Дата заснавання: 12.06.1942
Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Аршанскі р-н, Багушэскі р-н, Гарадоцкі р-н
Камандзіры брыгады:
Байко Васіль Усцінавіч (чэрвень 1942 – жнівень 1942)
Кірылаў Пятро Іванавіч (жнівень 1942 – лістапад 1942)
Крэсік Мікалай Пятровіч (снежань 1942 – сакавік 1943, загінуў)
Камісары:
Манохін Віктар Аляксандравіч (чэрвень 1942 – жнівень 1942)
Дзятлоўскі Сямён Ананевіч (жнівень 1942 – )
Стэльмах Адам Канстанцінавіч (снежань 1942 – сакавік 1943)
Начальнікі штаба:
Вайцахоўскі Мікалай Калістратавіч (чэрвень 1942 – жнівень 1942)
Лаўкоў Васіль Паўлавіч (жнівень 1942– сакавік 1943)
Атрады:
1-ы атрад
1-ы атрад (другога складу)
3-і атрад імя А. В. Суворава
4-ы атрад
6-ы атрад
Створана 12 чэрвеня 1942 г. у Багушэўскім раёне па ініцыятыве каманднага складу асобных атрадаў В. У. Байко, 200-га імя К. Я. Варашылава, імя А. В. Суворава, І. І. Кржасінскага, П. І. Кірылава. Пры арганізацыі брыгады атрадам (адпаведна) прысвоены нумарныя значэнні: 1, 2, 3, 4, 5-ы. У ліпені да брыгады далучаны 6-м атрад Б. Ц. Гарнака, які дзейнічаў тут жа. Да жніўня 1942 г. брыгада называлася брыгадай В. У. Байко («Баця»). 1-ы атрад у жніўні 1942 г. выйшаў у савецкі тыл, а 5-ы перайменаваны ў 1-ы.
У ліпені 1942 г. у в. Паддуб’е Суражскага раёна ўдзельнічала ў баях з карнікамі. Разграмілі апорныя пункты ворага ў в. Буда і Клюкаўка Багушэўскага раёна. Са жніўня 1942 г. брыгада вяла цяжкія абарончыя баі з карнікамі, у ходзе якіх 6-ы атрад быў рассеяны на групы, атрады 1-ы, 3-і імя А. В. Суворава і 4-ы выйшлі ў Гарадоцкі раён; 2-гі атрад імя К. Я. Варашылава пачаў дзейнічаць у Аршанскім раёне самастойна, а ўвосень аб’яднаўся з брыгадай імя. К. С. Заслонава.
Паводле ўказання Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б у пачатку снежня 1942 г. Багушэўская брыгада была арганізацыйна умацавана.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск – Орша, Орша – Смаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У лютым – сакавіку 1943 г. яна зноў удзельнічала ў цяжкіх баях з карнікамі і 10 сакавіка 1943 г., несучы цяжкія страты, выйшла ў савецкі тыл у складзе 3-х атрадаў (1-ы, 3-і імя А. В. Суворава, 4-ы) агульнай колькасцю 125 партызан і была расфарміравана.
Брыгада дзейнічала ў Аршанскім, Багушэўскім і Гарадоцкім раёнах.
У 1960 г. у в. Гаркава Віцебскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1962 г. у в. Сафіеўка Аршанскага раёна пастаўлены помнік.
ЛІТАРАТУРА
1. Богушевская бригада // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 184–186.
2. Богушевская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 248–249.
3. Докладная записка командира 4-го отряда Богушевской партизанской бригады И. И. Кржесинского в БШПД о деятельности отряда и бригады // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 134–143.
4. Докладная записка коммиссара отряда им. А. В. Суворова Богушевской партизанской бригады П. П. Ликсо начальнику БШПД П. З. Калинину о боевой деятельности и состоянии бригады // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 249–252.
5. Зубовіч, М. У Сафіёўскіх лясах / М. Зубовіч // Ленінская іскра (Сянно). – 1972. – 29 жн. – С. 4.
6. Казлоў, Л. Кавалі перамогу ў барацьбе / Л. Казлоў // Ленінская іскра (Сянно). – 1967. – 18 лют. – С. 2.
7. Партызанская брыгада Багушэўская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 420.
8. Прохоренко, Е. Н. Грозно шумела пуща / Е. Н. Прохоренко, В. Т. Рыжиков ; лит. обраб. А. Сысоева. – Минск : Беларусь, 1977. – 175 с.
9. Рапорт комиссара отряда № 1 Богушевской партизанской бригады Н. Р. Митрофаненко в БШПД о деятельности отряда // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 126–131.
10. Стенограмма беседы начальника отделения информации 2-го отдела БШПД И. С. Кравченко с начальником штаба партизанских войск Оршанской зоны Н. К. Войцеховским // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 172–181.
11. Стэльмах, А. Гэты дзень мы набліжалі як маглі / А. Стэльмах // Ленінская іскра (Сянно). – 1981. – 7 ліп. – С. 2.
12. Стэльмах, А. Партызаны-багушэўцы / А. Стэльмах // Віцебскі рабочы. – 1976. – 2 мая. – С. 4 ; 4 мая. – С. 4.
13. Хвошч, Д. Бой ля возера Ордышава / Д. Хвошч // Чырвоны кастрычнік (Багушэўскі раён). – 1959. – 18 чэрв. – С. 2.
14. Цвяткоў, Г. Партызанскі камандзір / Г. Цвяткоў // Ленінская іскра (Сянно). – 1968. – 9 студз. – С. 4.