешанковіцкі раён
Іванькова, вёска, Аршанскі раён
Кавалькі, вёска, Віцебскі раён
Камачына, вёска, Шумілінскі раён
Канышы, вёска, Віцебскі раён
Караліна, вёска, Бешанковіцкі раён
Карпавічы, вёска, Сенненскі раён
Красцьянка, станцыя, Віцебскі раён
Лапыры, вёска, Дубровенскі раён
Магілёўка, вёска, Сенненскі раён
Малое Бабіна, вёска, Аршанскі раён
Навасёлкі, вёска, Сенненскі раён
Надзежына, вёска, Шумілінскі раён
Нярэйша, вёска, Сенненскі раён
Падбярэззе, вёска, Віцебскі раён
Падоры, вёска, Шумілінскі раён
Парэчча, вёска, Шумілінскі раён
Пруднікі, вёска, Віцебскі раён
Пяцігорск, вёска, Бешанковіцкі раён
Сенькаўшчына, вёска, Бешанковіцкі раён
Старое Сяло, вёска, Віцебскі раён
Ступакі, вёска, Дубровенскі раён
Сянно, горад
Узварцы, вёска, Віцебскі раён
Трыгубцы, вёска, Віцебскі раён
Хлюсціна, станцыя, Дубровенскі раён
Цеалін, вёска, Дубровенскі раён
Цяцёркі, вёска, Віцебскі раён
Шарыпіна, вёска, Бешанковіцкі раён
Янова, вёска, Сенненскі раён

26.06.1944
Абольцы, вёска, Талачынскі раён
Алексінічы, вёска, Сенненскі раён
Віцебск, горад
Бачэйкава, вёска, Бешанковіцкі раён
Дуброўна, горад
Каміншчына, вёска, Сенненскі раён
Карабанавічы, вёска, Дубровенскі раён
Княжыца, вёска, Віцебскі раён
Коханава, гарадскі пасёлак, Талачынскі раён
Лемніца, станцыя, Талачынскі раён
Обаль, гарадскі пасёлак, Шумілінскі раён
Пішчалава, вёска, Аршанскі раён
Сваташыцы, вёска, Дубровенскі раён
Смаляны, вёска, Аршанскі раён
Стайкі, вёска, Аршанскі раён
Талачын, горад
Тоўпіна, вёска, Чашніцкі раён
Ула, гарадскі пасёлак, Бешанковіцкі раён
Цыбульскія, вёска, Дубровенскі раён
Чарэя, вёска, Чашніцкі раён
Юрцава, вёска, Аршанскі раён

27.06.1944
Батукалава, вёска, Лепельскі раён
Вятны, станцыя, Чашніцкі раён
Замошша, вёска, Лепельскі раён
Іканкі, вёска, Лепельскі раён
Казаноўка, вёска, Чашніцкі раён
Камень, вёска, Лепельскі раён
Копысь, гарадскі пасёлак, Аршанскі раён
Ласасніца, вёска, Лепельскі раён
Лукомль, вёска, Чашніцкі раён
Мядзвецк, вёска, Чашніцкі раён
Орша, горад
Плоткі, вёска, Лепельскі раён
Усая, вёска, Ушацкі раён
Усвея, вёска, Ушацкі раён
Хоціна, вёска, Бешанковіцкі раён
Чашнікі, горад

28.06.1944
Балотніца, вёска, Полацкі раён
Вялікае Поле, вёска, Лепельскі раён
Зарэчча, вёска, Ушацкі раён
Зямцы, вёска, Лепельскі раён
Клёўзы, вёска, Лепельскі раён
Косцінка, вёска, Лепельскі раён
Краснае, вёска, Ушацкі раён
Лепель, горад
Малыя Пышнагоры, вёска, Лепельскі раён
Мацюшына Сцяна, вёска, Лепельскі раён
Навіны, вёска, Лепельскі раён
Наўліца, вёска, Полацкі раён
Рыбакі, вёска, Полацкі раён
Саламахі, вёска, Лепельскі раён
Старое Лядна, вёска, Лепельскі раён

29.06.1944
Валюшчына, вёска, Полацкі раён
Ветрына, гарадскі пасёлак, Полацкі раён
Вялікія Пышнагоры, вёска, Лепельскі раён
Заазер’е, вёска, Лепельскі раён
Залессе, вёска, Полацкі раён
Кублічы, вёска, Ушацкі раён
Лысае, вёска, Полацкі раён
Поплаўкі, вёска, Лепельскі раён
Рачыцы, вёска, Лепельскі раён
Турэц 1-ы і 2-і, вёскі, Полацкі раён
Ушачы, гарадскі пасёлак

30.06.1944
Арэхаўна, вёска, Полацкі раён
Бабынічы, вёска, Полацкі раён
Багушова, вёска, Полацкі раён
Гараны, станцыя, Полацкі раён
Гарчакі, вёска, Полацкі раён
Дзедуны, вёска, Полацкі раён
Загацце, станцыя, Глыбоцкі раён
Лазары, вёска, Полацкі раён
Луначарскае, вёска, Верхнядзвінскі раён
Палевачы, вёска, Глыбоцкі раён
Празарокі, вёска, Глыбоцкі раён
Прудок, вёска, Полацкі раён
Пусташы, вёска, Полацкі раён
Чашкі, вёска, Глыбоцкі раён
Шандзялы, вёска, Полацкі раён
Юркава, вёска, Глыбоцкі раён 

Ліпень

01.07.1944
Бягомль, гарадскі пасёлак, Докшыцкі раён
Германавічы, вёска, Шаркаўшчынскі раён
Дварэц, вёска, Полацкі раён
Ёўніна, вёска, Полацкі раён
Замхі, вёска, Полацкі раён
Казімірова, вёска, Полацкі раён
Лужкі, вёска, Шаркаўшчынскі раён
Мартыненкі, вёска, Полацкі раён
Палюдавічы, вёска, Шаркаўшчынскі раён
Скабы, вёска, Полацкі раён
Сукліна, вёска, Глыбоцкі раён
Траецкае, вёска, Полацкі раён
Тросніца, вёска, Полацкі раён
Узніцы, вёска, Полацкі раён
Шаркаўшчына, гарадскі пасёлак
Юравічы, вёска, Полацкі раён

02.07.1944
Бельчыца, вёска, Полацкі раён
Бурцы, вёска, Глыбоцкі раён
Васілеўцы, вёска, Полацкі раён
Глінішча, вёска, Полацкі раён
Докшыцы, горад
Замасточча, вёска, Докшыцкі раён
Захарнічы, вёска, Полацкі раён
Зуі, вёска, Полацкі раён
Зябкі, вёска, Глыбоцкі раён
Зялёнка, вёска, Полацкі раён
Камароўшчына, вёска, Шаркаўшчынскі раён
Лагуны, вёска, Полацкі раён
Лоніца, вёска, Полацкі раён
Марцыбыліна, вёска, Глыбоцкі раён
Міхалі, вёска, Глыбоцкі раён
Мяжно, вёска, Полацкі раён
Мярэцкія, вёска, Глыбоцкі раён
Несцераўшчына, вёска, Докшыцкі раён
Пліса, вёска, Глыбоцкі раён
Падсвілле, гарадскі пасёлак, Глыбоцкі раён
Параф’янава, вёска, Докшыцкі раён
Пятроўскія, вёска, Глыбоцкі раён
Рагачы, вёска, Полацкі раён
Стары Пагост, вёска, Мёрскі раён
Тросна, вёска, Полацкі раён
Тумілавічы, вёска, Докшыцкі раён
Чарнаручча, вёска, Полацкі раён
Юндзялова, вёска, Мёрскі раён

03.07.1944
Абруб, вёска, Глыбоцкі раён
Глыбокае, горад
Гірдзюшы, вёска, Браслаўскі раён
Докшыцы, горад
Ёды, вёска, Шаркаўшчынскі раён
Забелле, вёска, Глыбоцкі раён
Інава, вёска, Браслаўскі раён
Крулеўшчына, вёска, Докшыцкі раён
Міхайлаўка, вёска, Глыбоцкі раён
Мосар, вёска, Глыбоцкі раён
Новы Пагост, вёска, Мёрскі раён
Опса, вёска, Браслаўскі раён
Папшычы, вёска, Глыбоцкі раён
Порплішча, вёска, Докшыцкі раён
Харашкі, вёска, Глыбоцкі раён

04.07.1944
Ахрэмаўцы, вёска, Браслаўскі раён
Баранава, вёска, Полацкі раён
Белькі, вёска, Пастаўскі раён
Блажкі, вёска, Мёрскі раён
Богіна, вёска, Браслаўскі раён
Вайнюнцы, вёска, Браслаўскі раён
Варапаева, вёска, Пастаўскі раён
Гізуны, вёска, Мёрскі раён
Дзісна, горад, Мёрскі раён
Дохнары, вёска, Полацкі раён
Дунілавічы, вёска, Пастаўскі раён
Жукі, вёска, Мёрскі раён
Замошша, вёска, Полацкі раён
Злота, вёска, Браслаўскі раён
Казяны, вёска, Браслаўскі раён
Канстанцінаў Двор, станцыя, Глыбоцкі раён
Кацілава, вёска, Мёрскі раён
Копаль, вёска, Полацкі раён
Краснасельцы, вёска, Браслаўскі раён
Кураполле, вёска, Пастаўскі раён
Лучай, вёска, Пастаўскі раён
Масеўцы, вёска, Мёрскі раён
Мацюкі, вёска, Мёрскі раён
Мёры, горад
Міснікі, вёска, Мёрскі раён
Навадруцк, вёска, Пастаўскі раён
Наталіна, вёска, Мёрскі раён
Опса, вёска, Браслаўскі раён
Палава, вёска, Пастаўскі раён
Полацк, горад
Стары Двор, вёска, Пастаўскі раён
Трабаўшчына, вёска, Шаркаўшчынскі раён
Усяны, вёска, Браслаўскі раён

05.07.1944
Азяраўцы, вёска, Браслаўскі раён
Гамзялёва, вёска, Полацкі раён
Званое, вёска, Полацкі раён
Лявонпаль, вёска, Лепельскі раён
Махірова, вёска, Полацкі раён
Пагошча, вёска, Браслаўскі раён
Паставы, горад
Хрыстова, вёска, Пастаўскі раён
Юнькі, вёска, Пастаўскі раён
Янчына, вёска, Лепельскі раён

06.07.1944
Адамова, вёска, Полацкі раён
Азяраўка, вёска, Браслаўскі раён
Баравуха, вёска, Полацкі раён
Браслаў, горад
Гліснаўка, вёска, Полацкі раён
Забор’е, вёска, Полацкі раён
Заенкі, вёска, Полацкі раён
Зазоны, вёска, Браслаўскі раён
Званае, вёска, Полацкі раён
Качарэжына, вёска, Полацкі раён
Кеўлы, вёска, Полацкі раён
Латышкі, вёска, Браслаўскі раён
Пярхальшчына, вёска, Полацкі раён
Сухі Бор, вёска, Полацкі раён
Уладычына, вёска, Полацкі раён
Шчаперня, вёска, Полацкі раён
Якубенкі, вёска, Полацкі раён

07.07.1944
Друйка, вёска, Браслаўскі раён
Замошша, вёска, Расонскі раён
Канюхова, вёска, Расонскі раён
Прыбыткі, вёска, Расонскі раён
Сяляўшчына, вёска, Расонскі раён
Янкавічы, вёска, Расонскі раён
Яя, вёска, Браслаўскі раён

08.07.1944
Братняя Гара, вёска, Браслаўскі раён
Даўблі, вёска, Браслаўскі раён
Друя, пасёлак, Браслаўскі раён
Казяны, вёска, Браслаўскі раён

08–09.07.1944
Відзы, гарадскі пасёлак, Браслаўскі раён

09.07.1944
Вазгялянцы, вёска, Браслаўскі раён
Гараўцы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Гірэйшы, вёска, Браслаўскі раён
Грытуны, вёска, Браслаўскі раён
Дварышча, вёска, Браслаўскі раён
Коханішкі, вёска, Браслаўскі раён
Ліпалаты, вёска, Браслаўскі раён
Лугаўцы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Лынтупы, гарадскі пасёлак, Пастаўскі раён
Цвецінцы, вёска, Верхнядзвінскі раён

10.07.1944
Гірэйшы, вёска, Браслаўскі раён
Дрысвяты, вёска, Браслаўскі раён
Струста, вёска, Браслаўскі раён

11.07.1944
Адамова, вёска, Верхнядзвінскі раён
Барсукі, вёска, Верхнядзвінскі раён
Боркавічы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Вадва, вёска, Верхнядзвінскі раён
Горкі, вёска, Верхнядзвінскі раён
Едлінова, вёска, Браслаўскі раён
Жвірыні, вёска, Браслаўскі раён
Заазер’е, вёска, Расонскі раён
Забелы-1, вёска, Верхнядзвінскі раён
Забелы-2, вёска, Верхнядзвінскі раён
Забор’е, вёска, Верхнядзвінскі раён
Касталомы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Крукі, вёска, Браслаўскі раён
Мяжаны, вёска, Браслаўскі раён
Моханава, вёска, Верхнядзвінскі раён
Наркавічы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Нурава, вёска, Верхнядзвінскі раён
Няверава, вёска, Верхнядзвінскі раён
Рычаны, вёска, Браслаўскі раён
Скарада, вёска, Верхнядзвінскі раён
Станкавічы, вёска, Браслаўскі раён
Філіпова, вёска, Верхнядзвінскі раён
Шлях, вёска, Расонскі раён

12.07.1944
Альбрэхтава, вёска, Расонскі раён
Антонава, вёска, Верхнядзвінскі раён
Баркі, вёска, Расонскі раён
Валынцы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Верхнядзвінск (Дрыса), горад
Галоўчыцы, вёска, Расонскі раён
Дзёрнавічы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Друйск, вёска, Браслаўскі раён
Зябкі, вёска, Верхнядзвінскі раён
Ляшчылава, вёска, Верхнядзвінскі раён
Мікалаюнцы, вёска, Браслаўскі раён
Пользіна, вёска, Верхнядзвінскі раён
Прудзінкі, вёска, Верхнядзвінскі раён
Ракусіна, вёска, Верхнядзвінскі раён
Расоны, гарадскі пасёлак
Сасноўцы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Свольна, вёска, Верхнядзвінскі раён
Хрусцялёва, вёска, Верхнядзвінскі раён
Цясты, вёска, Верхнядзвінскі раён
Шайцерава, вёска, Верхнядзвінскі раён

13.07.1944
Анісімавічы, вёска, Браслаўскі раён
Бароўка, вёска, Верхнядзвінскі раён
Гаўрылаўцы, вёска, Браслаўскі раён
Задзежжа, вёска, Верхнядзвінскі раён
Казлоўшчына, вёска, Верхнядзвінскі раён
Луні, вёска, Браслаўскі раён
Саломіна, вёска, Верхнядзвінскі раён
Слабодка, вёска, Браслаўскі раён

14.07.1944
Каханавічы, вёска, Верхнядзвінскі раён
Мазалеўшчына, вёска, Верхнядзвінскі раён
Мурмішкі, вёска, Браслаўскі раён

16.07.1944
Ажэлішкі, вёска, Браслаўскі раён
Балюкішкі, вёска, Браслаўскі раён
Марцінішкі, вёска, Браслаўскі раён

17.07.1944
Асвея, гарадскі пасёлак, Верхнядзвінскі раён
Бігосава, станцыя, Верхнядзвінскі раён
Гарбулі, вёска, Верхнядзвінскі раён
Дзедзіна, вёска, Верхнядзвінскі раён
Свяціцы, вёска, Верхнядзвінскі раён

18.07.1944
Каралёва, вёска, Верхнядзвінскі раён
Росіца, вёска, Верхнядзвінскі раён
Урбаны, вёска, Браслаўскі раён

20.07.1944
Дзерукі, вёска, Браслаўскі раён

22.07.1944
Абаб’е, вёска, Браслаўскі раён
Быстрамаўцы, вёска, Браслаўскі раён
Данькі, вёска, Браслаўскі раён
Дундары, вёска, Браслаўскі раён
Краснагорка, вёска, Браслаўскі раён
Юраны, вёска, Браслаўскі раён

23.07.1944
Анісімавічы, вёска, Браслаўскі раён
Байнары, вёска, Браслаўскі раён
Баруны, вёска, Браслаўскі раён
Дубіна, вёска, Браслаўскі раён
Карасіна, вёска, Браслаўскі раён
Мялка, вёска, Браслаўскі раён

24.07.1944
Мікалаюнцы, вёска, Браслаўскі раён
Плюсы, вёска, Браслаўскі раён
Стрынішкі, вёска, Браслаўскі раён 

ЛІТАРАТУРА 

1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / гал. рэд. І. П. Шамякін. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – 679 с. 

2. Никитин, М. Г. Шаги Великой Победы. Освобождение Беларуси / М. Г. Никитин. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – 48 с. : ил. – (История для школьников). 

3. Освобождение Беларуси, 1943–1944 / [авт.: В. В. Абатуров и др.] ; [редкол.: И. И. Басик и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 942 с. 

4. Освобождение городов : справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны, 1941–1945 / Ин-т воен. истории М-ва обороны СССР ; Центр. архив М-ва обороны СССР ; под общ. ред. С. П. Иванова ; авт. коллектив: М. Л. Дударенко [и др.]. – М. : Воениздат, 1985. – 598 с. 

5. Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005. – 592 с. 

6. Шомоди, В. Э. Маршрутами народной славы : пособие для педагогов и воспитателей / В. Э. Шомоди. – 3-е изд., перераб. и доп. – Мінск : Университетское, 2001. – 396 с.