Перыяд дзеяння: ліпень 1941 г. – вераснь 1943 г.
Месца: в. Сімакі, Багушэўскі (цяпер Сенненскі) раён, Віцебская вобласць
Колькасць: 49 чалавек
Кіраўнікі: А. А. Нахаеў (да чэрвеня 1943 г.), А. Н. Ляхоўская
Сімакоўскае камсамольска-маладзёжнае падполле дзейнічала ў в. Сімакі Багушэўскага раёна з ліпеня 1941 г. да верасня 1943 г. Кіраўнікі – А. А. Нахаеў (да чэрвеня 1943 г.) і А. Н. Ляхоўская.
Спачатку падпольшчыкі збіралі зброю, наладжвалі стасункі з дэсантнымі групамі, распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро. Пасля ўстанаўлення ў чэрвені 1942 г. сувязі з партызанскай брыгадай імя А. Ф. Данукалава дзейнасць згуртавання кіравалася камандаваннем брыгады і начальствам Віцебскага партыйна-камсамольскага падполля. Падпольшчыкі перадавалі партызанам зброю, забяспечвалі іх харчамі. Калі навісла пагроза арышту, большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны.
У барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі загінулі М. А. і Р. Ф. Грышанавы, А. Н. Ляхоўская, Б. І. Уткін.
ЛІТАРАТУРА
1. Панамарова, А. С. Сімакоўскае камсамольска-маладзёжнае падполле / А. С. Панамарова // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 560.