Перыяд дзеяння: 1 чэрвеня 1942 г. – 28 снежня 1943 г.
Месца: г. Віцебск
Кіраўнікі: Віцебскі падпольны абкам ЛКСМБ, Віцебскі падпольны гаркам КП(б)Б
Сакратар: Н. С. Самуйлава
Члены: А. М. Нямыкін, А. Я. БелахвосцікаўЕ. А. Крыцкая
Віцебскі падпольны гаркам ЛКСМБ дзейнічаў з 1 чэрвеня 1942 года да 28 снежня 1943 года ў горадзе Віцебску пад кіраўніцтвам Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ і Віцебскага падпольнага гаркама КП(б)Б.
У ліпені 1941 года Віцебскія абкам і гаркам камсамола пакінулі для арганізацыі камсамольска-маладзёжнага падполля ў Віцебску інструктара Віцебскага абкама камсамола А. М. Нямыкіна, члена Кастрычніцкага райкама камсамола горада Віцебска А. Я. Белахвосцікава, сувязных.
У ліпені 1942 года на акупаваную тэрыторыю Віцебскай вобласці прыбыла Н. С. Самуйлава. Яна ўзначаліла камсамольскае падполле Віцебска. Гаркам кіраваў дзейнасцю падпольных камсамольска-маладзёжных арганізацый і груп Віцебска. Яго асноўная база знаходзілася ў Віцебскім раёне ў 1-й Віцебскай партызанскай брыгадзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебский подпольный горком ЛКСМБ // Витебск : энцикл. справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1988. – С. 116.
2. Подпольные комсомольские органы ЛКСМБ Витебской области // Подпольные комсомольские органы компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / подгот. Г. Н. Шевела. – Минск, 1976. – С. 136–137.
3. Шавяла, Р. М. Віцебскі падпольны гарком КП(б)Б / Р. М. Шавяла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 134.