free portfolio web templates

1-Я ДРЫСЕНСКАЯ БРЫГАДА

Дата заснавання: 07.1942

Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Асвейскі р-н, Дрысенскі р-н, Расонскі р-н

Камандзіры брыгады:
Мандрыкін Пётр Рыгоравіч ( ліпень 1942 – верасень 1942, загінуў)
Герасімаў Рыгор Пятровіч (верасень 1942 – студзень 1944)
Грыгор’еў Афанасій Ісакавіч (студзень 1944 – ліпень 1944)

Камісары:
Герасімаў Рыгор Пятровіч (ліпень 1942 – верасень 1942)
Шаблоўскі Фёдар Фёдаравіч (верасень 1942 – лістапад 1942)
Лісоўскі Аляксандр Іосіфавіч (лістапад 1942 – ліпень 1944)

Начальнікі штаба:
Рабцаў Фёдар Андрэевіч (ліпень 1942 – лістапад 1942)
Ламінскі Сяргей Фёдаравіч (лістапад 1942 – май 1943)
Шыбаеў Аляксандр Аляксеевіч (май 1943 – студзень 1944)
Кузміцкі Канстанцін Пятровіч (студзень 1944 – ліпень 1944)

Атрады:
Атрад імя А. В. Суворава
Атрад імя С. М. Кірава
Атрад імя Аляксандра Неўскага
Атрад «КІМ»
Атрад імя У. І. Леніна

У ліпені 1942 г. у Дрысенскі раён камандаваннем брыгады «За Савецкую Беларусь» накіраваны арганізатарская група на чале з Р. П. Герасімавым і П. Р. Мандрыкіным і атрад імя Сяргея. Хуткім часам там ствараюцца новыя атрады імя М. І. Калініна, імя М. В. Фрунзе, імя С. М. Кірава, імя А. Неўскага, якія былі аб’яднаны ў дрысенскую групу партызанскіх атрадаў і далучаны да брыгады «За Савецкую Беларусію». У жніўні да іх далучыўся атрад «Бясстрашны», які прыбыў з савецкага тылу. Паводле распараджэння аператыўнай групы партызанскага руху пры Ваенным савеце 4-й ударнай арміі ад 26 жніўня 1942 г. гэта група атрадаў вызначана як Дрысенская партызанская брыгада (з 1 кастрычніка 1943 г. 1-я Дрысенская брыгада). Атрад імя Сяргея застаўся ў брыгадзе «За Савецкую Беларусь». Пазней у складзе Дрысенскай брыгады створаны атрады «КІМ», імя У. І. Леніна і імя М. І. Кутузава.
Паводле распараджэння БШПР у лютым 1943 г. атрад «Бясстрашны» вылучаны ў самастойны, у кастрычніку атрады імя М. І. Калініна і імя М. І. Кутузава перададзены для фарміравання 2-й Дрысенскай брыгады.
Пасля цяжкіх баёў з карнікамі напрыканцы снежня 1943 г. брыгада ў складзе атрадаў імя А. В. Суворава, імя С. М. Кірава, імя У. І. Леніна, «КІМ» і імя А. Неўскага, агульнай колькасцю 729 чалавек, выйшла ў савецкі тыл і была рэарганізавана. У студзені 1944 г. яна ў складзе 4 атрадаў са 153 чалавек вярнулася ў раён баявых дзеянняў, дзе аб’ядналася са 127 партызанамі сваёй брыгады, што заставаліся тут у варожым тыле.
Брыгада дзейнічала ў Асвейскім, Дрысенскім і Расонскім раёнах.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Полацк – Даўгаўпілс, шашэйных і грунтавых дарогах Полацк – Расоны, Асвея – Полацк, Дрыса – Асвея, Клясціцы – Полацк, Себеж – Полацк і інш. Разам з брыгадамі Асвейскай імя Фрунзе і «За Савецкую Беларусь» правялі аперацыю па адначасовым разгроме варожых гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса (кастрычнік 1942 г.). У студзені 1943 г. удзельнічалі ў разгроме гарнізона ў в. Вецслабада Латвійскай ССР (Вецслабадскі бой 1943 г.). У сакавіку 1943 г. напалі на варожыя гарнізоны ў в. Маторына, Лешня, Юзафова, разграмілі гарнізоны в. Балдышы (красавік 1943 г.), в. Кабыльнікі (красавік 1944 г.) Дрысенскага раёна. У студзені–сакавіку, маі–снежні 1943 г., лютым–чэрвені 1944 г. вялі баі супраць карнікаў. На чыгуначным участку Боркавічы – Бігосава падарвалі і пашкодзілі больш за 2 тысячы рэек.
Злучэнне з часцямі Чырвонай арміі адбылося 12 ліпеня 1944 г. у складзе 4 атрадаў (атрад імя А. В. Суворава, атрад імя С. М. Кірава, атрад імя А. Неўскага, атрад імя У. І. Леніна) агульнай колькасцю 281 партызан.
У 1964 г. у в. Маторына Расонскага раёна ў гонар брыгады насыпаны курган, пастаўлены абеліск. У 1970 г. у в. Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна пастаўлена стэла. 

ЛІТАРАТУРА

1. 1-я Дриссенская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 274–275.

2. Арлоўскі, В. Так нараджаліся атрады / В. Арлоўскі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1975. – 30 студз. – С. 2.

3. Бардадын, А. Ф. Бои на реке Свольна (январь–май 1943) / А. Ф. Бардадын // Из истории партизанского движения в Белоруссии, (1941–1944 гг.) : сборник воспоминаний / отв. ред. И. С. Кравченко [и др.]. – Минск : Госиздат БССР, 1961. – С. 41–50.

4. Грыгор’еў, А. Аперацыя «Мост» / А. Грыгор’еў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1975. – 4 сак. – С. 2.

5. Грыгор’еў, А. Маланкі ўначы / А. Грыгор’еў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1974. – 23 лют. – С. 2–3.

6. Грыгор’еў, А. Не змоўкне слава / А. Грыгор’еў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1964. – 11 ліп. – С. 2.

7. Грыгор’еў, А. Расла партызанская слава / А. Грыгор’еў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1984. – 19 крас. – С. 2.

8. Грыгор’еў, А. Так стваралася брыгада / А. Грыгор’еў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1984. – 6 сак. – С. 2.

9. Грыгор’еў, А. У тыя векапомныя дні / А. Грыгор’еў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1974. – 6 чэрв. – С. 2.

10. Лобанок, В. Е. В боях за Родину / В. Е. Лобанок. – Минск : Беларусь, 1964. – 410 с.

11. Місюк, А. На вогненнай зямлі / А. Місюк // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1977. – 7 лістап. – С. 2.

12. Міхасевіч, І. Партызанская маці / І. Міхасевіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1974. – 25 чэрв. – С. 2.

13. Мукомол, Л. Тропой партизанской войны / Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 2003. – 23 снеж. – С. 2.

14. Партызанская брыгада 1-я Дрысенская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 401.

15. Урбан, Р. Зброевых спраў майстар / Р. Урбан. // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1995. – 20 студз. – С. 2.

16. Цалпан, А. Не было оккупантам покоя / А. Цалпан // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 23 чэрв. – С. 2.