Дата заснавання: 10.1943
Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Бешанковіцкі р-н, Чашніцкі р-н;
Вілейская вобл.: Смаргонскі р-н
Камандзіры атрада:
Собалеў Аляксей Іванавіч (люты 1943 – красавік 1943)
Крыленка Міхаіл Васілевіч (верасень 1943 – ліпень 1944)
Камісар
Краснаруцкі Георгій Пятровіч (люты 1943 – ліпень 1944)
Начальнікі штаба
Стальмашэўскі Рыгор Канстанцінавіч (люты 1943 – красавік 1943)
Сямёнаў Фёдар Мікалаевіч (красавік 1943 – кастрычнік 1943, загінуў)
Гіруцкі Антон Ігнатавіч (кастрычнік 1943 – ліпень 1944)
Створаны ў лютым 1943 г. у складзе 1-й Віцебскай брыгады з партызан 2-й роты атрада М. Ф. Біруліна. Значыўся як 3-ці атрад. З мая дзейнічаў самастойна, у канцы кастрычніка 1943 г. уключаны ў 1-ю Віцебскую брыгаду (другога складу) 4-м атрадам.
На дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі налічваў 88 партызан.
ЛІТАРАТУРА
1. 4-й отряд // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 361–362.
2. 4-ы атрад // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 138.
3. Гончаров, А. Дневник комиссара / А. Гончаров // Віцебскі рабочы. – 1996. – 8 мая. – С. 2.