Дата нараджэння: 10.01.1923
Месца нараджэння: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Уласава
Дата смерці: 05.03.2015
Месца жыхарства: Віцебская вобласць, г. Віцебск
Дарафеенка (Маісеева) Ніна Іванаўна нарадзілася 10 студзеня 1923 года ў в. Уласава Суражскага (цяпер Віцебскага) раёна Віцебскай вобласці. Педагог, гісторык, краязнаўца. Удзельніца падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» І ступені і інш.
Пасля заканчэння Суражскай сярэдняй школы паступіла на хімфак Ленінградскага ўніверсітэта, але пасля першага семестра была вымушана пакінуць вучобу ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам і вярнулася на радзіму. Паступіла на 6 месячныя педкурсы пры Віцебскім педінстытуце, якія скончыла 5 ліпеня 1941 года.
Першыя месяцы вайны жыла ў вёсцы з бацькамі, стала ўдзельніцай падпольнай групы Фёдара Іванова, была сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі, потым пайшла ў партызанскі атрад Ахмедчыка брыгады Аляксея. Бацькоў і ўсю сям'ю фашысты расстралялі ў лістападзе 1942 года.
Пасля вайны працавала настаўніцай, скончыла завочна два курсы Віцебскага педагагічнага інстытута, пасля пераехала да дзядькі ў Перм, дзе скончыла гістарычны факультэт Пермскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1949). Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1956).
Працавала ў школах Суражскага раёна, другім сакратаром райкама камсамола (1945–1947), інспектарам Віцебскага аблана (1948–1950), інструктарам Віцебскага абкама партыі (1950–1952), загадчыкам кабінета грамадскіх навук Віцебскага медыцынскага інстытута (1952–1962), выкладчыкам кафедры гісторыі і эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1962–1980).
Падчас працы ў Віцебскім педагагічным інстытуце Ніна Іванаўна сабрала значную колькасць матэрыялаў, на аснове якіх падрыхтавала і абараніла кандыдацкую дысертацыю па гісторыі і дзейнасці віцебскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абапіраючыся на якую быў складзены і зацверджаны спіс удзельнікаў віцебскага падполля. На аснове сабраных матэрыялаў таксама была складзена кніга (разам з М. І. Пахомавым і М. У. Дарафеенкам) «Витебское подполье». Дзякуючы вялікай пошукавай працы Ніны Іванаўны была падрыхтавана і выдадзена кніга «Юные герои Витебщины», якая прысвечана падлеткам і юнакам Віцебшчыны – удзельнікам антыфашысцкага супраціву. Аўтар матэрыялаў, змешчаных у энцыклапедычных выданнях, навуковым і перыядычным друку.
ЛІТАРАТУРА
1. Дарафеенка (Маісеева) Ніна Іванаўна // Краязнаўцы Віцебшчыны 2–й паловы XX – пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 93–94.
2. Дарафеенка Ніна Іванаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 553.
3. Дарафеенка Ніна Іванаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1996. – Т. 3 :Гiмназіі–Кадэнцыя. – С. 208.
4. Дулаў, А. М. Вобраз сярэднявечча ў гістарычным нарысе «Віцебск» Мікалая Уладзіміравіча і Ніны Іванаўны Дарафеенка / А. М. Дулаў // Актуальные проблемы источниковедения : материалы VII Международной научно-практической конференции, Витебск, 27–29 апреля 2023 г. : в 2 т. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2023. – Т. 1. – С. 144–148.
5. Дулаў, А. М. Н. І. Дарафеенка – удзельніца руху супраціўлення і даследчыца Віцебскага падполля / А. М. Дулаў // Віцебшчына ў 1941–1944 гг.: Супраціў. Вызваленне. Памяць: матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 18–19 чэрвеня 2009 г. / рэдкал.: В. У. Акуневіч [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2009. – С. 117–128.
6. Дулаў, А. М. Патрыётка, даследчыца, педагог: памяці Ніны Іванаўны Дарафеенка / А. М. Дулаў // Наука – образованию, производству, экономике : материалы XXI(68) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, 10–11 февраля 2016 г., Витебск / Вит. гос. ун-т ; редкол.: И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2016. – Т. 1. – С. 272–275.
7. Константинова, Н. Живите долго, Нина Ивановна! / Н. Константинова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 12 студз. – С. 2.
8. Костюкевич, В. С юбилеем, Нина Ивановна / В. Костюкевич // Віцебскі рабочы. – 2003. – 11 студз. – С. 2.
9. Крупица, Н. Не ушли в небытие их имена... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 5 мая. – С. 9.
10. Кухарева, В. Из Суража – в науку / В. Кухарева // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 2 лют. – С. 4.
11. Кучеренко, В. Н. Фотография А. П. Сапунова из семейного архива Н. И. и Н. В. Дорофеенко / В. Н. Кучеренко // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, Віцебск, 22–23 кастр. 2009 г. / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 259–262.
12. Мезенцев, В. В тылу врага / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 8 мая. – С. 2.
13. Нина Ивановна Дорофеенко (1923–2015) // Пусть память останется... : сборник некрологов о жителях и уроженцах Витебска / сост. и вступ. статья А. М. Подлипского. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 107–108.
14. Подлипский, А. Летописец героического прошлого / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 10 янв. – С. 5.
15. Супруги Дорофеенко и другие // Последний подвиг Веры Хоружей : письма из оккупированного Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2020. – С. 4–16.
16. Трущенко, Е. Главное – не стареть душой / Е. Трущенко // Мы і час (Віцебск). – 2009. – 30 мая. – С. 2.
ПРАЦЫ
1. Дарафеенка, Н. І. Аб Веры Харужай – новае слова / Н. І. Дарафеенка // Віцебшчына ў 1941–1944 гг.: Супраціў. Вызваленне. Памяць : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 18–19 чэрвеня 2009 г. / рэдкал.: В. У. Акуневіч [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2009. – С. 110–117.
2. Дарафеенка, Н. І. Аб кіруючым падпольным цэнтры ў Віцебску (1941–1942). Новы погляд на абставіны падпольнай дзейнасці В. З. Харужай / Н. І. Дарафеенка // Война известная и неизвестная : материалы научно-практической конференции, посвященной 60-летию освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков, 15–16 июня 1994 г. / ред. совет: В. А. Космач, В. А. Сергеева, О. И. Акуневич. – Витебск : Витебский областной краеведческий музей, 1995. – С. 80–88.
3. Дарафенка, Н. І. Віцебскае падполле дзейнічае / Н. І. Дарафеенка // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 456–464.
4. Дарафеенка, Н. І. Віцебскае партыйна-камсамольскае падполле / Н. І. Дарафеенка, М. У. Дарафеенка // Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне, 1941 – 1945 гг. : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1990. – С. 127–132.
5. Дарафенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 :Беліцк–Гімн. – С. 319–320.
6. Дарафеенка, Н. І. Подзвіг Веры Харужай у Віцебску / Н. І. Дарафеенка // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 471-478.
7. Дарафеенка, Н. І. У адпаведнасці з праўдай гісторыі : роля В. З. Харужай у дзейнасці Віцебскага падполля / Н. І. Дарафеенка, А. М. Дулаў // Беларуская думка. – 2011. – № 6. – С. 21–25.
8. Дорофеенко, Н. Витебск не сдается! / Н. Дорофеенко, В. Костюкевич // Віцебскі рабочы. – 2004. – 22 чэрв. – С. 2 ; 26 чэрв. – С. 5 ; 29 чэрв. – С. 2.
9. Дорофеенко, Н. И. Город непокоренных / Н. И. Дорофеенко // Витебск : историко-экономический очерк / редколл.: В. П. Воробьева [и др.]. – Минск : Наука и техника, 1974. – С. 134–178.
10. Пахомов, Н. И. Витебское подполье / Н. И. Пахомов, Н. И. Дорофеенко, Н. В. Дорофеенко. – Второе, перераб. и доп. изд. – Минск : Беларусь, 1974. – 221 с., ил.
11. Фотоальбом участников витебского подполья : приложение к диссертации Н. И. Дорофеенко «Витебское партийное, патриотическое подполье в годы Великой Отечественной войны (июль 1941 – июнь 1944 г.)» / [сост.: Н. И. Дорофеенко]. – Минск, 1968.
12. Юные герои Витебщины / Н. И. Дорофеенко, В. Г. Скопа, Т. И. Глинка. – Минск : Народная асвета, 1980. – 127 с.
Make a site - More