Дата заснавання: 05.07.1941
Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Суражскі р-н , Гарадоцкі р-н, Віцебскі р-н
Расія, Смаленская вобл., Веліжскі р-н
Расія, Пскоўская вобл., Усвяцкі р-н
Камандзіры атрада:
Шмыроў Мінай Піліпавіч (ліпень 1941 – красавік 1942)
Курмялёў Рыгор Сцяпанавіч (красавік 1942 – жнівень 1942, загінуў)
Новікаў Фама Фёдаравіч (жнівень 1942 – май 1943, загінуў)
Лёвін Дзмітрый Пятровіч (май 1943 – ліпень 1943, в. а., загінуў)
Папкоў Пётр Канстанцінавіч (ліпень 1943 – кастрычнік 1943)
Камісары:
Шкрэда Рычард Уладзіслававіч (студзень 1942 – красавік 1942)
Новікаў Фама Фёдаравіч (красавік 1942 – жнівень 1942)
Лёвін Дзмітрый Пятровіч (жнівень 1942 – ліпень 1943)
Цуранаў Іван Пятровіч (ліпень 1943 – верасень 1943)
Шаракоў Васіль Яўсеевіч (верасень 1943 – кастрычнік 1943)
Начальнікі штаба: Голубеў Павел Мікалаевіч
(ліпень 1941 – снежань 1941, загінуў)
Захараў Якаў Захаравіч (сакавік 1942 – красавік 1942)
Бурмістраў Міхаіл Яфімавіч (красавік 1942 – сакавік 1943)
Пагарэлаў Аляксей Аляксеевіч (сакавік 1943 – май 1943)
Арлоў Еўдакім Сяргеевіч (май 1943 – ліпень 1943)
Мар’янаў Пётр Рыгоравіч (жнівень 1943 – кастрычнік 1943)
Створаны 5 ліпеня 1941 г. з рабочых Пудацкай кардоннай фабрыкі. 14 ліпеня прыступіў да баявых дзеянняў. У канцы 1941 г. рассеяны карнікамі на невялікія групы, частка якіх выйшла за лінію фронту, а частка засталася ў варожым тыле. У лютым 1942 г. створаны зноў.
У сакавіку ў атрад М. П. Шмырова ўвайшоў атрад Я. З. Захарава (створаны ў снежні 1941 г. у в. Логава Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, камандзір Я. З. Захараў, нач. штаба М. Я. Бурмістраў). Пасля ўваходу ў брыгаду атрад Р. С. Курмялёва (пасля гібелі Р. С. Курмялёва атраду нададзена яго імя) часам называўся па прозвішчы камандзіраў атрада Ф. Ф. Новікава, Д. П. Лёвіна, П.К. Папкова. У маі 1942 г. з атрада вылучана група С. Т. Воранава, на базе якой створаны атрад, разгорнуты ў партызанскую брыгаду імя М. І. Кутузава Віцебскай вобласці. У ліпені ў атрад увайшла група А. І. Хатулёва (80 партызан), вылучаная з атрада Д. Ф. Райцава для фарміравання атрада Батанічнага. У верасні пры часовым выхадзе атрада ў савецкі тыл, калі гітлераўцы «закрылі» «Віцебскія вароты», з груп, якія засталіся ў варожым тыле, створаны атрад Д. Я. Воранава (пазней А. П. Дзіка). У ліпені 1943 г. у час карнай аперацыі штаб, 2-я і 3-я роты атрада (161 партызан) выйшлі ў савецкі тыл. У варожым тыле засталося некалькі груп, у т. л. група П. К. Папкова, на базе якой атрад створаны зноў.
З першых дзён акупацыі Суражскага раёна атрад «Бацькі Міная» павёў бязлітасную барацьбу з ворагам, рабіў засады на дарогах Сураж – Усвяты, Сураж – Веліж, Веліж – Усвяты, нападаў на варожыя гарнізоны. Акупанты аб’явілі раён дзеяння атрада «зонай партызан». У верасні 1941 г. атрад разграміў гарнізон у г. п. Сураж.
На дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі атрад налічваў 222 партызаны.
ЛІТАРАТУРА
1. Атрад імя Р. С. Курмялёва / падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка- дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : Маст. літ., 2004. — С. 278.
2. Заявление группы колхозников сельхозартели им. Ленина, Суражского района, Витебской обл., в штаб партизанского отряда Г. С. Курмелева с просьбой о зачислении их в отряд // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. — Мн. : Беларусь, 1967. — Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 — ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро (председатель) [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. — С. 159.
3. Кавалеўскі, Ц. За «языком» / Ц. Кавалеўскі // Ленінская праўда (Віцебск). — 1981. — 9 мая. — С. 2.
4. Отряд им. Г. С. Курмелева // Памяць : Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : Беларусь, 2004. — С. 340.
5. Отряд им. Г. С. Курмелева // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. коллектив: А. Л. Манаенков [и др.]. — Мн. : Беларусь, 1983. — С. 227—228.
6. Пагарэлаў, А. Партызанскі камісар / А. Пагарэлаў // Віцебскі рабочы. — 1985. — 1 крас. — С. 3.
7. Письмо комсомольцев и молодежи партизанского отряда им. Г. С. Курмелева 1-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. рабочим завода Наркомата обороны СССР о героической борьбе партизан отряда в тылу врага // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. — Мн. : Беларусь, 1973. — Т. 2, кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 — июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин (председатель) [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. — С. 128—130.