make a website for free

3-Я БЕЛАРУСКАЯ БРЫГАДА

Дата заснавання: 06.1942

Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Полацкі р-н, Расонскі р-н

Камандзіры брыгады:
Марчанка Аркадзій Якаўлевіч (чэрвень 1942 – лістапад 1943)
Жыганаў Уладзімір Васільевіч (кастрычнік 1942 – студзень 1943, в.а.)

Камісары:
Казлоў Яўген Аляксандравіч (чэрвень 1942 – кастрычнік 1942, загінуў)
Новікаў Мікалай Акімавіч (кастрычнік 1942 – красавік 1943)
Шэдаў Фёдар Трафімавіч (красавік 1943 – лістапад 1943)

Начальнікі штаба:
Раеўскі Трафім Карнеевіч (ліпень 1942 – люты 1943)
Жыганаў Уладзімір Васільевіч (люты 1943 – лістапад 1943)

Атрады:
1-ы атрад
2-і атрад
3-і атрад
4-ы атрад
5-ы атрад
6-ы атрад
7-ы атрад 

Створана ў чэрвені 1942 г.
Са жніўня 1941 г. у вёсках Дрэтунь, Труды, Малое і Вялікае Сітна, Нядружна і іншых пачало дзейнічаць партыйна-камсамольскае падполле. У маі 1942 г. па ініцыятыве кіраўніка групы в. Труды А. Я. Марчанкі ўдзельнікі падпольных груп на чале з Я. А. Казловым, М. Я. Фалалеевым, М. М. Мешчараковым, І. С. Юзафовічам, М. Д. Свірыдзенкам выйшлі ў лес і злучыліся ў партызанскі атрад пад камандаваннем А. Я. Марчанкі.
Па рашэнні Полацкага падпольнага райкама КП(б)Б 6 чэрвеня 1942 г. атрад разгорнуты ў брыгаду ў складзе 1, 2, 3-га атрадаў. Адначасова быў арганізаваны 4-ы атрад. Напрыканцы чэрвеня 1942 г. у брыгаду ўліўся атрад Я. Х. Сташкевіча (камандзір – Сташкевіч Якаў Хрысціянавіч, камісар – Гукаў Іосіф Сідаравіч, начальнік штаба – Салаўёў Фёдар Іванавіч, загінуў), арганізаваны напрыканцы красавіка 1942 г. з падпольшчыкаў г. Полацка, якія выйшлі ў лес.
У ліпені 1942 г. атрад Я. Х. Сташкевіча разбуйнены, з партызан, якія былі ім выдзелены, арганізаваны новыя атрады 5, 6, 7-ы. 6-ы атрад (камандзір – Букараў Якаў Мікалаевіч, камісар – Салаўёў Іван Лявонавіч, начальнік штаба – Жабо Аляксандр Аляксандравіч) вылучыўся з брыгады ў Вілейскую вобласць. Напрыканцы ліпеня 1943 г. туды ж перадыслацыраваўся 1-ы атрад. Пазней у складзе брыгады 7-мы атрад быў перайменаваны ў 6-ты, 4-ы – у 1-ы, адначасова створаны новыя 7-мы і 4-ы атрады.
Брыгада дзейнічала ў Полацкім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці.
Партызаны ў «рэйкавай вайне» на чыгуначных участках Полацк – Невель і Віцебск – Полацк падарвалі больш за 1,8 тыс. рэек. У чэрвені 1942 г. вялі баі за вёскі Вялікае Сітна і Кавалі, у кастрычніку за былы саўгас «Палата», у жніўні разграмілі апорны пункт ворага ў в. Труды Полацкага раёна. У снежні 1942 – лютым 1943 гг. удзельнічалі ў баях супраць карнікаў, вялі баі каля вёсак Жукавічы, Гараватка, Трухаўка, Забароўе, Забалоцце, Гразнае Полацкага раёна, разграмілі гарнізон ворага ў в. Верхачэнне. У лютым – маі 1943 г. вялі абарончыя баі каля вёсак Маторына, Лешня, Юзафова Расонскага раёна, на рубяжы вёсак Арлея, Вялікае Сітна, Красамай, Гараватка Полацкага раёна, напалі на варожы гарнізон у в. Узніца і на калону войск каля в. Рудня, у красавіку падарвалі мост цераз р. Палата каля в. Юравічы Полацкага раёна. У лістападзе 1943 г. нанеслі ўдары па пераправах цераз р. Дрыса каля вёсак Калюціна, Масколькі Расонскага раёна.
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 15 лістапада 1943 г. у складзе 7-мі атрадаў агульнай колькасцю 1126 партызан

Mobirise

Марчанка А. Я.,
камандзір брыгады

Mobirise

Шэдаў Ф. Т.,
камісар

Mobirise

Рэдзінаў М. І.,
камандзір 3-га атрада

Mobirise

Гукаў І. С.,
камандзір 5-га атрада

Mobirise

Цімкін А. М.,
камандзір 6-га атрада

ЛІТАРАТУРА

1. 3-я Белорусская бригада // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 162–164.

2. 3-я Белорусская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.в: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 244–248.

3. Из донесения командования 3-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. Витебскому подпольному обкому КП(б)Б о подготовке к уборке урожая 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 49–50.

4. Из донесения комиссара 3-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. Г. С. Петрова оперативной группе партизанского движения при Военном совете 4-й ударной армии о состоянии боевой, партийной и массово-политической работы в отрядах бригады // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 267–271.

5. Из донесения партизанки-разведчицы 3-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. Н. И. Фильчонок в ЦК ЛКСМБ о мужественной борьбе и гибели партизанской связной Ирины Полозовой // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 182.

6. Из донесения секретаря Полоцкого подпольного райкома КП(б)Б Витебской обл. Н. А. Новикова БШПД и Витебскому обкому КП(б)Б о численном составе, боевой деятельности партизанских бригад, состоянии партийной, политико-массовой работы и количестве комсомольцев в районе в январе 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 124–128.

7. Из отчета члена Военного совета 4-й ударной армии, секретаря Витебского ОК КП(б)Б И. А. Стулова нач. ЦШПД, секретарю ЦК КП(б)Б П. К. Пономаренко о состоянии партизанского движения в Витебской обл. в ноябре – декабре 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 133–134.

8. Марченко, А. Пламя мести народной / А. Марченко // Химик (Новополоцк). – 1972. – 9 мая. – С. 2–3.

9. Нарейко, К. А. Зарождение партизанского движения на Полотчине: 3-я Белорусская партизанская бригада / К. А. Нарейко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік навуковых артыкулаў ІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 14–15 красавіка 2016г.) / пад агул. рэд.: Д. У. Дука, У. А. Лобача, А. І. Корсак. – Наваполацк : ПДУ, 2016. – Частка 2. – С. 237–241.

10. Неустроев, Г. Политрук / Г. Неустроев // Химик (Новополоцк). – 1978. – 8 июня. – С. 3.

11. Партызанская брыгада 3-я Беларуская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 406.

12. Письмо комиссара 3-й Белорусской партизанской бригады, секретаря Полоцкого подпольного райкома КП(б)Б Н. А. Новикова начальнику БШПД, секретарю ЦК КП(б)Б П. З. Калинину об обстановке в районе дислокации бригады и оказании помощи ей // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь – декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 253–254.

13. Письмо секретаря Полоцкого подпольного райкома КП(б)Б, комиссара 3-й Белорусской партизанской бригады Н. А. Новикова начальнику БШПД, секретарю ЦК КП(б)Б П. З. Калинину об обстановке в районе и обеспечении партизан боеприпасами, солью, мылом, обувью и комплектами питания для раций // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь – декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 132–134.

14. Рабілі засады // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 181–182.

15. Справка комиссара 3-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. Н. А. Новикова о работе киномеханика С. В. Жерносекова в тылу врага с 21 июня по 3 декабря 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 465.

16. Стенограмма беседы старшего помощника начальника 2-го отдела БШДП Н. А. Коссого с помощником командира 3-й Белорусской партизанской бригады по строевой части Н. Н. Ковалевым // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь – декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 367–376.

17. Федотов, М. Разведка ведет поиск / М. Федотов. – Минск : Беларусь, 1976. – 157 с.