Дата заснавання: сакавік 1943
Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Суражскі р-н , Гарадоцкі р-н, Віцебскі р-н
Камандзір атрада: Машкоў Міхаіл Пятровіч (сакавік 1943 – кастрычнік 1943)
Камісары:
Капусцін Пётр Пятровіч (красавік 1943 – жнівень 1943)
Карасёў Трафім Ермалаевіч (верасень 1943 – кастрычнік 1943)
Начальнікі штаба:
Арэшчанка Аляксей Савіч (сакавік 1943 – жнівень 1943)
Бучкін Андрэй Васільевіч (жнівень 1943 – кастрычнік 1943)
Створаны ў сакавіку 1943 г. з асабовага складу, вылучанага Буеўскім атрадам. У верасні ў атрад ўвайшла 2-я рота А. Д. Махлакова, вылучаная з атрада А. Д. Гурко (былы А. П. Дзіка) пры перабазіраванні яго ў Сенненскі раён.
На дзень злучэння з часцямі Чырвонай арміі налічваў 119 партызан.
ЛІТАРАТУРА
1. Альтшулер, А. Апошні бой Косці Шабанава / А. Альтшулер // Віцебскі рабочы. – 1985. – 31 студз. – С. 3.
2. Атрад М. П. Машкова / падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка- дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Маст. літ., 2004. – С. 278–279.
3. Лукашэнка, В. Апошняя разведка / В. Лукашэнка // Віцебскі рабочы. – 1974. – 4 крас. – С. 2.
4. Отряд М. П. Машкова // Памяць : Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : Беларусь, 2004. – С. 341.
5. Отряд М. П. Машкова // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. коллектив: А. Л. Манаенков [и др.]. – Мн. : Беларусь, 1983. – С. 229.