free amp templates

БРЫГАДА ІМЯ С. М. КАРОТКІНА

Дата заснавання: 20.06.1942

Месца дзеяння: 
Віцебская вобл.: Полацкі р-н, Расонскі р-н, Сіроцінскі р-н, Ушацкі р-н;
Вілейская вобл.: Мёрскі р-н, Пліскі р-н

Камандзіры брыгады:
Кароткін Сямён Міхайлавіч (чэрвень 1942 – кастрычнік 1942, загінуў)
Хомчанка Пётр Антонавіч (кастрычнік 1942 – сакавік 1943)
Талаквадзе Уладзімір Мануілавіч (сакавік 1943 – ліпень 1944)

Камісары:
Фралоў Васіль Міхайлавіч (чэрвень 1942 – сакавік 1943)
Эрдман Адольф Браніслававіч (сакавік 1943 – ліпень 1944)

Начальнікі штаба:
Аляксандраў Усевалад Рыгоравіч (чэрвень 1942 – ліпень 1942)
Хомчанка Пётр Антонавіч (ліпень 1942 – кастрычнік 1942)
Мацвеенка Мікалай Фёдаравіч (студзень 1943 – ліпень 1944)

Атрады:
Атрад «Грозны»
Атрад імя В. І. Чапаева
Атрад «За Перамогу»
Атрад «Беларускі мсцівец»
Атрад імя ВЛКСМ
Атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага
Атрад імя С. М. Кірава 

Створана 20 чэрвеня 1942 г. рашэннем Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б на базе асобных атрадаў «Мсцівец», «Грозны», імя К. Я. Варашылава. Да лютага 1943 г. называлася Сіроцінская, пасля – імя Ф. Э. Дзяржынскага. У чэрвені 1943 г. брыгадзе нададзена імя яе камандзіра С. М. Кароткіна, які загінуў у кастрычніку 1942 г. Пазней у брыгадзе арганізаваны атрады імя В. І. Чапаева, «Сталінец», «За Перамогу», «Беларускі мсцівец», імя Ф. Э. Дзяржынскага, імя С. М. Кірава, імя УЛКСМ. 7 лютага 1943 г. у баі з праціўнікам брыгада раздзялілася. Загадам прадстаўніка БШПР А. Ф. Бардадына ад 14 сакавіка 1943 г. з яе атрадаў «Мсцівец», імя К. Я. Варашылава, «Сталінец» і часткова атрада «Грозны» утворана брыгада імя У. І. Леніна.
Брыгада дзейнічала ў Полацкім, Расонскім, Сіроцінскім, Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці, Мёрскім і Пліскім раёнах Вілейскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Полацк – Маладзечна, Віцебск – Полацк, Гарадок – Невель, на шашэйных і грунтавых дарогах Гарадок – Сіроціна, Віцебск – Сіроціна, Сіроціна – Бешанковічы, Лоўжа – Ула, Пышна – Беразіно, Зябкі – Пліса, Мядзел – Паставы, Мядзел – Валкалата, Мядзел – Будслаў, Докшыцы – Крулеўшчына і інш. Разграмілі варожыя гарнізоны на ст. Язвіна (ліпень 1942 г., Язвінская аперацыя), Лоўжа (жнівень 1942 г.) Сіроцінскага раёна, у в. Гута, Янчыкава, Званае і Балдышы Полацкага раёна (красавік 1943 г.), у в. Азерцы Пліскага раёна (верасень 1943 г.), зрабілі засаду на бальшаку Пліса – Падсвілле (кастрычнік 1943 г.). Падчас Лепельскай аперацыі 1943 г. прыкрывала ўдарныя брыгады з боку Полацка – Ветрына. У верасні–снежні 1942 г., студзені–сакавіку, маі–чэрвені 1943 г. вялі баі з карнікамі на тэрыторыі Сіроцінскага, Асвейскага і Дрысенскага раёнаў. У жніўні 1943 г. на чыгунцы Полацк – Маладзечна падарвалі больш за 2 тыс. рэек. У красавіку–маі 1944 г. у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне трымалі абарону каля в. Асінаўка – воз. Шо – в. Шоша, прарвалі блакаду каля станцыі Кульгай Пліскага раёна і на мяжы в. Паперына – Новае Сяло Ушацкага раёна. У ліпені 1944 г. з часцямі Чырвонай Арміі трымалі абарону на рубяжы в. Новы Пагост – воз. Важа Мёрскага раёна, удзельнічалі ў баі за в. Варапаншчына Браслаўскага раёна.
Злучэнне з часцямі Чырвонай арміі адбылося 2 ліпеня 1944 г. у складзе 6 атрадаў агульнай колькасцю 660 партызан.
Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1975 г. у в. Капылоўшчына Ушацкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка. 

ЛІТАРАТУРА

1. 110-годдзе легендарнага камбрыга / падрыхт. С. Іванова // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 16 мая. – С. 3.

2. Бригада им. С. М. Короткина // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 251–252.

3. Брыгада імя С. М. Кароткіна // Герой працы (Шуміліна). – 1984. – 22 верас. – С. 3.

4. Из политдонесения комиссара партизанской бригады им. С. М. Короткина Витебской обл. А. Б. Эрдмана секретарю Витебского подпольного обкома КП(б)Б И. А. Стулову и БШПД о вооружении, боевой деятельности, партийно-организационной и массово-политической работе бригады в сентябре 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль – декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 289–293.

5. Кароткін, Н. Адыходзілі ва ўшацкія лясы / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 11 ліп. – С. 7.

6. Кароткін, Н. Вораг насядаў, але змогся / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 11 ліп. – С. 7 ; 15 ліп. – С. 7.

7. Кароткін, Н. Голас сэрца / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 12 снеж. – С. 3 ; 2007. – 12 студз. – С. 5 ; 16 студз. – С. 3 ; 30 студз. – С. 3 ; 16 лют. – С. 5 ; 20 сак. – С. 3 ; 27 сак. – С. 3 ; 3 крас. – С. 3 ; 24 крас. – С. 3 ; 8 мая. – С. 3 ; 15 мая. – С. 3 ; 22 мая. – С. 3 .

8. Кароткін, Н. Дні трывог і блакада / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 25 лістап. – С. 4.

9. Кароткін, Н. Зямля пад ворагам палала / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2005. – 4 лют. – С. 3 ; 8 лют. – С. 3 ; 11 лют. – С. 3 ; 18 лют. – С. 3 ; 15 сак. – С. 3 ; 22 сак. – С. 3 ; 5 крас. – С. 3 ; 19 крас. – С. 2 ; 29 крас. – С. 3 ; 26 ліп. – С. 3 ; 2 жн. – С. 3 ; 9 жн. – С. 3 ; 16 жн. – С. 3 ; 23 жн. – С. 3 ; 30 жн. – С. 3 ; 13 верас. – С. 3 ; 27 верас. – С. 3 ; 4 кастр. – С. 3 ; 11 кастр. – С. 3 ; 4 кастр. – С. 3.

10. Кароткін, Н. Прарвацца, каб жыць / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 28 лістап. – С. 2 ; 2 снеж. – С. 7.

11. Кароткін, Н. «Рэйкавая вайна» / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 7 кастр. – С. 5.

12. Кароткін, Н. Сустрэча з бацькам / Н. Кароткін // Герой працы (Шуміліна). – 2002. – 21 чэрв. – С. 1 ; 2 ліп. – С. 3 ; 9 ліп. – С. 2.

13. Кароткін, Н. Так разгортвалася барацьба / Н. Кароткін // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 2 ліп. – С. 2, 4.

14. Короткин, Н. Слово об отце / Н. Короткин // Віцебскі рабочы. – 2003. – 15 сак. – С. 2.

15. Кузьміч, Т. Імёны на помніку / Т. Кузьміч // Віцебскі рабочы. – 2000. – 13 лiп. – С. 2.

16. Леганькоў, Б. Пытанні засталіся / Б. Леганькоў // Аршанская газета. – 1997. – 1 лiп. – С. 3.

17. Лобанок, В. Е. В боях за Родину / В. Е. Лобанок. – Минск : Беларусь, 1964. – 410 с.

18. Лобанок, В. Е. Партизаны принимают бой / В. Е. Лобанок. – М. : Политиздат, 1972. – 304 с.

19. Ляшук, С. Памяти верна / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 4 июня. – С. 21.

20. Мацвеенка, М. Лясны фронт / М. Мацвеенка // Герой працы (Шуміліна). – 1974. – 2 ліп. – С. 2.

21. Мацвеенка, М. Ф. Моцныя духам: успаміны начальніка штаба партызан. брыгады / М. Ф. Мацвеенка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2006. – 123 с.

22. Очеев, И. Ф. Эхо над рельсами: записки партизана / И. Ф. Очеев ; лит. запись и пер. с удм. Н. И. Кондратьева. – Ижевск : Удмуртия, 1979. – 159 с.

23. Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 432.

24. Пігулеўская, А. Н. «Ой, бярозы ды сосны...» / А. Н. Пігулеўская // Звязда. – 2009. – 13 студз. – С. 5.

25. Политдонесение Сиротинской партизанской бригады в БШПД о деятельности бригады с 15 октября по 15 ноября 1942 г. // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.] – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 206–210.

26. Прыклад мужнасці і адвагі // Герой працы(Шуміліна). – 2003. – 18 сак. – С. 1.

27. Справка ст. пом. нач. оперотдела БШПД А. Ф. Бардадына о разукрупнении партизанской бригады им. С. М. Короткина Витебской обл. и образовании бригад им. В. И. Ленина и им. Ф. Э. Дзержинского в марте 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 534–535.

28. Суслов, А. Была пора, была эпоха / А. Суслова // Советская Белоруссия. – 2009. – 29 авг. – С. 9.

29. Сухараў, В. Камісар брыгады / В. Сухараў // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 8 мая. – С. 3.