Дата заснавання: 10.1943
Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Бешанковіцкі р-н, Чашніцкі р-н;
Вілейская вобл.: Смаргонскі р-н
Камандзір брыгады
Патапенка Павел Захаравіч (кастрычнік 1943 – ліпень 1944)
Камісар
Казлоўскі Васіль Максімавіч (кастрычнік 1943 – ліпень 1944)
Начальнік штаба
Цімошчанка Ігар Арцёмавіч (кастрычнік 1943 – ліпень 1944)
Атрады:
1-ы атрад (Шаракоў Мікалай Максімавіч)
2-і атрад (Ягадкін Пётр Іванавіч)
3-і атрад (Парфёнаў Марк Мікалаевіч)
4-ы атрад (Собалеў Аляксей Іванавіч, Крыленка Міхаіл)
5-ы атрад (Місуноў Фёдар Аляксандравіч, Стральцоў Апанас Раманавіч)
6-ы атрад (Лізагуб Сцяпан Андрэевіч)
Створана напрыканцы кастрычніка 1943 г. на базе атрадаў 3-га (пазней 4-га), 5-га, якія былі вылучаны з 1-й Віцебскай партызанскай брыгады, і асобнага 6-га.
6-ы асобны атрад быў арганізаваны ў красавіку 1943 г. у 1-й Віцебскай брыгадзе на базе ініцыятыўнай групы П. З. Патапенкі, якая была вылучана 1-ым атрадам. З мая па кастрычнік 1943 г. атрад дзейнічаў самастойна. У канцы кастрычніка быў расфарміраваны, на яго базе ў 1-ай Віцебскай брыгадзе (другога складу) створаны атрады 1, 2, 3-ці. У сакавіку 1944 г. арганізаваны новы 6-ы атрад. У маі 1944 г. брыгада была перадыслацыравана ў Смаргонскі раён Вілейскай вобласці.
Брыгада дзейнічала ў Бешанковіцкім, Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці і Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Маладзечна – Вільнюс, Маладзечна – Полацк. Наносілі ўдары па гарнізонах і апорных пунктах праціўніка, у тым ліку ў кастрычніку 1943 г. у в. Дуброва Чашніцкага раёна, у сакавіку 1944 г. у в. Прыветак Сенненскага раёна. У чэрвені 1944 г. у час наступальных баёў Чырвонай арміі падарвалі больш за 600 рэек на чыгуначным участку Солы – Смаргонь, некалькі мастоў на шашэйных і грунтавых дарогах, разграмілі варожы гарнізон у в. Гервяты Астравецкага раёна.
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 27 чэрвеня і 2 ліпеня 1944 г. у складзе 6 атрадаў агульнай колькасцю 574 партызаны.
ЛІТАРАТУРА
1. 1-я Витебская бригада (второго состава) // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 360–362.
2. 1-я Віцебская брыгада (другога складу) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 137–138.
3. 1-я Віцебская брыгада (2-га складу) // Памяць: Смаргонскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. М. А. Майсевіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 273.
4. Из отчета командования 1-й Витебской партизанской бригады Витебской обл. БШПД о боевой деятельности бригады за период с 7 апреля по 30 июня 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – 470–473.
5. Из политдонесения комиссара 1-й Витебской партизанской бригады Витебской обл. В. М. Козловского БШПД о массово-политической и боевой работе с 1 по 31 января 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – 64–66.
6. Партызанская брыгада 1-я Віцебская (другога складу) // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 254.
7. Партызанская брыгада 1-я Віцебская (2-га складу) // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 400–401.
8. Патапенка, П. Другая Віцебская / П. Патапенка, І. Цімошчанка // Віцебскі рабочы. – 1973. – 20 сак. – С. 2.
9. Политдонесение комиссара 1-й Витебской партизанской бригады В. М. Козловского секретарю Сенненского подпольного райкома КП(б)Б Витебской обл. М. Т. Любимцеву о боевой и массово-политической работе бригады среди партизан и населения в феврале 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – 126–128.
10. Ціханаў, Ц. Шлях брыгады / Ц. Ціханаў // Зара (Бешанковічы). –1974. – 23 лют. – С. 2.