Дата заснавання: 09.1942
Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Віцебскі р-н, Суражскі р-н , Гарадоцкі р-н, Сіроцінскі р-н
Камандзіры атрада:
Сысоеў Рыгор Іванавіч (верасень 1942 – ліпень 1943)
Шылаў Піліп Якаўлевіч (ліпень 1943 – лістапад 1943)
Камісары:
Грыгор’еў Ісак Георгіевіч (верасень 1942 – ліпень 1943)
Нямыкін Анатоль Мікалаевіч (ліпень 1943 – лістапад 1943)
Начальнікі штаба:
Патапенка Павел Захаравіч (верасень 1942 – сакавік 1943)
Савельеў Георгій Трафімавіч (сакавік 1943 – ліпень 1943)
Сяргеенка Іван Яфімавіч (ліпень 1943 – лістапад 1943)
Арганізаваны ў верасні 1942 г. на базе ініцыятыўнай групы Р. І. Сысоева, вылучанай атрадам М. Ф. Біруліна ў ліпені 1942 г., і групы П. З. Патапенкі, якая дзейнічала з вясны 1942 г. у Бешанковіцкім раёне. Са снежня 1942 г. да лютага 1943 г. уваходзіў у склад атрада М. Ф. Біруліна на правах роты.
На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 74 партызаны.
ЛІТАРАТУРА
1. 1-й отряд // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 341.
2. 1-й отряд // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 312.
3. 1-ы атрад // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 280.