online website builder

Віцебскі падпольны райкам КП(б)Б
 Віцебскі раён

Перыяд дзеяння:  з 31 мая 1942 г.

Месца: Віцебскі раён, Віцебская вобласць

Сакратар: В. І. Когаль

Члены: М. М. Залескі, У. А. Хабараў, М. Ф. Бірулін, К. П. Уласенка, А. П. Максіменка, В. Р. Кудзінаў, П. Д. Дзяругін


24 мая 1942 года Віцебскі абкам КП(б)Б загадаў аднавіць Суражкія райкам партыі і райвыканкам і вызначыць іх склад. У маі прыступіў да работы і 9 чэрвеня 1942 года быў зацверджаны Віцебскі райкам КП(б)Б.

Сакратаром Віцебскага падпольнага райкама быў прызначаны Васіль Іванавіч Когаль. У склад камітэта ўваходзілі М. М. Залескі, У. А. Хабараў, М. Ф. Бірулін, К. П. Уласенка, А. П. Максіменка, В. Р. Кудзінаў, П. Д. Дзяругін.

Райкам базіраваўся ў 1-й Віцебскай партызанскай брыгадзе, якой камандаваў М. Ф. Бірулін. У баях з акупантамі загінулі: у чэрвені 1942 года М. М. Залескі, у маі 1943-га – В. І. Когаль.

Райкам меў свой друкаваны орган – газету «За Радзіму», рэдактарам якой быў Якуб Качан.

ЛІТАРАТУРА

1. Витебский подпольный райком КП(б)Б // Подпольные партийные органы компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944) : краткие сведения об организации, структуре и составе. – Минск, 1975. – С. 106–107.

2. Жыжнеўская, Н. В. Падпольныя райкомы / Н. В. Жыжнеўская // Памяць. Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 245–246.