responsive site templates

Сар’янскае партыйнае падполле
 Верхнядзвінскі раён

Перыяд дзеяння:  жнівень 1941 г. – чэрвень 1942 г.

Месца: в. Сар'я, Дрысенскі (цяпер Верхнядзвінскі) раён, Віцебская вобласць

Кіраўнікі: Б. А. Жук


Сар’янскае партыйнае падполле дзейнічала са жніўня 1941 г. да чэрвеня 1942 г. у в. Сар’я Дрысенскага (цяпер Верхнядзвінскага) раёна. Кіраўнік Б. А. Жук.

Падпольшчыкі збіралі зброю, распаўсюджвалі лістоўкі, зрывалі збор прадуктаў харчавання акупантамі і вываз савецкіх людзей на прымусовыя работы ў Германію. Стварылі групы партызанскага рэзерву ў вёсках Дзегцярова (кіраўнік В. І. Аўсюк), Громаўкі (А. А. Воранаў), Мушына (А. Ф. Ліпскі), Шунькі (П. К. Пілюшкін), якія рыхтавалі людзей да партызанскай барацьбы. У сувязі з пагрозай выкрыцця ў маі – чэрвені 1942 г. 21 падпольшчык пайшоў у партызаны. На базе гэтай групы быў створаны партызанскі атрад імя Пархоменкі.

У барацьбе з акупантамі загінулі Л. С. Аткін, А. А. Воранаў, С. Г. Купрын, Е. І. Ледак, П. К. Пілюшкін, М. В Чыркун. 12 удзельнікаў падполля ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

ЛІТАРАТУРА

1. Козін, Я. Н. Сар’янскае партыйнае падполле / Я. Н. Козін // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 555.