free responsive web templates

4-Я БЕЛАРУСКАЯ БРЫГАДА

Дата заснавання: 06.1942

Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Мехаўскі р-н, Гарадоцкі р-н, Расонскі р-н;
Вілейская вобл.: Мёрскі р-н, Дзісненскі р-н, Шаркаўшчынскі р-н;
Расія: Калінінская вобл., Невельскі р-н

Камандзіры брыгады:
Астрэйка Аляксандр Аляксандравіч (чэрвень 1942 – ліпень 1942)
Фалалееў Ной Елісеевіч (ліпень 1942 – жнівень 1942 кастрычнік 1942 – верасень 1943)
Сташкевіч Якаў Хрысціянавіч (жнівень 1942 – кастрычнік 1942, загінуў)
Сазыкін Васілій Аляксандравіч (верасень 1943 – студзень 1944)
Ярмак Мікалай Іванавіч (студзень 1944 – чэрвень 1944, загінуў)
Дзюмін Дзмітрый Іванавіч (чэрвень 1944 – ліпень 1944)

Камісары:

Касаткін Якаў Іванавіч (чэрвень 1942 – кастрычнік 1942)
Пятроў Георгій Сяргеевіч (кастрычнік 1942 – жнівень 1943)
Шэндзелеў Уладзімір Кузьміч (жнівень 1943 – студзень 1944)
Расюк Фама Маркавіч (студзень 1944 – ліпень 1944)

Начальнікі штаба:
Фалалееў Ной Елісеевіч (чэрвень 1942 – ліпень 1942, жнівень 1942 – кастрычнік 1942)
Собалеў Аляксей Герасімавіч (красавік 1943, загінуў)
Плотнікаў Аляксандр Паўлавіч (май 1943 – май 1944)
Шарыпаў Піліп Ільіч (май 1944 – ліпень 1944)

Атрады:
1-ы атрад
2-і атрад
2-і атрад (другога складу)
3-і атрад
4-ы атрад
5-ы атрад
6-ы атрад  

Створана ў чэрвені 1942 г.
4 чэрвеня 1942 г. з 2-й Беларускай брыгады імя П. К. Панамарэнкі вылучана ініцыятыўная група на чале з В. А. Сазыкіным (20 чалавек) і накіравана ў Халамерскі і Обальскі сельсаветы Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці. У в. Беладзедава яна аб’ядналася ў атрад з групай мясцовых патрыётаў, якая дзейнічала тут з красавіка 1942 г. Пазней у яго ўлілася група партызан з 3-й Беларускай брыгады. Камандзіры атрада – Сазыкін Васілій Аляксандравіч (чэрвень 1942), Фалалееў Ной Елісеевіч (чэрвень 1942); камісар – Канкулаў Дзмітрый Андрэевіч (чэрвень 1942); начальнік штаба – Фалалееў Ной Елісеевіч (чэрвень 1942).
29 чэрвеня 1942 г. па ўказанні Віцебскага падпольнага абкома КП(б)Б атрад (каля 400 чал.) разгорнуты ў брыгаду ў складзе 1, 2, 3, 4-га атрадаў. Пазней арганізаваны 5-ты і 6-ты. У баях з карнікамі (красавік 1943 г.) 2-гі атрад быў рассеяны. У сувязі са змяненнямі складу брыгады атрадам 3, 4, 5, 6-му ў ліпені 1943 г. прысвоены адпаведна новыя нумарныя абазначэнні – 2, 3, 4, 5-ты, пазней створаны 6-ты атрад. У адпаведнасці з загадам БШПР брыгада ў кастрычніку 1943 г. перадыслацыравалася ў Мёрскі раён Вілейскай вобласці.
Брыгада дзейнічала ў Невельскім раёне Калінінскай вобласці, Мехаўскім, Гарадоцкім, Расонскім – Віцебскай вобласці, Мёрскім, Дзісненскім і Шаркаўшчынскім – Вілейскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Невель – Віцебск, Полацк – Невель, Друя – Шаркаўшчына, Варапаева – Глыбокае, у «рэйкавай вайне» на чыгунках Полацк – Невель, Варапаева – Глыбокае падарвалі больш за 600 рэек. Разграмілі варожыя гарнізоны ў в. Змяіна (жнівень 1942 г.), Каменка (снежань 1942 г.), Кавалі, Завань (ліпень 1943 г.) Мехаўскага, Ліхачы (кастрычнік 1943 г.), Лявонпаль (снежань 1943 г.) Дзісенскага, Жыгулі, Узмёны (люты 1944 г.) Мёрскага, Грыгараўшчына (сакавік 1944 г.) Шаркаўшчынскага раёнаў і інш. У лютым 1944 г. напалі на гарнізон у Дзісне. Вялі баі з праціўнікам каля в. Горы (жнівень 1942 г.) Расонскага, Сурміно, Скакуны (люты 1944 г.) Мёрскага раёнаў. У лістападзе–снежні 1942 г., студзені–маі 1943 г., маі–чэрвені 1944 г. вялі абарончыя баі супраць карнікаў. У ноч на 4 чэрвеня 1944 г. прарвалі блакаду ў раёне в. Менюхі Мёрскага раёна і выйшлі з акружэння. У верасні–кастрычніку 1943 г. брыгада зрабіла баявы рэйд з Расонскага раёна ў Дзісненскі.
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 3 ліпеня 1944 г. у складзе 6-ці атрадаў агульнай колькасцю 603 партызаны. 

Mobirise

Фалееў Н. Е.,
камандзір брыгады

Mobirise

Сташкевіч Я. Х., 
камандзір брыгады

Mobirise

Дзюмін Дз. І.,
камандзір брыгады

Mobirise

Пятроў Г. С.,
камісар

Mobirise

Расюк Ф. М.,
камісар

Mobirise

Шарыпаў П. І.
начальнік штаба

Mobirise

Ігнацьеў А. С.,
камандзір 1-га атрада

Mobirise

Зайцаў П. П., 
начальнік штаба
1-га атрада

Mobirise

Мядзведзеў Ц. Ф.,
начальнік штаба
3-га атрада

Mobirise

Макавейчук Б. Р., начальнік аэрадрома брыгады

Mobirise

Качан Г. В. (Рымдзёнак), разведчыца 3-га атрада

Mobirise

Партызанская друкарня


ЛІТАРАТУРА

1. 4-я Беларуская // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 298–301.

2. 4-я Белорусская бригада // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БЕЛТА, 2004. – С. 241–243.

3. 4-я Белорусская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 207–211.

4. 4-я Белорусская партизанская бригада // Партизаны Вилейщины / И. Климов, Н. Граков. – 2-е изд., доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1970. – С. 346.

5. Аляксандраў, Л. Сорак чацвёрты год / Л. Аляксандраў // Сцяг працы (Мёры). – 1983. – 9 мая. – С. 2–3.

6. Донесение командования 4-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. оперативной группе партизанского движения при Военном совете 4-й ударной армии о разгроме партизанами 2-й и 4-й Белорусских бригад немецко-фашистского гарнизона на стн. Езерище 7 сентября 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 272.

7. З дзённіка Барыса Рыгоравіча Макавейчука, начальніка аэрадрома 4-й Беларускай партызанскай брыгады // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 292–297.

8. З успамінаў А. М. Манцэвіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 321–322.

9. Из докладной записки секретаря по пропаганде Дисненского подпольного райкома ЛКСМБ Вилейской обл. М. М. Крашевского Вилейскому подпольному обкому ЛКСМБ о работе комсомольских организаций 4-й Белорусской партизанской бригады в январе 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 62–64.

10. Из истории 4-й Белорусской партизанской бригады Вилейской обл. о боях бригады с фашистскими карателями в декабре 1942 – январе 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2, кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 574–576.

11. Из истории 4-й Белорусской партизанской бригады Вилейской обл. о разгроме партизанами гарнизона противника в дер. Каменка Калининской обл. 15 декабря 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2, кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 576–578.

12. История 4-й Белорусской партизанской бригады / сост. Н. В. Воронова [и др.] ; редкол.: В. А. Космач [и др.]. – Минск : НАРБ, 2010. – 162 с. – (Памяць Віцебшчыны).

13. Манцэвіч, А. М. Жыццё пражыць – не поле перайсці / А. М. Манцэвіч ; запісаў Б. Манцэвіч // Сцяг працы (Мёры). – 1996. – 2 ліп. – С. 2–3.

14. Манцэвіч, Б. Партызанская друкарня / Б. Манцэвіч // Вольнае Глыбокае. – 2010. – 29 крас. – С. 4.

15. Мядзведзеў, Ц. У трохвугольніку / Ц. Мядзведзеў // Прамень камунізма (Гарадок). – 1962. – 8 мая. – С. 2.

16. Отчет комиссара 4-й Белорусской партизанской бригады Вилейской обл. Ф. М. Расюка о росте партийно-комсомольских организаций, массово-политической и боевой работе бригады за апрель 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 310–314.

17. Памяць вогненных гадоў // Сцяг працы (Мёры). – 1970. – 7 мая. – С. 3 ; 9 мая. – С. 3 ; 16 мая. – С. 2 ; 21 мая. – С. 2 ; 28 мая. – С. 2 ; 11 чэрв. – С. 2 ; 23 чэрв. – С. 2 ; 2 ліп. – С. 3 ; 11 ліп. – С. 3.

18. Партизанская бригада 4-я Белорусская // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 344–345.

19. Партызанская брыгада 4-я Беларуская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 406–407.

20. Список погибших партизан 4-й Белорусской партизанской бригады // История 4-й Белорусской партизанской бригады / сост. Н. В. Воронова [и др.] ; редкол.: В. А. Космач [и др.]. – Мн. : НАРБ, 2010. – С. 103–108. – (Памяць Віцебшчыны).