simple web templates

Галецкі Пётр Антонавіч 

Mobirise

Дата нараджэння: 20.05.1919

Дата смерці: 21.10.1942

Месца нараджэння: в. Майдан, Талачынскі р-н, Віцебская вобл.


Галецкі Пётр Антонавіч нарадзіўся 20 мая 1919 года ў в. Майдан Талачынскага раёна ў сялянскай сям’і. Працаваў брыгадзірам у калгасе.

З 1939 года – у Чырвонай арміі. З чэрвеня 1941 года – на фронце.

Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 года залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога» (Качубея). Хадзіў у засады, ставіў міны на шашы, здабываў выбухоўку.

Чыгунка Віцебск – Смаленск мела стратэгічнае значэнне для фашыстаў, таму ўзмоцнена ахоўвалася. Тым не менш групай, у складзе якой быў Галецкі, 19 верасня 1942 года быў падарваны спецыяльны састаў, які вёз на фронт афіцэраў і нават генерала Ота фон Добшыца. 1 тыс. 600 фашыстаў знайшлі сабе магілу ля станцыі Выдрэя.

21 кастрычніка 1942 года дыверсійная група атрада выйшла на мініраванне чыгуначнага палатна на перагоне Выдрэя – Крынкі. Зразумеўшы, што падарваць варожы эшалон не атрымаецца, Пётр Галецкі з мінай у 20 кг кінуўся пад паравоз і падарваў яго коштам свайго жыцця.

На месцы гібелі Пятра Антонавіча Галецкага ўсталяваны абеліск.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка Пятру Галецкаму пасмяротна прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Узнагароджаны ордэнамі Леніна.

Яго імя носіць Славенская школа ў Талачынскім раёне.

У 2006 годзе ў аг. Копці Віцебскага раёна яму паставілі помнік.



Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года
за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза»

П. А.  Галецкі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна.

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Шаг в бессмертие / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2018. – 7 сак. – С. 7.

2. Галецкі Пётр Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 4 : Варанецкі – Гальфстрым. – С. 459.

3. Галецкі Пётр Антонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 1994. – Т. 2 : Белік – Гімн. – С. 455.

4. Галецкий Пётр Антонович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд., с изм. – Минск, 2006. – С. 115–116.

5. Галецкий Пётр Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 290.

6. Галецкий Пётр Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2006. – Т. 2 : А – Герань. – С. 869.

7. Галецкий Пётр Антонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 31.

8. Галецкий Пётр Антонович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.] ; художеств. ред. П. В. Баранов. – Минск, 2015. – С. 36.

9. Дулеба, Г. І. Радзіма Галецкага Пятра Антонавіча (Майдан) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск, 1985. – С. 416.

10. Каралёў, Г. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды / Г. Каралёў // Наша Талачыншчына. – 2005. – 2 сак. – С. 2.

11. Каралёў, Г. Цаной жыцця / Г. Каралёў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск, 1988. – С. 285–286.

12. Мяснікаў, А. Мужнае сэрца / А. Мяснікаў // Звязда. – 1971. – 17 лют. – С. 4.

13. Назарова, Т. Сердце – факел / Т. Назарова // Люди легенд : очерки о партизанах и подпольщиках – Героях Советского Союза / сост.: В. Павлов, И. Селищев ; ред. Л. Торопов. – М., 1968. – Вып. 3. – С. 97–106.

14. Пісьмы П. Галецкага родным // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск, 1988. – С. 286.

15. Серада, А. Герой з вёскі Майдан / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2009. – 23 мая. – С. 3.

16. Соколова, И. Пётр Антонович Галецкий / И. Соколова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 7 кастр. – С. 2.

17. Солдатова, Н. Вознесенный в бессмертие / Н. Солдатова // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2005. – 2 жн. – С. 3.

18. Терещенко, В. Огонь комсомольского сердца / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2003. – 18 лістап. – С. 3.

19. Терещенко, В. Это было у Коптей / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 9 кастр. – С. 2.