ВАЙСКОВЫЯ АПЕРАЦЫІ

free site templates

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з правядзеннем стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён» («Багратыён») і пачалося з Віцебшчыны. Яшчэ ў снежні 1943 года ў выніку Гарадоцкай наступальнай аперацыі 1-га Прыбалтыйскага фронту былі адваяваныя больш за 500 населеных пунктаў. Віцебска-Аршанская, Полацкая, Мінская аперацыі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, у час якіх свабоду ад фашысцкага прыгнёту атрымалі многія населеныя пункты Віцебскай вобласці, з’яўляліся састаўнымі часткамі першага, а Шаўляйская аперацыя войск 1-га Прыбалтыйскага фронту – другога этапаў Беларускай наступальнай аперацыі. Частка гарадоў і вёсак рэгіёна была вызвалена ад акупантаў падчас Рэжыцка-Дзвінскай наступальнай аперацыі войск 2-га Прыбалтыйскага фронту.

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» мела важнае значэнне ў Вялікай Айчыннай вайне і наблізіла Дзень Перамогі. За ўдзел у вызваленні прыдзвінскага краю звання Героя Савецкага Саюза былі ўдастоены 238 чалавек, 122 з іх – ураджэнцы вобласці.

Mobirise

ГАРАДОЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ

Дата: 13–31 снежня 1943 г.
Месца: Беларуская ССР, Віцебская вобл., г. Гарадок
Камандуючы: Баграмян І. Х.
Воінскія фарміраванні: 1-ы Прыбалтыйскі фронт

Mobirise

БЕЛАРУСКАЯ НАСТУПАЛЬНАЯ АПЕРАЦЫЯ «БАГРАЦІЁН»

Дата: 23 червеня – 29 жніўня 1944 г.
Месца: Беларуская ССР, усх. раёны Польшчы, частка Прыбалтыкі
Камандуючыя: Баграмян І. Х. (1-ы Прыбалтыйскі фронт),
Ракасоўскі К. К. (1-ы Беларускі фронт),
Захараў Г. Ф. (2-і Беларускі фронт),
Чарняхоўскі І. Д. (3-і Беларускі фронт),
Жукаў Г. К. (каардынатар дзеянняў 1-га і 2-га Беларускіх франтоў),
Васілеўскі А. М. (каардынатар дзеянняў 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў),
Антонаў А. І. (распрацоўка плана аперацыі)
Воінскія фарміраванні: 1-ы Прыбалтыйскі фронт,
1-ы Беларускі фронт,
2-і Беларускі фронт,
3-і Беларускі фронт

Аперацыя была праведзена ў два этапы.
Першы этап прайшоў з 23 чэрвеня па 4 ліпеня і ўключыў у сябе наступныя франтавыя наступальныя аперацыі:
– Магілёўская аперацыя;
– Бабруйская аперацыя;

Другі этап прайшоў з 5 ліпеня па 29 жніўня і складаўся з  наступных аперацый:
– Вільнюская аперацыя; 
– Беластоцкая аперацыя;
– Люблін-Брэсцкая аперацыя;
– Каўнаская аперацыя;
– Асавецкая аперацыя.

ВОЕНАЧАЛЬНІКІ ВАЙСКОВАЙ НАСТУПАЛЬНАЙ АПЕРАЦЫІ «БАГРАЦІЁН»

Беларуская наступальная аперацыя з кодавай назвай «Баграціён» стала прыкладам ваеннага мастацтва. Яна прадэманстравала ўзоры высокага майстэрства савецкіх палкаводцаў і военачальнікаў.

У падрыхтоўцы і ажыццяўленні аперацыі «Баграціён» удзельнічалі выдатныя ваенныя стратэгі. Яе план быў распрацаваны генералам арміі А. І. Антонавым. Франтавымі войскамі, сіламі якіх была праведзена аперацыя, камандавалі генералы арміі К. К. Ракасоўскі, І. Х. Баграмян, генерал-палкоўнікі І. Д. Чарняхоўскі і Г. Ф. Захараў. Каардынаванне дзеяннямі франтоў было даручана прадстаўнікам Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Маршалам Савецкага Саюза Г. К. Жукаву і А. М. Васілеўскаму.


КАМАНДУЮЧЫЯ ФРАНТАМІ

ПРАДСТАЎНІКІ СТАЎКІ ВЯРХОЎНАГА ГАЛОЎНАКАМАНДАВАННЯ

Аперацыя «Баграціён» заслужана лічыцца адной з найбольш паспяховых за перыяд Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога была дасягнута дзякуючы мужнасці і гераічнасці савецкіх воінаў і палкаводчаму таленту военачальнікаў. За вызваленне беларускай зямлі «Залатой Зоркай» Героя Савецкага Саюза былі ўзнагароджаны 1,6 тыс. чалавек, сярод якіх палкаводцы І. Х. Баграмян, К. К. Ракасоўскі, І. Д. Чарняхоўскі, А. В. Гарбатаў, А. П. Белабародаў. У ходзе аперацыі «Баграціён» Масква 36 разоў салютавала доблесным войскам, якія вызначыліся ў жорсткіх баях.

БАЯВЫЯ МАНЕЎРЫ 
Ў СКЛАДЗЕ АПЕРАЦЫІ «БАГРАЦІЁН»

Mobirise

ВІЦЕБСКА-АРШАНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ

Дата: 23—28 чэрвеня 1944 г.
Месца: Беларуская ССР, Віцебская вобл., г. Віцебск, г. Орша
Камандуючыя: Васілеўскі А. М., Баграмян І. Х., Чарняхоўскі І. Д.
Воінскія фарміраванні: 1-ы Прыбалтыйскі фронт,
3-і Беларускі фронт

Mobirise

Сярод тых, хто здымаў горад Віцебск у канцы чэрвеня 1944 года, быў фотакарэспандэнт франтавой газеты «Чырвонаармейская праўда» Міхаіл Савін. Усю вайну ён прайшоў з фотаапаратам у руках. Удзельнічаў у шматлікіх баях. Пасля вайны амаль 50 гадоў працаваў фатографам у часопісе «Огонёк».

Mobirise

ПОЛАЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ

Дата: 29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 г.
Месца: Беларуская ССР, Віцебская вобл.
Камандуючы: Баграмян І. Х.
Воінскія фарміраванні: 1-ш Прыбалтыйскі фронт

Mobirise

МІНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ

Дата: 29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 г.
Месца: Беларуская ССР
Камандуючы: Ракасоўскі К. К., Захараў Г. Ф., Чарняхоўскі І. Д.,
Баграмян І. Х.
Воінскія фарміраванні: 1-Беларускі фронт,
2-і Беларускі фронт, 3-і Беларускі фронт,
1-ы Прыбалтыйскі фронт

Mobirise

ШАЎЛЯЙСКАЯ АПЕРАЦЫЯ

Дата: 5–31 ліпеня 1944 г.
Месца: Беларуская ССР (Пастаўскі і Браслаўскі раёны),
Літоўская ССР, Латвійская ССР
Камандуючы: Баграмян І. Х.
Воінскія фарміраванні: 1-ы Прыбалтыйскі фронт

ВЫНІКІ БЕЛАРУСКАЙ НАСТУПАЛЬНАЙ АПЕРАЦЫІ «БАГРАЦІЁН»

У ходзе аперацыі «Баграціён» вермахт панёс найцяжэйшыя страты, папоўніць якія Германіі было ўжо немагчыма. У выніку ваенных дзеянняў у ходзе Беларускай аперацыі былі цалкам знішчаныя 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 дывізій страцілі звыш паловы свайго асабовага саставу. Гітлераўцы мелі забітымі, раненымі, палоннымі амаль паўмільёна чалавек. Савецкія войскі ў ходзе аперацыі «Баграціён» завяршылі вызваленне Беларусі, вызвалілі частку Літвы і Латвіі, 20 ліпеня ўступілі на тэрыторыю Польшчы і 17 жніўня наблізіліся да межаў Усходняй Прусіі. Да 29 жніўня яны выйшлі на раку Вісла і на гэтым рубяжы арганізавалі абарону. Беларуская аперацыя стварыла ўмовы для далейшага наступлення Чырвонай арміі на тэрыторыю Германіі.

Mobirise

РЭЖЫЦКА-ДЗВІНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ

Дата: 10–27 ліпеня 1944 г.
Месца: Беларуская ССР (Верхнядзвінскі і Расонскі раёны),
Латвійская ССР, Пскоўская вобл. (РСФСР)
Камандуючы: Яроменка А. І.
Воінскія фарміраванні: 2-і Прыбалтыйскі фронт

ЛІТАРАТУРА 

1. Беларусь: памятное лето 1944 года : материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвященной 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, Минск, 19–20 июня 2014 г. / [редкол.: А. А. Коваленя и др.]. – Минск : Беларус. навука, 2015. – 568 с.

2. Віцебшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны : зб. навук. арт. / склад.: А. А. Крыварот [ і інш.]. – Мінск : Беларус. навука, 2015. – 311 с.

3. Витебщина освобожденная: окт. 1943 – дек. 1945 : документы и материалы / сост.: Н. В. Воронова [и др.]. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2009. – 584 с. – (Памяць Віцебшчыны).

4. Ермаловіч, В. І. Беларусь. Шлях да Вялікай Перамогі / В. І. Ермаловіч. – Мінск : Беларусь, 2019. – 200 с.

5. Освобождение Беларуси, 1943–1944 / [В. В. Абатуров и др.] ; [редкол.: И. И. Басик и др.]. – Минск : Беларус. навука, 2014. – 942 с.

6. Третьяк, С. А. Трудный путь к Победе / С. А. Третьяк ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Беларус. навука, 2015. – 285 с.