Адначасова з партызанскай барацьбой разгортваўся падпольны антыфашысцкі рух у гарадах і іншых населеных пунктах вобласці. Як і партызаны, падпольшчыкі здзяйснялі дыверсіі, баявыя аперацыі са знішчэннем жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка, вялі разведвальную дзейнасць, праводзілі агітацыйную работу сярод насельніцтва.
Геаграфічна Віцебск з’яўляецца выхадам на Смаленск і Маскву з захаду. Да ўсяго, у горадзе вялікі чыгуначны вузел. Менавіта таму тут так лютавалі нямецка-фашысцкія захопнікі: яны адносіліся да насельніцтва як да непатрэбнай людской масы, якая перашкаджае важным стратэгічным задачам. Менавіта таму такім моцным, стыхійным і, можна сказаць, прынцыпова нязломным замацавалася ў гісторыі віцебскае падполле.
Віцебскае патрыятычнае падполле існавала з першых дзён акупацыі. У горадзе групы ствараліся радавымі камуністамі і камсамольцамі або фарміраваліся стыхійна шляхам згуртавання патрыётаў па сумеснай даваеннай працы ці сямейным прынцыпе. Многія аб’ядноўваліся вакол армейскіх разведчыкаў, якія сумелі ўладкавацца ў абласным цэнтры ў самым пачатку вайны. Да канца 1941 г. ў Віцебску дзейнічалі дваццаць груп і нямала падпольшчыкаў-адзіночак.
1942 год быў годам найбольшага напружання і выніковасці падпольнай барацьбы. У канцы года ў абласным цэнтры функцыянавалі ўжо 56 падпольных груп. У гэтую барацьбу ўключыліся цэлыя сем’і: Бекішавы, Вялавы, Журынскія, Кулагіны, Лявонавы, Сакаловы, Свечкіны, Саладухіны, Старавойтавы, Шпакавы. На працягу 1942 года падпольшчыкі Віцебска ажыццявілі 102 дыверсіі.
Віцебскае падполле было інтэрнацыянальным. Побач з беларусамі змагаліся прадстаўнікі многіх нацыянальнасцей СССР. У барацьбе з акупантамі з савецкімі падпольшчыкамі супрацоўнічалі нямецкія, чэшскія, славацкія і польскія антыфашысты.
За перыяд акупацыі ў горадзе дзейнічалі 66 падпольных груп (усяго каля 1500 чалавек), было больш за 50 канспіратыўных кватэр. У жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінуў амаль кожны трэці падпольшчык.
Падпольная група Акаловіч К. С.
Падпольная група Арлоўскага В. М.
Падпольная група І. А. Бекішава
Падпольная група А. Я. Белахвосцікава
Падпольная група Л. Д. Бярозкінай
Падпольная група І. С. Вялага
Падпольная група В. А. Вярбіцкага
Падпольная група Г. К. Грабяньковай
Падпольная група Д. П. Земляковай
Падпольная група М. А. Журынскай
Падпольная група У. А. Казлоўскага
Падпольная група В. І. Кірыленкі
Падпольная група З. Ф. Кочатавай
Падпольная група В. С. Кулагінай
Падпольная група Т. А. Ламаносенка
Падпольная група А. І. Ліпці
Падпольная група М. А. Ляхоўскага
Падпольная група П. К. Ляхоўскага
Падпольная група Т. А. Марудава
Падпольная група А. В. Міхайлоўскай – Р. М. Гіро
Падпольная група Ф. К. Мехава
Падпольная група М. Л. Мурашкі і
Р. Ф. Махнова
Падпольная група М. Я. Нагібава
Падпольная група А. А. Сакаловай
Падпольная група сясцёр Саладухіных
Падпольная група М. К. Свечкінай
Падпольная група І. А. Сідарэнкі-Пабудзея
Падпольная група П. С. Смірнова
Падпольная група Е. С. Спірыдонавай
Падпольная група В. З. Харужай
Падпольная група Б. С. Шарэнды
Шаркаўшчынская падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя «За Радзіму»
Обальскае камсамольска-маладзёжнае падполле («Юныя мсціўцы»)