best html templates

АСВЕЙСКАЯ ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ М. В. ФРУНЗЕ

Дата заснавання: 07.1942

Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Асвейскі р-н, Дрысенскі р-н, Расонскі р-н

Камандзіры брыгады:
Захараў Іван Кузьміч (ліпень 1942 – студзень 1944)
Кузьмін Міхаіл Мікалаевіч (студзень 1944 – ліпень 1944)

Камісары:
Уладзіміраў Віталь Піліпавіч (ліпень 1944 – сакавік 1943, загінуў)
Сяргушка Антон Іванавіч (сакавік 1943 – студзень 1944)
Бохан Антон Адольфавіч (студзень 1944 – чэрвень 1944)

Начальнікі штаба:
Мядзведзеў Анатоль Данілавіч (ліпень 1944 – верасень 1942)
Трафімаў Аляксей Іванавіч (верасень 1942 – сакавік 1943)
Радзівонаў Ціхан Фёдаравіч (сакавік 1943 – студзень 1944)
Ахмядзьяраў Галім (люты 1944 – ліпень 1944)

Атрады:
Атрад імя Г. К. Арджанікідзэ
Атрад імя А. А. Жданава
Атрад імя Г. І. Катоўскага
Атрад імя У. У. Сімацкага
Атрад імя М. В. Фрунзе
2-і атрад імя М. В. Фрунзе 

У ліпені 1942 г. у Асвейскім раёне камандаваннем атрада імя. М. В. Фрунзе, які дзейнічаў тут з вясны 1942 г., былі створаны атрады імя А. А. Жданава (пазней імя У. У. Сімацкага), імя Г. К. Арджанікідзэ, імя А. Я. Пархоменкі. Новыя арганізаваныя і атрад імя М. В. Фрунзе былі аб’яднаныя ў асвейскую групу партызанскіх атрадаў і далучаны да брыгады «За Савецкую Беларусь» (пазней брыгада імя К. К. Ракасоўскага Вілейскай вобласці). Згодна з распараджэннем аператыўнай групы партызанскага руху пры Ваенным савеце 4-й ударнай арміі ад 26 жніўня 1942 г. гэта група атрадаў названа Асвейскай брыгадай імя М. В. Фрунзе. Атрад імя А. Я. Пархоменкі застаўся ў брыгадзе «За Савецкую Беларусь» (1-ы атрад імя А. Я. Пархоменкі брыгады імя ЦК КП(б)Б Вілейскай вобласці). Пазней у Асвейскай брыгадзе імя М. В. Фрунзе былі арганізаваны атрады імя Г. І. Катоўскага, імя А. А. Жданава, 2-і імя М. В. Фрунзе. У канцы снежня 1943 г. пасля цяжкіх баёў з карнікамі брыгада (1169 чалавек) у складзе атрадаў імя М. В. Фрунзе, 2-га імя М. В. Фрунзе, імя У. У. Сімацкага, імя А. А. Жданава і імя Г. І. Катоўскага выйшла да савецкага тылу і была рэарганізавана. У лютым 1944 г. яна ў складзе атрадаў імя М. В. Фрунзе, імя У. У. Сімацкага і імя Г. І. Катоўскага, агульнай колькасцю 206 чалавек, вярнулася ў раён баявых дзеянняў. Тут да яе далучыўся атрад імя Г. К. Арджанікідзэ, які не выходзіў у савецкі тыл.
Разам з партызанскімі брыгадамі Дрысенскай (пазней 1-я Дрысенская) і «За Савецкую Беларусь» партызаны правялі аперацыю па разгроме варожых гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса (кастрычнік 1942 г.), разграмілі гарнізоны ў в. Вецслабада (Вецслабадскі бой студзень 1943 г.), Ксяверына Латвійскай ССР, Каханавічы, Кабыльнікі Асвейскага раёна, Глямбочына Себежскага раёна Калінінскай вобласці, Саўчонкі і Балотнікі (красавік 1943 г.) Дрысенскага раёна. Вялі баі з карнікамі ў лютым–сакавіку, лістападзе–снежні 1943 г., сакавіку–маі 1944 г. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастках Дрыса – Марцінава, Маразы – Паноры, Дрыса – Бігосава падарвалі больш за 2 тыс. рэек. У ноч на 08.07.1944 з баямі захапілі бальшак Полацк – Асвея каля в. Маскалёнкі – Стралкі і не давалі магчымасці ворагу адступаць.
Брыгада дзейнічала ў Асвейскім, Дрысенскім, Расонскім раёнах Віцебскай вобласці.
Злучэнне з часцямі Чырвонай арміі адбылося 13 ліпеня 1944 г. у складзе 4 атрадаў (імя М. В. Фрунзе, імя У. У. Сімацкага, імя Г. К. Арджанікідзэ, імя Г. І. Катоўскага) агульнай колькасцю 345 партызан.
Камандзіру брыгады І. К. Захараву нададзена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1964 г. у в. Марачкова Расонскага раёна ў гонар брыгады насыпаны курган, пастаўлены абеліск, у 1962 г. у г. Верхнядзвінску і ў 1975 г. у г. п. Асвея ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

ЛІТАРАТУРА

1. Асвейкая брыгада імя М. В. Фрунзе // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999. – Кн. 1. – С. 245–248.

2. Бухнер, А. В. Деятельность подпольных организаций и партизанских отрядов на Освейщине в годы Великой Отечественной войны / А. В. Бухнер, Е. В. Глазырин // Инновационное развитие Придвинского края : региональная научно-практическая конференция студентов, магистрантов и аспирантов, 18–19 декабря 2007 г. : сборник научных трудов / редкол.: Д. Н. Лазовский [и др.]. – Новополоцк : ПГУ, 2007. – С. 59–65.

3. Дакументы сведчаць // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999. – Кн. 1. – С. 249–252.

4. Донесение командования Освейской партизанской бригады им. М. В. Фрунзе Витебской обл. Витебскому подпольному обкому КП(б)Б о боевой деятельности бригады за период с 5 по 28 июля 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, июнь 1941–июль 1944: документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны, (июль–декабрь 1943) / редком.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 43–45.

5. Захараў, І. К. Брацтва, змацаванае крывёй / І. К. Захараў // Віцебскі рабочы. – 1972. – 9 мая. – С. 2.

6. Захараў, І. Набліжаючы радасны дзень / І. Захараў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1978. – 9 мая. – С. 2.

7. Захараў, І. Нязгасная памяць / І. Захараў // Звязда. – 1980. – 3 ліп. – С. 3.

8. Захаров, И. Война в краю озёр / И. Захаров. – Второе, перераб. и доп. изд. – Минск : Беларусь, 1973. – 318 с.

9. Из докладной записки в БШПД командования партизанской бригады им. М. В. Фрунзе Витебской обл. о проведении операции по подрыву железнодорожных рельсов в ночь с 3 на 4 и с 19 на 20 августа 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, июнь 1941 – июль 1944: документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны, (июль–декабрь 1943) / редком.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 110–111.

10. Из указа Президиума Верховного Совета СССР о присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, июнь 1941–июль 1944: документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе, январь–июль 1944 / редком.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др..]. – С. 30–31.

11. Марачкоўскі, А. У тыя трывожныя дні / А. Марачкоўскі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1973. – 29 сак. – С. 2.

12. Нескароны край // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999. – Кн. 1. – С. 240–244.

13. Освейская бригада им. М. В. Фрунзе // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 277–281.

14. Пакульневіч, Я. «Праявіў знаходлівасць, адвагу і мужнасць» / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1985. – 23 крас. – С. 2.

15. Партызанская брыгада Асвейская імя М. В. Фрунзе // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 419–420.

16. Политдонесение секретаря Освейского подпольного райкома КП(б)Б П. П. Кузьминова Витебскому подпольному обкому КП(б)Б о росте партизанских сил, подпольных организаций, политической работе и боевой деятельности партизанских отрядов, действовавших в Освейском районе с 1 по 28 августа 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, июнь 1941–июль 1944: документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны, (июль–декабрь 1943) / редком.: А. Т. Кузьмин [и др.[ ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 129–130.

17. Салаўёў, М. Дарога да подзвігу / М. Салаўёў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1984. – 26 ліп. – С. 2.

18. Шаршоў, В. Баявое братэрства / В. Шаршоў // Віцебскі рабочы. – 1972. – 14 крас. – С. 2.

19. Шпаковская, Г. От Освеи до Берлина / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 3 июля. – С. 4.

20. Шыпіла, М. Прарыў / М. Шыпіла // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999. – Кн. 1. – С. 318–319.