free site builder

Суражскі падпольны райкам КП(б)Б
 Віцебскі раён

Перыяд дзеяння:  з 12 мая 1942 г.

Месца: Віцебскі раён, Віцебская вобласць

Сакратар: І. Ф. Бардзіян (1-ы сакратар), Ц. Р. Кавалеўскі, П. М. Раманаў (2-і сакратар)

Члены: А. Я. Бабылёў, І. Ф. Міканенка, С. І. Мельянцоў, Р. У. Шкрэда, М. П. Шмыроў, Я. З. Захараў, Д. П. Левін, А. М. Бруеў, В. Я. Шырокаў, А. М. Шутаў


Суражскі падпольны райкам КП(б)Б створаны 12 мая 1942 года падчас свайго першага пасяджэння. Яго склад быў зацверджаны Віцебскім абкамам КП(б)Б 24 мая 1942 года. Першым сакратаром райкама партыі быў прызначаны І. Ф. Бардзіян, другім – П. М. Раманаў.

У сувязі з тым, што І. Ф. Бардзіян быў адкліканы ў распараджэнне ЦК КП(б)Б, Віцебскі абкам партыі 12 чэрвеня 1943 года вызваліў яго ад абавязкаў першага сакратара Суражскага падпольнага райкама КП(б)Б. Замест яго быў зацверджаны Ц. Р. Кавалеўскі. 5 верасня 1943 года Віцебскі абкам КП(б)Б перавёў П. М. Раманава на пасаду першага сакратара Бешанковіцкага падпольнага райкама КП(б)Б.

Суражкі падпольны райкам партыі базіраваўся ў 1-й Беларускай партызанскай брыгадзе.

ЛІТАРАТУРА

1. Суражский подпольный райком КП(б)Б // Подпольные партийные органы компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944) : краткие сведения об организации, структуре и составе. – Минск, 1975. – С. 122–123.