Дата заснавання: 12.1942
Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Ветрынскі р-н, Ушацкі р-н;
Вілейская вобл., Пліскі р-н
Камандзір брыгады
Цябут Дзмітрый Васільевіч (снежань 1942 – ліпень 1944)
Камісар
Лемза Уладзімір Антонавіч (снежань 1942 – ліпень 1944)
Начальнікі штаба:
Шапавал Яўстафій Сцяпанавіч (май 1943 – люты 1944)
Кухто Аляксандр Аляксандравіч (люты 1944 – ліпень 1944)
Атрады:
Атрад «Бальшавік»
Атрад «За Радзіму»
Атрад імя М. Ф. Гастэлы
Атрад «КІМ»
Атрад «Мсцівец»
Атрад «Смерць фашызму»
Створана ў снежні 1942 г. Ветрынскім падпольным райкамам КП(б)Б на базе асобных атрадаў «Мсцівец» і «Смерць фашызму». Да студзеня 1944 г. называлася «Мсцівец». У 1943 г. у брыгадзе арганізаваны атрады «За Радзіму», «КІМ», «Бальшавік», імя М. Ф. Гастэлы.
Партызаны наносілі ўдары на чыгунцы Полацк – Маладзечна, на шашэйных і грунтавых дарогах. Вялі баі за ўтрыманне раёна дыслакацыі, у тым ліку за в. Гуры (жнівень 1943), Мураўі (люты 1944) і Гомель (красавік 1944) Ветрынскага раёна. У студзені 1943 г. падарвалі чыгуначны мост каля в. Антонавічы паміж ст. Арэхаўна – Ветрына. Разграмілі варожыя гарнізоны ў в. Крынкі Полацкага раёна (верасень 1943), Вераб’і (красавік 1944), напалі на гарнізоны ў в. Багушэва і Антонавічы Ветрынскага раёна. У пачатку жніўня 1943 г. на чыгуначным участку Ветрына – Празарокі падарвалі больш за 800 рэек. У час Лепельскай аперацыі 1943 г. прыкрывалі ўдарную групоўку партызанскіх брыгад з боку Полацка – Ветрына. У красавіку–маі 1944 г. удзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі, у тым ліку за вёскі Вялікія Угрынкі, Забораўна Ушацкага раёна. У ноч на 5 мая 1944 г. прарвалі блакаду на рубяжы в. Вялікае Матырына – Беразінец Ушацкага раёна. У чэрвені 1944 г. у баі ў в. Шоша Пліскага раёна знішчылі 6 варожых аўтамашын. Разам з воінамі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні в. Лужкі Пліскага раёна.
Брыгада дзейнічала ў Ветрынскім, Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці і Пліскім раёне Вілейскай вобласці.
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 1 ліпеня 1944 г. у складзе 6-ці атрадаў агульнай колькасцю 746 партызан.
Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1963 г. каля в. Пуканаўка Полацкага раёна ў гонар брыгады быў устаноўлены памятны знак, у 1976 г. у в. Угрынкі Ушацкага раёна – мемарыяльная дошка. У 1965 г. у в. Гомель Полацкага раёна была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1977 г. каля вёскі ўзведзены мемарыяльны комплекс партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава.
ЛІТАРАТУРА
1. Боевые друзья встречаются вновь // Советская Белоруссия. – 1958. – 7 окт. – С. 4.
2. Бригада им. К. Е. Ворошилова // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 168–170.
3. Бригада им. К. Е. Ворошилова // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 309–311.
4. Брыгада імя К. Я. Варашылава // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БЕЛТА, 2003. – С. 213.
5. Вярбіцкі, А. Жыць вечна / А. Вярбіцкі // Сцяг камунізму (Полацк). – 1978. – 1 ліп. – С. 2.
6. Дулеба, Г. І. Месца партызанскага лагера / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / редкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 374.
7. З аператыўнай зводкі брыгады імя К. Я. Варашылава // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 179.
8. Из докладной записки ответственного организатора Витебского подпольного обкома КП(б)Б К. П. Боженок секретарю обкома И. А. Стулову о создании новых отрядов и деятельности скрытых партизанских резервов в партизанской бригаде Д. В. Тябута с 14 июля по 1 сентября 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 216–217.
9. Из докладной записки секретаря Ветринского подпольного райкома КП(б)Б Д. В. Тябута секретарю Витебского подпольного обкома КП(б)Б И. А. Стулову об организации Ветринской партизанской бригады «Мститель», ее боевой деятельности, массово-политической работе среди населения в январе–апреле 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 343–347.
10. Из истории партизанской бригады им. К. Е. Ворошилова Витебской обл. о подрыве рельсов на железной дороге Молодечно – Полоцк 23 марта 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 657–658.
11. Из истории партизанской бригады им. К. Е. Ворошилова Витебской обл. об организации партизанских отрядов в Ветринском районе в 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 638–639.
12. Из протокола № 21 заседания бюро Ветринского подпольного райкома КП(б)Б Витебской обл. о создании подпольной партийной организации в дер. Пашки, развертывании «рельсовой войны» и проведении митингов в партизанских отрядах и населенных пунктах Ветринского района // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 84–86.
13. Караткевіч, В. Б. Дом, дзе размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава / В. Б. Караткевіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / редкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 440.
14. Кірпічэнкаў, А. Вярнуліся, каб перамагчы / А. Кірпічэнкаў // Настаўніцкая газета. – 1979. – 30 чэрв. – С. 4.
15. Кірэйшын, М. В. Мемарыяльны комплекс у гонар Ветрынскіх падпольных райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава / М. В. Кірэйшын, Г. М. Ярмоленка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / редкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 365–366.
16. Крупко, К. Тых дзён не забыць / К. Крупко // Сцяг камунізму (Полацк). – 1982. – 14 ліп. – С. 2.
17. На няскоранай зямлі: з успамінаў Д. В. Цябута, былога камандзіра партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 180–181.
18. Обращение партизан и местных жителей Ветринского района Витебской обл. к воинам-белорусам, служащим в рядах Красной Армии // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 116–118.
19. Отчет командования партизанской бригады им. К. Е. Ворошилова Витебскому подпольному обкому КП(б)Б о диверсионной работе на железной дороге Полоцк – Вилейка в ночь с 25 на 26 сентября 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 275–276.
20. Постановление бюро Ветринского подпольного райкома КП(б)Б Витебской обл. об оказании помощи жителям сожженных фашистскими карателями населенных пунктов Ветринского и Полоцкого районов // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 29–30.
21. Тябут, Д. В. Путь к победе / Д. В. Тябут. – Минск : Гос. изд-во БССР, Ред. соц.-экон. лит., 1959. – 94 с.
22. Тябут, Д. Сквозь огонь: записки комбрига / Д. Тябут. – 3-е изд., доп. – Минск : Беларусь, 1979. – 366 с.
23. Цябут, Д. Полымя народнага гневу / Д. Цябут // Сцяг камунізму (Полацк). – 1982. – 10 ліп. – С. 2.
24. Чарнавы, М. Агнём партызанскай помсты / М. Чарнавы // Чырвоная змена. – 1980. – 12 сак. – С. 3.