Mobirise

Копыскае партыйна-камсамольскае падполле
 Аршанскі раён

Перыяд дзеяння:  чэрвень 1941 г. – снежань 1942 г.

Месца: г. п. Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць

Колькасць : больш за 40 чалавек

Кіраўнікі: Аршанскі падпольны РК КП(б)Б


Копыскае партыйна-камсамольскае падполле дзейнічала ў 1941–1944 гг. у г. п. Копысь Аршанскага раёна. Аб’ядноўвала больш за 40 чалавек. Складалася з 3 груп на чале з камуністамі Яфімам Андрэевічам Точыным і Ц. Р. Марозавым, камсамолкамі сёстрамі Аляксандрай Мацвееўнай і Зінаідай Мацвееўнай Шэвень.

Падпольшчыкі даставалі звесткі аб праціўніку і перадавалі іх партызанам, праводзілі дыверсіі: спалілі маслазавод і паліцэйскі ўчастак, разладзілі работу тэхнікі былой МТЗ, знішчылі некаторых правакатараў. Мелі радыёпрыёмнік, запісвалі зводкі Саўінфармбюро, размнажалі іх і распаўсюджвалі сярод насельніцтва.

У 1943 г. фашысты высачылі групы Марозава і Точына, у 1944 г. – групу сясцёр Шэвень. Акупанты арыштавалі і закатавалі А. Г. Зубоўскага, Г. А. Ларыёнава, Ц. Р. Марозава, Я. А. Точына, П. І. Чарвякова, А. М. і З. М. Шэвень і інш. У Копысі ў гонар падпольшчыкаў у 1976 устаноўлена мемарыяльная дошка.


Точын Я. А.

Шэвень А. М.

ЛІТАРАТУРА

1. Копыскае партыйна-камсамольскае падполле // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 271.

2. Нилов, К. Г. Копысская новелла : повесть / Константин Нилов. – Минск : Звязда, 2021. – 316 с.


СПАСЫЛКІ

Партийно-комсомольское подполье и партизанское движение в Копыси