free website design templates

2-Я БЕЛАРУСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ П. К. ПАНАМАРЭНКІ (ДРУГОГА СКЛАДУ)

Дата заснавання: 09.1943

Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Бешанковіцкі р-н, Талачынскі р-н, Чашніцкі р-н
Мінская вобл.: Крупскі р-н

Камандзір брыгады
Дзьячкоў Міхаіл Іванавіч (верасень 1943 – чэрвень 1944)

Начальнік штаба 
Махоткін Рыгор Андрэевіч (верасень 1943 – чэрвень 1944) 

Атрады:
1-ы атрад
2-і атрад
3-ці атрад
4-ты атрад
5-ты атрад 

Створана ў верасні 1943 г.
Па ўказанні ЦК КП(б)Б і БШПР ў жніўні 1943 г. у Бешанковіцкі раён прыбыла ініцыятыўная група (10 чалавек) на чале з М. І. Дзьячковым. З яе былі створаны тры ініцыятыўныя групы, якія ў верасні гэтага года за кошт мірных жыхароў выраслі ў атрады 1-ы, 2-і, 3-і. На іх базе была створана брыгада. Пазней арганізаваны атрады 4-ы і 5-ы.
Брыгада дзейнічала ў Бешанковіцкім, Талачынскім, Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці.
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 27 чэрвеня 1944 г. у складзе 5 атрадаў агульнай колькасцю 394 партызаны.
Партызаны наносілі ўдары па ворагу на шашэйных і грунтавых дарогах Бешанковічы – Лепель, Чашнікі – Бешанковічы, Чашнікі – Сянно, Коханава – Абольцы і інш. У сакавіку 1944 г. сумесна з 1-ым атрадам брыгады М. П. Гудкова разграмілі варожы гарнізон у в. Шэйка Крупскага раёна. У маі – чэрвені 1944 г. удзельнічала ў абароне Сенненска-Аршанскай партызанскай зоны і прарыве блакады. У час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі рамантавалі дарогі, вылучылі праваднікоў у раён баявых дзеянняў, удзельнічалі ў ліквідацыі варожых груп. 

ЛІТАРАТУРА

1. 2-я Белорусская бригада им. П. К. Пономаренко (второго состава) // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 353–355.

2. Из докладной записки представителя ЦК КП(б)Б и БШПД В. Е. Лобанка секретарю ЦК КП(б)Б П. К. Пономаренко, нач. БШПД П. З. Калинину и члену Военного совета на Прибалтийском фронте И. И. Рыжикову о подрыве рельсов на железной дороге Полоцк – Молодечно и разгроме гарнизона в дер. Сукневщина Лепельского района 1–7 февраля 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 83–85.

3. Партызанская брыгада 2-я Беларуская імя П. К. Панамарэнкі (другога складу) // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 403.

4. Партызанская брыгада 2-я Беларуская імя П. К. Панамарэнкі (другога складу) // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд. А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 255.