free website builder

Чашніцкае партыйнае падполле
 Чашніцкі раён

Перыяд дзеяння: жнівень 1941 г. – красавік 1942 г.

Месца: Чашніцкі раён, Віцебская вобласць

Кіраўнікі: С. Е. Папкоў 


Чашніцкае партыйнае падполле дзейнічала з жніўня 1941 г. да красавіка 1942 г. у Чашніцкім раёне. Склад кіруючага органа («цэнтра»): С. Е. Папкоў, У. Т. Гаваркоўскі, Д. А. Кіркіж, М. П. Корбан, Р. Е. Корбан, П. Д. Лазарэвіч, М. С. Марціновіч.

Займалася разгортваннем партызанскага руху на тэрыторыі Чашніцкага раёна. Падпольшчыкі вялі палітычную работу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро. У жніўні 1941 г. былі створаны і ўзброены дзве баявыя групы – В. А. Захарчанкі і А. Л. Сухушына. Першая з іх вырасла ў партызанскі атрад Захарчанкі, які ўваходзіў у Сенненскую брыгаду, другая ўлілася ў атрад «Сібірак» (пазней у складзе брыгады «За Савецкую Беларусь»).

У барацьбе з акупантамі загінулі: Я. І. Калістаў, Д. А. Кіркіж, М. П. і Р. Е. Корбаны, П. Д. Лазарэвіч, С. А. Марціновіч, С. Е. Папкоў, Ф. У. Смаляк, І. І. Удалы, В. П. Шлык, Н. Э. Эсманд. У гонар падпольшчыкаў і партызан у в. Грынькі ў 1975 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.

ЛІТАРАТУРА

1. Маркава, А. Ф. Чашніцкае партыйнае падполле / А. Ф. Маркава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 628.