bootstrap theme

2-Я БЕЛАРУСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ П. К. ПАНАМАРЭНКІ

Дата заснавання: 07.05.1942

Месца дзеяння:  Віцебская вобл.: Гарадоцкі р-н, Мехаўскі р-н, Суражскі р-н

Камандзіры брыгады:
Дзьячкоў Міхаіл Іванавіч (май 1942 – сакавік 1943)
Барсукоў Якаў Нікандравіч (сакавік 1943 – верасень 1943)
Сафронаў Міхаіл Фёдаравіч (верасень 1943 – снежань 1943)

Камісары:
Волкаў Кузьма Фёдаравіч (май 1942 – чэрвень 1942)
Барсукоў Якаў Нікандравіч (чэрвень 1942 – сакавік 1943)
Сафронаў Міхаіл Фёдаравіч (сакавік 1943 – верасень 1943)

Начальнікі штаба:
Скуматаў Іван Сцяпанавіч (май 1942 – сакавік 1943)
Тарачэнка Павел Дзмітрыевіч (сакавік 1943 – снежань 1943)

Атрады:
Атрад імя А. В. Суворава
Атрад «Мсцівец»
Атрад «Смерць фашызму»
Атрад імя М. І. Кутузава
Атрад імя Кузьмы Мініна
Атрад імя М. В. Фрунзе
Атрад імя К. Я. Варашылава
Атрад імя В. І. Чапаева
Атрад імя І. В. Сталіна
1-шы атрад імя В. І. Чапаева
2-гі атрад «Мсцівец»
3-ці атрад
4-ты атрад 

У адпаведнасці з указаннем Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б 7 мая 1942 г. Мехаўскі атрад колькасцю больш за 300 чалавек разгорнуты ў 2-ю Беларускую брыгаду імя П. К. Панамарэнкі ў складзе атрадаў: 1-ы (пазней імя А. В. Суворава), 2-і (пазней «Мсцівец») і 3-і. У жніўні 1942 г. 3-ці атрад вылучаны з брыгады і перадыслацыраваны ў Вілейскую вобласць. Пазней ствараюцца новыя атрады – 3-і, 4-ы, 5-ы, 6-ы, 7-ы («Арол»), 8-ы і 9-ы, якім у студзені 1943 г. прысвоены адпаведна назвы: імя К. Я. Варашылава, «Смерць фашызму», імя Кузьмы Мініна, імя М. І. Кутузава, імя М. В. Фрунзе, імя В. І. Чапаева, імя І. В. Сталіна.
4 сакавіка 1943 г. пасля цяжкіх баёў з карнікамі брыгада асноўнымі сіламі (атрады імя А. В. Суворава, «Мсцівец», імя К. Я. Варашылава, «Смерць фашызму», імя Кузьмы Мініна, імя М. І. Кутузава і імя В. І. Чапаева, агульная колькасць 597 партызан) выйшла ў савецкі тыл і расфарміравана. Напрыканцы сакавіка 1943 г. яна была адноўлена. У яе склад увайшлі атрады 1-ы імя В. І. Чапаева, 2-і «Мсцівец», 3-і і 4-ы, створаныя з партызан атрадаў імя М. Ф. Фрунзе, імя І. В. Сталіна і разрозненых груп, якія засталіся ў тыле ворага. Брыгаду ўзначаліў сакратар Мехаўскага падпольнага райкама КП(б)Б Я. Н. Барсукоў.
Брыгада дзейнічала ў Мехаўскім, Гарадоцкім і Суражскім раёнах.
Партызаны ўчынялі дыверсіі на чыгунках Віцебск – Невель, Полацк – Невель, Віцебск – Полацк, на шашэйных і грунтавых дарогах. У маі – снежні 1942 г. разграмілі варожыя гарнізоны ў в. Вадзянікі, Шмані, на ст. Бычыха, Езярышча, б. Мехаўскай МТС Мехаўскага раёна, Смалоўка, Бяскатава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, Чурылава Усвяцкага раёна Смаленскай вобласці. У верасні – кастрычніку 1942 г., лютым, маі – чэрвені 1943 г. вялі баі супраць карнікаў, асабліва жорсткія ў лютым 1943 г. каля в. Цары, Камары, Будніца Мехаўскага раёна. У жніўні 1943 г. разграмілі варожы гарнізон ў в. Дуброва Гарадоцкага раёна. У жніўні – верасні 1943 г. на чыгунцы Віцебск – Невель падарвалі больш за 1 тыс. рэек.
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі паатрадна ў кастрычніку – снежні 1943 г. у складзе 4 атрадаў агульнай колькасцю 274 партызаны.
У 1972 г. у в. Бярозаўка Гарадоцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік, у 1979 г. каля в. Дуброва, у 1965 г. на чыгуначнай станцыі Бычыха, у 1975 г. у в. Смалоўка Гарадоцкага раёна ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. 

Дзьячкоў М. І.,

камандзір брыгады

Барсукоў Я. Н.,

камісар

Волкаў К. Ф.,

камісар

ЛІТАРАТУРА

1. 2-я Белорусская бригада им. П. К. Пономаренко // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 240–244.

2. Іваноў, Я. М. Разгром гарнізона ў в. Бычыха / Я. М. Іваноў // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 355–356.

3. Из докладной записки командования 2-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. БШПД о борьбе с карательной экспедицией в феврале 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 196–198.

4. Из донесения командования 2-й Белорусской партизанской бригады им. П. К. Пономаренко Витебской обл. Витебскому подпольному обкому КП(б)Б о боевой деятельности бригады с 1 августа по 15 сентября 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 242–243.

5. Из донесения комиссара 2-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. Я. Н. Барсукова оперативной группе партизанского движения при Военном совете 4-й ударной армии о состоянии партийно-политической работы и боевой деятельности бригады с 15 августа по 1 сентября 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 263–267.

6. Из донесения секретаря Меховского райкома ЛКСМБ П. Н. Ольшанского Витебскому обкому ЛКСМБ об участии комсомольцев в разгроме немецкого гарнизона на стн. Бычиха // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 202–203.

7. Из отчета члена Военного совета 4-й ударной армии, секретаря Витебского ОК КП(б)Б И. А. Стулова нач. ЦШПД, секретарю ЦК КП(б)Б П. К. Пономаренко о состоянии партизанского движения в Витебской обл. в ноябре – декабре 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 133.

8. Кіраёнак, С. Пакутніцкая смерць / С. Кіраёнак // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 357–358.

9. Отчет командира спецгруппы, действовавшей при 2-й Белорусской партизанской бригаде им. П. К. Пономаренко, Я. А. Ковалева начальнику БШПД П. З. Калинину о проделанной работе // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь – декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 167–168.

10. Партизанская бригада 2-я Белорусская им. П. К. Пономаренко // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 342–344.

11. Партызанская брыгада 2-я Беларуская імя П. К. Панамарэнкі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 403.

12. Сафронаў, М. Ляцелі пад адхон эшалоны / М. Сафронаў, С. Кірыёнак // Віцебскі рабочы. – 1971. – 22 чэрв. – С. 2.

13. Сведения штаба 2-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. о боевой деятельности партизан с 18 февраля по 18 июля 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 209–210.

14. Скуматаў, І. Барацьбу ўзначалілі камуністы / І. Скуматаў // Прамень камунізма (Гарадок). – 1964. – 4 ліп. – С. 2.

15. Шнэйдар, А. Марка зброі – ПКЛ. Зроблена ў лесе / А. Шнэйдар // Віцебскі рабочы. – 1995. – 6 мая. – С. 2.