Перыяд дзеяння: 7 красавіка – 28 кастрычніка 1943 г.
Месца: г. Віцебск
Кіраўнікі: Віцебскі падпольны абкам КП(б)Б
Сакратар: В. Р. Кудзінаў
Члены: М. І. Мацэнка, Б. К. Сямёнаў (да мая 1943 г.)
Віцебскі падпольны гаркам КП(б)Б дзейнічаў з 7 красавіка да 28 кастрычніка 1943 года ў горадзе Віцебску пад кіраўніцтвам Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б.
У ліпені 1941 года Віцебскі абкам КП(б)Б пакінуў у горадзе падпольны цэнтр у складзе сакратароў Чыгуначнага райкама партыі г. Віцебска І. Г. Грыгор’ева і Б. К. Сямёнава. У першыя дні акупацыі яны былі вымушаны часова хавацца ў мясцовых вёсках. Грыгор’еў і Сямёнаў вярнуліся ў горад у кастрычніку 1941-га. Але толькі Грыгор’еву ўдалося замацавацца ў абласным цэнтры да мая 1942 года. Сямёнаў жа, каб пазбегнуць праследаванняў, прыняў удзел у партызанскім руху. У маі 1942 года І. Г. Грыгор’еў з групай падпольшчыкаў выйшаў з горада ў партызанскую зону, а потым – за лінію фронту.
15 верасня 1942 года абкам КП(б)Б зацвердзіў адказным арганізатарам абкама партыі па гораду Віцебску В. Р. Кудзінава. 7 красавіка 1943 года быў зацверджаны склад гаркама КП(б)Б.
Ён узначальваў Віцебскае партыйна-камсамольскае падполле, барацьбу працоўных Віцебска супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наладжваў сувязь падполля з партызанскімі атрадамі, арганізоўваў забеспячэнне падпольшчыкаў узрыўчаткай, літаратурай, удзельнічаў у распрацоўцы сумесных баявых аперацый падпольшчыкаў і партызан. Накіроўваў работу Віцебскага падпольнага гаркама ЛКСМБ.
Сакратар гаркама В. Р. Кудзінаў. З верасня 1943 года быў адначасова і камісарам 1-й Віцебскай партызанскай брыгады. Члены: М. І. Мацэнка, Б. К. Сямёнаў.
Гаркам знаходзіўся ў размяшчэнні 1-й Віцебскай партызанскай брыгады.
Да моманту стварэння гаркама – з ліпеня 1941 года да мая 1942 года – у горадзе працаваў сувязны абкама КП(б)Б, былы сакратар Чыгуначнага РК КП(б)Б г. Віцебска І. Г. Грыгор’еў. 24 мая 1942 года ўпаўнаважаным падпольнага абкама КП(б)Б, адказным арганізатарам па віцебскай зоне раёнаў, уключаючы г. Віцебск, быў зацверджаны Кудзінаў, а з 15 верасня 1942 г. Васіль Раманавіч нёс адказнасць толькі ў межах горада. У жніўні 1942 года для наладжвання шырокай падпольнай барацьбы і стварэння кіруючага партыйнага цэнтра ў горад накіравана В. З. Харужая. З 1 студзеня 1942 года у Віцебску інструктарам падпольнага абкама КП(б)Б працавала Марыя Мацэнка.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебский подпольный горком КП(б)Б // Витебск : энцикл. справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1988. – С. 116.
2. Панамарова, А. С. Віцебскі падпольны гарком КП(б)Б / А. С. Панамарова // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 134.
3. Подпольные партийные органы КП(б)Б Витебской области // Подпольные партийные органы компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / подгот. А. А. Кузняев. – Минск, 1975. – С. 101–102.